Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе яны — камуністы. Чаму ж не можа быць простага, спакойнага, разважлівага абмеркавання, як што зрабіць, разумных парад, дапамогі? Каму патрэбна такая «накачка»? Няўжо яны не ведаюць, як людзі жывуць? З каго ты патрабуеш гэтае малако? Колькі тых кароў, ды i тыя чуць выйшлі жывымі з зімы!

Пятро падняўся, рашуча падышоў да стала, пастараўся сказаць як мага разважлівей, прасцей, хоць гэта не вельмі атрымалася — хваляваўся:

— Таварышы, мы працуем для людзей, каб ім лягчэй… каб раны вайны загаіць… Карацей кажучы, мы мусім ведаць, як жывуць людзі. Якое цяпер малако? Галлём жа кормяць. За Займішчам увесь асіннік з'елі…— i запнуўся, убачыўшы, як пільна глядзіць на яго Булатаў. Здалося, што той зараз спытае: «А вы бачылі гэты асіннік?» Пра асіннік сказалі вучні, а ён, Пятро, нават не помніў, які там асіннік за Займішчам — вялікі, малы? Якое агіднае адчуванне! Быццам ён баіцца гэтага капітана. А чаго яму баяцца? Аднак ніхто яшчэ так не гіпнатызаваў, як гэты знаёмы i незнаемы чалавек з прыгожым тварам i дзіцячым голасам.

— У вас прыёмнік ёсць, Шапятовіч? — пытанне яшчэ больш неспадзяванае, чым Бабкову.

Пятро нават не адразу зразумеў.

— Што?

— Радыёпрыёмнік.

— Не.

— Вы не прывезлі сабе з Германіі радыёпрыёмніка?

— Не.

— А што вы прывезлі?

«Што яму адказаць? Гармату прывёз, чорт вазьмі! Немку прывёз. Што табе яшчэ трэба?»

Але адказала Каця Прымакова:

— Кнігі,— i засмяялася.

— Кнігі?

— Але. Хто вёз анучкі, a Андрэевіч — кнігі.

— Якія кнігі?

— Нашы. Савецкія, — раздражнёна адказаў Пятро.

— Дзе вы ix там узялі?

Не, ад яго проста так неадчэпішся. Кніга — рэч сур’езная, i прыйдзецца сур'ёзна расказваць праўду.

— У маёнтку нейкага высокага фашыста мы знайшлі rapy кніг — тры пакоі былі завалены… Бібліятэка аднаго нашага інстытута.

— Якога?

— Вінніцкага педагагічнага. Ну, я выбраў сабе пару дзесяткаў падручнікаў… Ведаў, што ў нас цяжка з кнігамі, спалена ўсё… А хацелася хутчэй вучыцца.

— Словам, вы прысвоілі кнігі інстытута?

Пятро ўспыхнуў:

— Вы былі ў Германіі, таварыш капітан?

Булатаў не адказаў.

— Каб былі, то бачылі б, што не да кніг там было, калі вайна ішла. Кнігі гэтыя разбіраў, хто хацеў — бібліятэкі часцей, салдаты, дзяўчаты нашы, што ў няволі былі. Можа, усе разабралі. А можа, рэшта i цяпер там ляжыць. Калі на тое пайшло, дык я свае магу адаслаць у інстытут. Я чужога ніколі не прысвойваў…

— Дык што будзе з малаком? — гэтак жа нечакана пераключыў Булатаў размову.

— Вырасце трава — пойдзе малако, — адказаў Грамыка.

— Значыцца, рабочы клас, які аднаўляе гарады, заводы, павінен сядзець i чакаць, пакуль у вас вырасце трава? — закрычаў загадчык райфа.

— Ну, а з чаго ты яго цяпер надоіш? — расцягваючы словы, спытаў Панас, павольна затоптваючы нагой недакурак, i раптам мацюкнуўся. — Гаворыш ты, Абрам, i ў роце ў цябе суха. Гародзіш храновіну. Ты ж пятнаццаць год жывеш сярод нас. Больш. Я цябе помню яшчэ ў палітаддзеле МТС. Тады ты разумеў калгасніка. A стаў фінансістам…

— Вы чулі? Яму ўжо не падабаюцца савецкія фінансісты! Яму ўсё не падабаецца!

Каця, смяшлівая ад прыроды, заціснула канцом хусткі рот, каб не пырснуць.

— Не думай, што калi ў цябе тры калодкі ордэнаў, дык табе ўсё дазволена!

— Нічога мне не дазволена. З мяне ўсе многа патрабуюць i мала даюць. Жонка i тая за вайну выйшла з-пад улады. Бунтуе.

— Ого, у цябе пабунтуеш! — Каця нарэшце знайшла зручны момант, каб гучна i адкрыта засмяяцца.

— Вой, язык у цябе, Грамыка! Вой, язык! Я табе скажу, што табе такі ўсякуць яго, — ужо лагодна ківаў галавой Рабіновіч.

— Хрэн з ім. Што мне, языка шкада? Я жыцця не шкадаваў.

Булатаў зноў пільна паглядзеў на былога камандзіра танка, быццам жадаючы пераканацца, сур'ёзна ён усё гэта кажа ці жартуе. Мабыць, не разгадаў, бо пазяхнуў, паглядзеў на наручны гадзіннік. Спытаў:

— Колькі ім за красавік трэба здаць, Рабіновіч?

Фінансіст заглянуў у свае пакамечаныя паперы:

— Шэсць тысяч літраў.

— Выканаем! — раптам гэтак жа нечакана, як з выездам у поле, запэўніў Бабкоў.

Грамыка даволі красамоўна кіўнуў Пятру: маўляў, з глузду з'ехаў стары. Але сам нізка нахіліўся i пачаў скручваць новую цыгарку — лепш прамаўчаць.

Бабкоў зноў распісваў на газеце, у якой вёсцы колькі кароў i колькі адтуль можна атрымаць малака. Выходзіла, што ўсё вельмі проста, што задание не толькі рэальнае, але бадай што i заніжанае.

— Капылаўцы — куркулі гэтыя — могуць салам здаваць. У кожнага поўныя кублы сала. Вунь, як у сакратара майго, у Капыла, — яшчэ даваеннае прагоркла, задубела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x