Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хазяін, курва тваю маць! Адкрой!..

Пятрок сцяміў адразу: гэта знадворку, сунуўся ў сенцы, дрыготкімі рукамі намацаў крук і выдзер яго з прабоя. Дзверы, расчыніўшыся, ледзьве не збілі яго з ног, Пятрок адхінуўся, і ў сенцы ўваліўся нехта вялізны, здалося, чамусьці касматы; на Петрака дыхнула моцным пахам гарэлкі, цыбулі і яшчэ нечым — чужым і агідным. Ён моўчкі стаяў за дзвярыма, а яны самі знайшлі дзверы ў хату і расчынілі іх — на сенцы пыхнула чырвоным святлом ад зыркага полымя з грубкі, якую паліла Сцепаніда, і чацвёра іх з тупатам, сапам, шорханнем мокрай адзежы ўвапхнуліся ў хату.

— Хазяін! — зноў раўнуў першы голасам, па якім Пятрок напружана стараўся здагадацца — хто? Але здагадацца ніяк не мог, мабыць, то былі незнаёмыя.

— Я тут, — сказаў ён з сянец.

— Хазяін, свету! Свету дай!

— Дык дзе ж цяпер свет? Нетуці свету. Во хіба з грубкі…

— Дай з грубкі! Лучыну зажгі!

Пятрок увайшоў у хату, якая адразу стала маленькай і цеснай, і прыткнуўся ля самага парога, ужо ведаючы пэўна, што дабром для яго гэты начны прыход не скончыцца. Сцепаніда таропка прыладжвала на загнетцы даўгую лучынку з агнём на канцы. Яе святло мільготка бегала па чатырох грувасткіх, настырчаных постацях, што разваліста тупалі па хаце, азіралі сцены, абмацвалі штось у застоллі. Пятрок зноў паспрабаваў згледзець каго знаёмага, але не пазнаў нікога. Той пярэдні, што першы ўваліўся ў сенцы, як добра загарэлася лучынка, павярнуў да яго насаты, аброслы запушчанай шчэццю твар.

— Хазяін?

— Ну хазяін. Ведама…

— Бандзіты заходзят? Гавары быстра!

— Якія бандзіты? — не зразумеў Пятрок. — Ад нас во нядаўна немцы выехалі, счытай, нядзелю стаялі…

Двое з захожых прыселі на лаву, трымаючы між калень вінтоўкі, двое засталіся на сярэдзіне хаты.

— Сала ёсць? — запытаўся насаты, і не паспеў Пятрок адказаць, як другі, што стаяў наперадзе, крутануўся да яго бокам, падставіўшы позірку левую, з белай павязкай, руку. «Ага, паліцаі, значыць», — здагадаўся Пятрок, які спярша нават не ведаў, як сябе з імі паводзіць, што гаварыць.

— Ды што ты да яго з салам! — нейкім прыемна адкрытым, са шчырасцю, голасам папракнуў паліцай насатага і запытаўся з усмешкай: — Гарэлка ёсць?

— Адкуль жа? Няма гарэлкі, — сказаў Пятрок раптам асіплым голасам. Насцярожаныя госці па-змоўніцку пераглянуліся.

— Эта ты брось зажымацца! Такой номер у нас не прайдзёт! — быў гатовы абурыцца насаты. — Стаў бутылку, а патом пасмотрым.

— Дык чэсна няма! Што я хлусіць буду, — стараючыся як мага болей шчыра і таму, мусіць, фальшыва апраўдваўся Пятрок. Захожыя, відаць, ужо злавілі гэтую яго ненатуральнасць у голасе і яшчэ болей здзівіліся.

— Ты бачыў? — пасля нядоўгай замінкі сказаў паліцай да насатага. — Адмаўляецца!

— Што, жыць надаела? А эта ты нюхал?

Перш чым Пятрок што зразумеў, насаты тыцнуў яму пад нос сцюдзёную, прасмярдзелую порахам рулю выхапленага з-пад палы нагана.

— Самагону! Жыва!

— Дык але ж я не маю, — слаба стаяў на сваім Пятрок, хоць ужо ведаў, што ягоныя словы ім, што гарох да сцяны, — ім патрэбна была гарэлка.

— Якая вам гарэлка ад нас? — раптам загарачылася Сцепаніда, што дагэтуль моўчкі тулілася ў цяні каля грубкі. — Дзе ён вам яе возьме?

— Гужу дык недзе ўзяў, — лагодна сказаў паліцай з павязкай. — А нам шкадуе. Нядобра так. Не па-чэснаму.

— Якому Гужу? Хто гэта вам сказаў?

— Каландзёнак сказаў, — удакладніў паліцай, і Пятрок здагадаўся: мусіць, то былі прыезджыя паліцаі з Крынкаў. Канешне, мост, мусіць, гатовы, цяпер будуць ездзіць і крынкаўскія, і вязнікоўскія, і яшчэ шмат якія з далёкіх і блізкіх вёсак і ўсе заварочваюць на Яхімоўшыну — ведама ж, пад рукой, пры дарозе. І Пятрок аж жахнуўся з свае задумы: што ён нарабіў з тым самагонам? Хіба можна было напаіць гэтых сабак з усяе акругі? Ці ў яго хопіць на тое жыта, начыння, ягоных дзвюх спрацаваных рук?

— Каландзёнак тут месяц не паяўляўся! — смела схлусіла далей Сцепаніда, і паліцаі пераглянуліся ў недаўменні.

— Як гэта — не паяўляўся?

— А так. Не было яго тут. Можа, дзе ў другім месцы ўзяў.

— Няпраўду гаворыш, — заўсміхаўся паліцай з павязкай. — Каландзёнак не хлусіць.

— Ану абыскаць! — раптам закрычаў насаты. — Всё абыскаць! Бярыце лучыну і всюду: в сенях, в аборы!

— Дык спаліце ж хутар, хіба так можна з агнём, ці вы здурнелі! — залямантавала Сцепаніда.

Але двое, што сядзелі на лавах, жыва ўскочылі і, пахапаўшы з загнеткі лучыны, пачалі падпальваць іх у грубцы. У дымным мільготкім смуродзе на момант асвяціліся іх счырванелыя азызлыя твары, відаць, абодва былі на добрым падпітку, і чакаць ад іх якой асцярогі не выпадала. З лучынкамі яны падаліся ў сені, чуваць было — палезлі ў істопку, з дзвярэй павалакло сцюжай, і Петраковы плечы ў адной камізэльцы перасмыкнуліся ад дрыжакі. Двое, што засталіся ў хаце, вальней расступіліся перад гаспадаром.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x