— Што ж выходзіць, таварыш палкоўнік? Выходзіць, у тым, што сям'ю маю… маці старую, жонку, дзяцей малых… Ваню i Лёшу… жывымі… жывымі… спалілі… то, выходзіць, вінаваты ў гэтым толькі Гітлер ды яго акружэнне? А каб я сёння пайшоў ды вось так ix дзяцей?.. Kaгo б вінавацілі? Але я не пайду! Я — чалавек! — крыкнуў маёр асіплым ад каманд голасам.
Палкоўнік разгубіўся амаль гэтак жа, як цяпер ён, Пятро. Сказаў:
— Я разумею вас, таварыш маёр, гора ваша, боль. Але іменна таму, што мы чалавекі, як вы сказалі, людзі, гуманісты, мы ніколі не перанясём нашу нянавісць на ўвесь нямецкі народ.
З гэтым агульным тэзісам афіцэры згадзіліся, нават Яшанкаў, напэўна, згадзіўся, бо змаўчаў. Але ж то афіцэры. А тут — дзеці. Як ім усё гэта растлумачыць? Тут аднаго ўрока, адной гутаркі будзе мала. I аднаго года, відаць, будзе мала.
Урока не ведалі. Ніхто. Як змовіліся. Адны выходзілі да дошкі, крышылі крэйду, камячылі анучку, мыкалі i пыкалі. З нейкіх двух дзесяткаў слоў, якія трэба было вывучыць, добра, калі ўспаміналі два-тры, i то калі хто падказваў. Другія адмаўляліся з месца:
— Не мог знайсці кніжкі, Пятро Андрэевіч.
Падручнікаў сапраўды не хапала: на дзесяць чалавек — адзін, даваеннага выдання.
— Матка карову паслала пасвіць.
— Якая паша! Дзе тая яшчэ трава? Што ты мне галаву тлуміш?
Выручае таварыша увесь клас — хорам тлумачыць:
— Пятро Андрэевіч! Ужо усе ганяюць. У лазнякі. Галлё ды кару ядуць. Карміць жа няма чым.
— За Займішчам увесь асіннік з'елі.
Пятру зрабілася няёмка. Што гэта ён усумніўся: «Якая паша?» Быццам на небе жыве.
Быў узлаваўся на свой любімы клас. Траха не сарваўся — не накрычаў. Ужо калацілася рука, калі ставіў у журнале не ўласцівыя яго дробнаму почырку буйныя 2. Пасля размовы пра кароў — палагоднеў. Каб не мучыць больш ні вучняў, ні самога сябе, выклікаў да дошкі Таню Нізавец.
Таня — любіміцаўсіхнастаўнікаў. Небыло яшчэвыпадку, каб яна не ведала ўрока. A нямецкі — Пятро гэта не раз праверыў — вывучала лепш, чым ён, настаўнік. У яго вывучыць усе новыя словы не хапала часу, а яна ведала ўвесь слоўнік падручніка i ўсе граматычныя правілы. Дзяўчынка мела проста зайздросную памяць. А з выгляду — самая непрыкметная ў класе: i гадамі самая малая, бо прапусціла ўсяго дзве зімы, i так — худзенькая, шчупленькая, на бледным завостраным тварыку — адны вялікія, заўсёды нібы здзіўленыя вочы.
У пачатку працы ў Пятра пэўны час былі да яе адносіны дзіўна дваістыя. Неяк ён пагутарыў з вучнямі пра ўступленне ў камсамол. Спачатку — у класах, з усімі адразу, потым з лепшымі — паасобку, гэтак жа, як рабіў у арміі, калі быў камсоргам.
Дык вось Таня гэтая ў час размовы раптам загарэлася, як мак, вочы апусціла i, здалося Пятру, траха не заплакала.
— Што з табой, Таня?
— Мяне не прымуць у камсамол, Пятро Андрэевіч.
— Чаму?
— У мяне бацька — вораг народа.
— Вораг народа?
— Але. Вам хіба ніхто не казаў, што бацька мой быў дырэктарам нашай школы? I яго арыштавалі. Перад ваинои яшчэ…
Шапятовіч не ведаў, чым скончыць размову з дзяучынкай.
Пасля распытваў пра Нізаўца. I дзіўна яму рабілася i незразумела. Ca студэнцкіх год яму ўбівалі ў галаву, што кожны вораг народа — нямецкі шпіён, пачвара, а тут сяляне, асабліва жанчыны, якія заўсёды менш стрымана i больш непасрэдна выказвалі свае пачуцці, хвалілі Антона Пятровіча: «Залаты чалавек быў, да кожнага сэрца сцежку ведаў. I да малога i да вялікага».
— Завошта ж яго арыштавалі?
— А хто ведае, завошта тады хапалі людзей? Хіба яго аднаго!
Грамыка адказаў на Пятрова пытанне коратка — аб прычыне арышту:
— З пісьменнікам нейкім доўга перапісваўся, у госці таго запрашаў. З Галавачом ці з Чаротам, не помню ўжо. На чорта яму здалася тая перапіска? — Прагучала так: па дурноце сваёй трапіў у бяду.
«Няўжо ж не маглі разабрацца, што не вінаваты чалавек? — пакутліва думаў Пятро. — Маглі ж запытаць у людзей, з якімі такі «вораг» пражыў усё жыццё. Тутэйшы ж ён, мясцовы…»
Пасля даведаўся ад Бабкова, што жонка Нізаўца, Таніна маці, цэлы год выпякала партызанам хлеб. На яе ніхто з фашысцкіх паслугачоў не мог падумаць, што яна памагае партызанам.
— Адзін раз хлопцы пшанічную муку з гарнізона вывезлі,— расказваў Бабкоў.— I яна нам такіх булак напякла! Я сам забіраў гэтыя булкі. На досвітку. Дастаём апошнюю выпечку проста з печы. Гарачыя. Пах — на ўсё наваколле. Галава кружыцца. A дзеці прачнуліся — галоднымі вачамі з запечча глядзяць, сліну каўтаюць. «Ты што, пытаю, не дала ім булкі паспытаць?» — «Як жа я дам чужую?» Во, брат, сумленне! Святая Марыя!..
Читать дальше