Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А можа б, нас аслабанілі ўжо. Здароўе, знаеш, падарванае. У баку во круціць, дык гэта…

— Ну, ну мне! — строга перапыніў яго Гуж. — Круціць яму! Во не выберам бульбу, немцы галаву адкруцяць. Загадалі: выбраць да бульбіны і адвезці на станцыю. Срок — да нядзелі.

— Дык гэта… Хіба ж маладзейшых няма? — пачаў нервавацца Пятрок. — Бабаў якіх. А то во шэсцьдзесят год маю…

— Давай, давай! — нецярпліва прыстукнуў прыкладам па зямлі Гуж. — Без разгавораў.

Журботна памарудзіўшы трохі, Пятрок пачаў вылазіць з недакапанай яміны. Дужа яму не хацелася ісці немаведама куды, у высялкоўскае поле, але, мусіць, прыйдзецца. Ад гэтых тым больш не адчэпішся. Гэтыя знойдуць цябе і пад зямлёй, выцягнуць і прымусяць на ўсё, на што іх прымушаюць немцы.

Узяўшы рыдлёўку, ён пакорна пайшоў за паліцаем да хаты, адчуваючы, як натрудзіў у клазеце паясніцу, і раптам падумаў: а можа, і лепш — далей ад гэтай разрабаванай імі сядзібы, на чыстае поле. Там хоць сярод сваіх, не будзеш чуць гэты здзек і прынуку. Як заўжды, ён ужо спрабаваў знайсці што прыдатнае ў новым становішчы, бо як жа тады было жыць, калі не прыстасоўвацца да абставін? Так, як хочацца, усё роўна ж не будзе, гэта ён знаў пэўна.

Яны пралезлі праз дзірку ў тыне на падворак, дзе ўжо густа дыміла кухня, з яе катла валіла клубамі пара. Карла боўтаў у катле, а Сцепаніда па-ранейшаму ў маўклівай засяроджанасці абірала ля паркана бульбу.

— Ну, акцявістка, ты доўга там? — нецярпліва гыркнуў да яе Гуж.

— Не паганяй, не запрэжаная, — спакойна сказала Сцепаніда, кідаючы ў вядро бульбіну.

— Я не паганяю, а прыказываю. Бярыце кашы і марш абодва за мной!

— А дзе я вазьму кашы?

— У доме вазьмі! Мусіць жа, ёсць у сенях кашы?

— А хто мяне туды пусціць?

— Як хто? А часавы што — не пусціць? Гэй, друг! — іншым тонам — дабрэй — сказаў Гуж да вартавога. — Дай я пагляджу. Кош трэба. Панімаеш — кош!

— Цурук! — гыркнуў вартавы і скінуў з пляча вінтоўку.

«Во, добра! — маўкліва парадаваўся Пятрок. — Во так табе і трэба: цурук! А ты думаў!» І ён нават з сімпатыяй паглядзеў на гэтага тупарылага вартавога, які так дарэчы асадзіў ганарыстага паліцая.

— Ах ты чорт! — заклапочана крутануўся Гуж. — Ну торбу бяры, якое вядро…

— Дзе я вазьму вядро? Гэта ж іхняе.

«Не, Сцепаніду голымі рукамі не возьмеш, — можа, першы раз са шчырым захапленнем падумаў Пятрок. — Калі ўжо заўпарціцца, дык паякочаш. І я цяпер табе не памочнік. Прымушай, калі ўмееш!»

За гаманой на падворку яны не адразу ўчулі, як з гасцінца збочыла тая іх вялізная машына і неўзабаве ўкацілася ў самыя вароты. Яна яшчэ не спынілася, як з кабіны неяк дужа паспешна вываліўся рухавы фельдфебель, на ягоным счырванелым твары было нейкае ажыўленне — добрае ці не — цяжка было зразумець упачатку.

— Вас іст дас? — гыркнуў фельдфебель, спыняючыся перад Гужом. Той няўклюдна спрабаваў узяць пад казырок, але яму ўсё сапсавала вінтоўка, почапка якой слізганула са скуранога пляча і павісла на локці.

— Вас іст дас? Что ест это? — зусім ужо нядобра паўтарыў фельдфебель, беручы рукі ў бокі, і стаяў так, маленькі і таўставаценькі, перад няўклюднай рукастаю постаццю Гужа.

— Прыказ на бульбу, пан афіцэр. На картошку! — удакладніў Гуж. — Каб выбралі да нядзелі.

— Вас іст дас? — не прыняўшы тлумачэння, яшчэ болей раз'ятрана загырчаў фельдфебель і ступіў яшчэ на крок бліжэй да Гужа.

— Я ж кажу, пан афіцэр, загадана ўсім на картошку. Пан бургамістр…

— Вас іст дас? — зноў цвердзіў сваё фельдфебель, і Гуж на гэты раз, мусіць, з'еў усе словы. Выцягнуўшыся і вырачыўшы на немчыка вочы, ён моўчкі стаяў, аж покуль той не страпянуўся і неяк дужа ўжо спрытна знізу ўгору пляцнуў яго два разы — па адной і па другой шчацэ. Паліцай хіснуўся разам з вінтоўкай, якую аблапіста хінуў да сябе, мусіць, чакаючы і яшчэ аплявух. Але болей фельдфебель не біў, толькі разгоніста ткнуў кароценькім пальчыкам на варотцы з падворка.

— Вэк!

І калі Гуж не то спалохана, не то ўзрадавана таропка засігаў да варотцаў, фельдфебель абразліва працадзіў праз зубы:

— Ванютші паліцайшвайн…

— Ага… Правільна вы яго. Нядобры чалавек, — не ўтрымаўся Пятрок, дужа задаволены тым, што атрымаў Гуж. Ён аж калаціўся ад радасці, але фельдфебель неяк недаўменна зірнуў на старога, быццам першы раз убачыў яго, і нядобра прыжмурыў вочы.

— Офіцірклазет фертіг?

— Дык дзе ж я зраблю, калі во гэты прыпёрся! — пачаў Пятрок, здагадаўшыся, пра што пытае немец. Але тут жа ён схамянуўся і змоўк, згледзеўшы, як фельдфебель неяк паспешліва сігануў да яго збоку. У наступны момант ён ледзь не заекатаў ад болю — нічога не кажучы, фельдфебель торкнуў яму такога выспятка, што Пятрок аж падскочыў. «Ой, Божачка мой!» — толькі і паспеў ён сказаць сабе ў думках, як апантаны вылецеўшы праз дзірку на гарод.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x