Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвым не баліць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвым не баліць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мёртвым не баліць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвым не баліць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На броўцы я прыпыняюся і па чарзе пазіраю ў абодва канцы чыгункі. Здаецца, на палатне — нікога. Тады, набраўшыся асцярогі, прыпаднімаюся і коратка выглядваю з-за шырокай прамазучанай рэйкі.

О, шаша аж гудзіць ад руху — цяпер, праўда, па ёй пруць абозы. Нямецкія фуры, адкрытыя і пад брызентам, двухколкі, кухні, нейкія падводы, з каптурам накладзеныя дабром і ўвязаныя вяроўкамі. Дзве шэрыя легкавыя машыны, раз-пораз сігналячы, марудна пракладваюць сабе шлях па ўзбочыне. Трухаюць, іржуць, бразгаюць цуглямі коні.

Добра, што ад чыгункі да шашы не дужа блізка, а то б яны ўжо дабраліся да нас.

Трохі паўзіраўшыся, я, аднак, неўзабаве хаваю сваю аббінтаваную галаву. У душы горкая радасць ад таго, што я іх бачу, а яны мяне не. Хоць гэтыя абознікі зусім не глядзяць па баках, мабыць, ім цяпер не да навакольных краявідаў. Ім абы вырвацца з катла, калі застаўся праход.

Зноў высоўваюся, здзіўлены нейкімі крыкамі, і зараз жа заміраю ў цікаўнасці. Дзіва што: на шашы б’юцца. Адна фурманка заварочвае ўпоперак руху. Нейкі немец у кароткім шыняльку хапае за цуглі коней. Таўстазадыя вялізныя біцюгі высока ўскідваюць свае галовы. Ён б’е іх знізу кулаком па мордах. Але да яго тут жа саскоквае з фурманкі ездавы, і вось на шашы — крыкі, салдацкая лаянка. Той, што ў кароткім шынялі, дае ездавому па вуху, ездавы хапае праціўніка за грудкі. Некалькі падвод спыняюцца, некалькі спрабуюць аб’ехаць іх. Здаецца, вось-вось будзе пробка. Гэта здорава, думаю я і пазіраю ў неба: вось бы цяпер самалёты! На жаль, самалётаў няма, толькі ззаду, за курганамі, невысока кружыцца «рама». Ну, але і так няблага: не кожны дзень даводзіцца бачыць, як б’юцца паміж сабой немцы.

Праўда, яны не спраўляюцца як мае быць надаваць адзін аднаму, як між фурманак з’яўляецца коннік. Ладна седзячы ў новенькім жоўтым сядле, ён без лішніх слоў размахваецца з-за пляча бізуном і чыніць хуткую расправу над абодвума. Гэта дзейнічае куды як здорава. Той, у кароценькім шынялі, адразу кудысьці знікае, а ездавы, лаючыся «фэрфлюхтарам» і «швайнам», пачынае зварочваць з узбочыны фурманку.

I тут я скаланаюся, працяты спалохам: ад будкі па лініі ідуць немцы. Яны ўжо блізка і напэўна заўважылі мяне. Крутнуўшыся па мёрзлай жарстве, я ніцма сунуся па адхоне да самай трубы. Над трубой, разрыўшы ботам снег, на секунду затрымліваюся. Немцы ідуць па другім баку лініі. Мне відаць толькі вінтовачныя ствалы на плячах ды адна каска ў пярэдняга. Мозг пранізвае пытанне: заўважылі ці не? Калі заўважылі, тады ўсё скончана: трэба страляць. Трэба біцца і загінуць. Бо магчымасці ўратавацца ў нас амаль што няма. Але свядомасць прагне надзеі — а можа?.. А можа, не згледзелі?

I раптам да майго слыху, бы з іншага свету, даносяцца з трубы галасы. Спачатку я не цямлю іх сэнсу — я толькі калачуся ад напружанасці, да сутаргі сціскаю ў руцэ карабін: цішэй вы! Потым да слыху даносяцца словы, якія збіваюць мяне з панталыку.

— Лёнька! Лёнь!..

Мяне заве Юрка. Яму блага? Але ж там Сахно. I сапраўды, я чую ягоны голас. Капітан раздражнёна кідае:

— Што ты заблажыў? Ён пайшоў.

«Я тут, Юр!.. Я не пайшоў! Чаму ён кажа: пайшоў?» — нема крычу я ў думках і грудзьмі ўціскаюся ў снег ля трубы. Галовы немцаў хаваюцца. Застаецца толькі адна — задняга. Яна на тым баку. Яшчэ трошачкі, і яны ўсе пройдуць. Яшчэ секунда…

Але з-пад насыпу зноў прарываецца крык:

— Васілевіч!

I тут жа яго заглушае яшчэ больш гучны Сахноў:

— Канчай к чортавай матары! Май мужнасць!..

Яны ашалелі! Што яны робяць? Я ўсхопліваюся са снегу, і тут нечакана і жахліва ў трубе гахае стрэл.

У мяне цямнее ў вачах. Здаецца, у раптоўную прорву правальваецца сэрца. Што ён нарабіў?! У каго гэта ён? У немца? У Юрку? А мо гэта палонны? Ахоплены жахам непапраўнага, я куляюся да самага долу. Ускокваю на адну нагу. У другой тупы боль, ад якога зацінае дыханне.

На ранейшым месцы ля Юркі стаіць Сахно.

— Што вы нарабілі? Немцы!!

Сахно з маленькім, не сваім пісталетам пругка адскоквае ў канец трубы. Шэрым прывідам шастае кудысьці Энгель. Зачапіўшыся, я незнарок спотырч лячу цераз дзяўчыну. Падаю ледзь не на Юрку. Блізка ля майго твару яго галава. З разбітай скроні тырчыць маленькая востранькая костачка, і з-пад яе мкне чырвоны струменьчык, які хутка залівае вуха. На снезе ля пляча расплываецца-большае мокрая ружовая пляма.

Здаецца, я вар’яцею. Я перастаю што-небудзь разумець і ўскокваю на калені. «Хто? — крычу я. — Хто яго?!» Але я не чую ўласнага голасу. I мне ніхто не адказвае. Што ж гэта робіцца? Хто ж так зрабіў? Немец?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвым не баліць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвым не баліць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мёртвым не баліць»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвым не баліць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x