Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Офіцірклазет! — аб'явіў ён рашуча. — Драй час врэмя. Фэрштэйн? Панятнё?

— Дык панятна, — не зусім упэўнена сказаў Пятрок.

Што ж, гэта было не самае горшае — выкапаць ім клазет.

Пятрок нават узрадаваўся, што ўсё абышлося так проста. А ён ужо думаў… Ён аж спалохаўся, каб гэтая ямка не стала яго апошняю ямкай. Хіба ім доўга…

Ён вярнуўся да хаты і на дрывотні выцягнуў з-за дошак старую паржавелую рыдлёўку. Такой капаць не надта каб зручна, але за тры гадзіны, можа, як выкапае. Трэба выкапаць, бо чорт іх ведае, што будзе, калі не ўправіцца.

Машына, чуваць было, ужо завуркатала маторам, мабыць, усе там паселі, — Пятрок, каб упэўніцца, зірнуў з-за рога дрывотні. Так, надворак амаль апусцеў, машына, разграбаючы вялізнымі коламі зямлю на гародзе, разварочвалася пад ліпай. Ля кухні застаўся адзін Карла, і ля яго пад тынам уладкоўвалася абіраць бульбу Сцепаніда. «Ну, ведама, далі ўсім працы», — падумаў Пятрок, згледзеўшы перад жонкай паўмяшка бульбы, мабыць, набранай у ягоных сенцах. Усё аддаляючыся са сваім вуркатам, машына папаўзла да дарогі, і Пятрок з рыдлёўкай выйшаў на падворак, адчуваючы на душы немалую палёгку ад таго, што ўрэшце збавіўся ад гэтай навалы. Але, мусіць, рана парадаваўся — паміж палаткаю і вокнамі хаты стаяў, тоячы важную міну на твары, малады немец з вінтоўкай, над якой тырчэў блішчасты шырокі штык. «Ну во, паставілі вартавога, — здагадаўся Пятрок, адразу вяртаючыся да сваёй звыклай паныласці. — Мабыць, радасці тут не дачакаешся», — падумаў ён, выпраўляючыся цераз падворак да сваёй работы, як пачуў голас Карлы:

— Фатэр, ком!

Карла стаяў ля кухні над нейкім вялізным чанам. Калі Пятрок падышоў бліжэй, прыпадняў над чанам накрыўку, там было мяса. Пэўне ж, Бабоўчына мяса. Ухапіўшы добры кавалак за абломак касці, ён спярша паднёс яго Сцепанідзе. Тая, аднак, грэбліва пакруціла галавой.

— Не буду.

Тады Карла павярнуўся да Петрака, і той узяў з яго рук ладны кавалак з косткай. Ад мяса ішоў смачны і сытны пах, вельмі захацелася есці, але Сцепаніда так з'едліва зірнула на Петрака, што той сумеўся.

— Гэта… Можна апасля, пан Карла? Ведаеце, лепш, каб вы далі гэта самае… Прыкурыць.

— Куріц! — зразумеў Карла. — Я! Яволь.

І ён дастаў з кішэні пачак цыгарэт, яны закурылі па адной, Пятрок прагна зацягнуўся, усё трымаючы ў руцэ кавалак мяса.

— Я гэта… пакладу. Ну, каб апасля, — паказаў ён на мяса і на істопку.

— Я, я, — пагадзіўся Карла.

Пятрок хуценька падаўся да сенцаў, але тут ад палаткі рашуча ступіў вартавы.

— Хальт! Ферботэн!

— Што?

— Хальт! Цурук! — абвясціў ён, спрытна перагарадзіўшы шлях да парога. Яго ладны ружовашчокі твар адразу зрабіўся каменным.

«Вой ты, гора! — падумаў Пятрок. — Ужо не пушчаюць і ў хату. Як жыць тады?» Але, мусіць, так: ужо не пускалі і ў істопку. Пятрок патаптаўся на падворку, да пазногця дакурыў Карлаву цыгарэтку. Карла, часам зыркаючы на яго незразумелым позіркам, пачаў тупаць ля кухні. Ля паркана абірала бульбу Сцепаніда, якая, мусіць, каб не бачыць нікога на падворку, павярнулася да ўсіх спіной.

Што зробіш — Пятрок са шкадаваннем паклаў кавалак на белы метал накрыўкі і пайшоў у свой кут на гародзе. Трэба было капаць афіцэрскі клазет.

Капаць спярша было лёгка, рыдлёўка на ўвесь штык лезла ў мяккі агародны перагной, які Пятрок патроху адкідаў ад плота. Але затым зямля стала цвярдзейшая, пайшла гліна, тут трэба было дзяўбці ды яшчэ нязручна паварочвацца з рыдлёўкай у цеснай ямцы. Хоць надвор'е зранку выдалася сцюдзёнаватае і ветранае, Пятрок хутка ўгрэўся, расшпіліў кажушок. Ужо ён выкапаў да калена, прытаміўся і адчуў, што так неўзнарок можна і спазніцца. Мабыць, ужо мінула палова, калі не болей, дадзенага яму тэрміну, а палавіна яміны яшчэ не была выкапана. Але ён уходаўся, аж змакрэла спіна пад кажушком, і, каб трохі спачыць, прысеў на край яміны.

У той час і пачуў гаману на падворку. Голас здаўся яму знаёмы, Пятрок азірнуўся — па градах цераз бурачнік да яго сігаў Гуж у запэцканых граззю ботах, з вінтоўкай на плячы і белай скамечанай павязкай на рукаве ўсё той жа рудой скураной паддзёўкі. «Што яшчэ за няшчасце!» — нядобра падумаў Пятрок. Паліцай падышоў да ямы і скінуў з пляча вінтоўку.

— Капаем? — не вітаючыся, сказаў ён.

— Ды во. Як бачыш…

— Не тое капаеш.

— Што скажуць. Мы цяпер, знаеш, усё па прыказу.

— Дык во табе мой прыказ: пойдзеш на бульбу. У Выселкі. Ужо ўсіх выгнаў, адны вы з бабай засталіся.

«Яшчэ навіна! — падумаў Пятрок. — Каб вы спруцянелі з вашаю бульбаю! Ідзі на гэтую сцюжу, не еўшы, на ўвесь дзень у поле…» — Як мага ласкавей зірнуўшы на паліцая, лісліва сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x