Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвым не баліць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвым не баліць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мёртвым не баліць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвым не баліць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я не зважаю на тых, што ўжо, мабыць, над намі, і хапаюся за карабін. Рукі мае калоцяцца. Правая не адразу знаходзіць рукаятку. У тым канцы я бачу Сахно. Прыгнуўшыся, ён абмёр з пісталетам. Чакае.

— Хто? — крычу я на ўсё горла. Але з грудзей вырываецца чужы, задушаны хрып.

Сахно, аднак, азіраецца і апантана махае рукой. Я ледзьве разумею яго шэпт:

— Ціш ты! Не бачыш?

Мусіць, сапраўды я чагосьці не бачу. Я ўпершыню кідаю на сябра трохі асэнсаваны позірк. Юрка нежывы. Перакошаны смерцю твар. Адно вока з сілаю прыплюснулася. Другое недарэчна глядзіць міма мяне некуды ў бетонную столь. З дзвюх скронь цячэ на патыліцу кроў. I тут я канчаткова разумею, што сталася. Ён застрэліўся.

— Юрка!!

Гэта апошні мой крык. У ім — уся мая роспач. Мой гаеў і жах. У наступную секунду, нібы пярун з неба, моцна бахае ў трубе стрэл. Знадворку шалёна пырскае аўтаматная чарга. Я ўскідваю карабін. Сахно ў тым канцы чамусьці крута ўгінаецца і падае. Там, дзе ён стаяў, аб бетонную сцяну апантана ляскае нешта круглае і адскоквае да другой насупраць. Граната! Я падаю галавой да Юркі. Грымотны выбух скаланае насып.

Аглушаны, я некалькі бясконцых секунд нічога не адчуваю. Усё ў трубе паглынае гарачы, удушлівы смерч. Лёгкія захлынаюцца ад снегу, пылу і прарэзлівага смуроду серы. У шэрай непрагляднасці — віхор. Затым неяк раптам чую, як пякучы боль абцугамі хапае калена. I ўсё большае, расцякаецца па назе. I ахоплівае яе ўсю, ад сцягна да мезенца. Бедная нешчаслівіца, мая нага! Здаецца, яе даканалі. Ад болю я не магу паварушыцца і мычу, сцяўшы зубы.

Снегавая віхура тым часам цішэе. Я прыўзнімаю галаву. У роце снег і пясок. У вушах і ў руках таксама. Я лапаю навокал рукамі. На пальцах цёплая, ліпкая макрэдзь. Гэта ад Юркі. Мабыць, яго расшкуматала гранатай. Побач чыясьці нага ў валёнку… Дзе мой карабін? Робіцца трошкі відней. З’яўляецца ніз і верх. Насупраць закапцелы і абдзёрты бок трубы. I светлы круг недалёкай адтуліны. I раптам у гэтай пляме — нерухомы цень. Адстаўлены ў бок локаць. Тонкі, як шчупальца асьмінога, аўтаматны ствол. Немец!

Нешта ва мне падломваецца, і я выцягваюся на снезе. Жахлівасць становішча ўжо не ўспрымаецца. Яна туманіцца ў свядомасці, і я кепска разумею, што адбываецца. Успрыняцце затарможваецца ў нейкім бязвольным трансе. Маё цела — камяк ваты, працяты болем. Галава таксама напхана ватай. Ні намеру, ні жадання, ні думкі. Нешта салёнае падступае да горла. Інстынктыўна я сплёўваю на снег. Кроў.

Цень тым часам, прыгнуўшыся, шырока і нячутна сігае бліжэй. Я ляжу на спіне і ашаломлена гляджу на яе. Я бачу толькі сілуэт. Знаёмы і безаблічны, як, бывала, зялёная мішэнь на стрэльбішчы. Ступіўшы крокі чатыры, ён углядаецца ў Кацю. Ён страшэнна палахлівы і смелы адначасна, гэты прывід. Ён нібы самнамбула. Ачынаецца ён, калі ззаду з’яўляюцца яшчэ двое. Тады ён скідвае з сябе скутасць і зусім па-зямному крычыць:

— Ота! Шау гір! Русішэ Валькірыя! [11] Ота! Глянь сюды! Руская Валькірыя! (ням.)

I са злоснай рашучасцю падчэплівае нагой цела Каці. Яно падатліва перакочваецца на бок спіной да святла. Рассыпаюцца па снезе яе валасы. Адна рука ненатуральна заломваецца за спіну. Двое нахіляюцца над целам дзяўчыны. Першага, аднак, цягне далей, і ён, паўглядаўшыся, пераступае цераз адзіную Каціну нагу. I тут раптам сустракае мой позірк.

— Хэндэ хох! Ауфштэген! [12] Рукі ўгору! Устаць! (ням.)

Ён апантана адскоквае назад. Аднак, тут жа асмялеўшы, ён рашуча сігае наперад і тыцкае мне ў твар аўтаматам. Надзіва, я ніколечкі не баюся. Памалу да мяне вяртаецца адчуванне рэальнасці. Краем свядомасці я саркастычна ўсміхаюся: баіцца! Каб ведаў, не баяўся б. Я не магу ўжо забіць яго. Не магу ўцячы. Я не магу нічога. I не хачу. Жыць не хачу таксама. Хочаш — страляй! Чорт з табой! У мяне ўсё парахнее ад болю і не стае сілы ўсё гэта трываць. Ды і няма для чаго. Забівай хутчэй…

Аднак ён не забівае.

— Рус! Ауфштэген! Бістро!

Ля мяне ўжо ўсе трое. Адзін коратка і балюча б’е ствалом карабіна ў плячо. Я напружваюся і прыўстаю на руках. Далей не дае боль. Ды і не варта старацца. Усё роўна заб’юць. Я ж ведаю. Дык хай забіваюць адразу. I яны, ашчэрыўшы тры нялюдскія твары, са сцюдзёнаю лютасцю глядзяць на мяне. Потым адзін з іх кідае позірк на Юрку. Нейкімі смярдзючымі ботамі ён пераступае цераз мяне і нагінаецца да нябожчыка. Бакавым зрокам я бачу, як ён шарыць у Юркавых кішэнях, нешта дастае і кідае ў трубу. Пасля падбірае з долу адкінуты выбухам карабін. Чорны мой карабін зноў вяртаецца да сваіх гаспадароў — немцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвым не баліць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвым не баліць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мёртвым не баліць»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвым не баліць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x