Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пятрок падумаў, што, мабыць, хопіць. Усё ж абодва яны пры справе, назаляць ім нягожа, і ён задам і бокам падаўся да ганка.

Трэба было брацца за ўборку, але ён не ведаў, з чаго пачынаць. Ніколі ён не прыбіраў у хаце, заўжды гэта рабіла Сцепаніда, некалі ёй памагала Феня, у яго ж былі іншыя, чыста мужчынскія клопаты. Але во, мусіць, вайна ўраўняла, і цяпер не абышла і яго бабская справа. Найперш, мусіць, трэба было аслабаніць падлогу, каб не замінала мыць, і ён павыцягваў у сенцы ўсе чыгуны ад печы, вілы, качаргу, памяло; адсунуў стары ўслон ад парога, дзе аказалася процьма рознага хатняга начыння: дзіравыя атопкі, пабіты вазон, вечка ад кадкі, нейкія шчэпкі, мусіць, для растопкі ў печы. Усё, што тут стаяла і ляжала доўгія гады і мела сваё пэўнае месца, не замінаючы нікому, чаму цяпер яно павінна замінаць гэтым чужынцам? Але, мусі, во замінае. Пятрок вынес у істопку і розныя транты з вешала каля печы, зняў з цвіка кажух, далікатна ўзяў у рукі скрыпку. Скрыпку выносіць у сырую істопку яму не хацелася, яе трэба было сцерагчы ад вільгаці, і цяпер, разважыўшы, Пятрок асцярожна засунуў яе за абразы. Маленькая яго скрыпачка зусім схавалася там. Хай, мо дачакаецца лепшага часу.

У хаце павальнела, зрабілася амаль пуста, і Пятрок, паўздыхаўшы, прынёс з сянец вядро з вадою, дастаў з-за печы анучу. Увесь час злуючыся на жонку, ён выліў вядро ля печы на самае затаптанае месца — хай адмакае. Вада шырока расцякалася па дошках, але спакваля збегла на ніжэйшае месца пад самы парог і сабралася ў ладную чорную лужыну. Пятрок стаяў сярод хаты. Яму трэба было ўзяць у сенцах галень, але ні разувацца, ні мачыць ногі яму не хацелася, і ён чакаў, пакуль вада куды-небудзь сыдзе.

— Божа, што гэта? Што ты нарабіў? — пачуўся з сянец Сцепанідзін голас.

— Дык падлогу ж мыць…

— Во, анучай цябе па вачах! Хто ж так мые падлогу?! Ці ты здурнеў?

Сцепаніда злосна ляскала сябе па сцёгнах — ведама, зрабіў не па яе, па-свойму, заўжды яму за гэта даставалася ад жонкі. Але, калі прыйшла, хай мые сама, ён сваё зрабіў, усё прыбраў, засталася падлога.

— А што ж ты сышла з каровай?

— Цябе не спытала…

Пакуль яны сварыліся ў хаце — трохі стрымана перад чужымі і цішэй, чым звычайна, мусіць, немцы нешта пачулі. Сцепаніда ўсё яшчэ пляскала рукамі ў сенцах, таксама не адважваючыся пераступіць парог, як ззаду за ёй з'явіўся цікаўны рабы твар, немец ухмыльнуўся, нешта нават сказаў, і яна асеклася. Але затым ён вярнуўся да кухні, а Сцепаніда кінула цераз парог анучу, якая мокра пляснулася ля Петраковых ног.

— Збірай ваду! Усю да кроплі збірай!

Трэба было слухацца, і Пятрок, крэкчучы ад натугі, мусіў нагнуцца да лужыны. Ён зграбаў анучай гразкую чорную ваду і выкручваў анучу ў закапцелы стары чыгун. Але вады было процьма, дзіва, колькі набралася з аднаго толькі вядра. Сцепаніда тым часам зноў знікла кудысьці, і ён, каб хутчэй скончыць гэту дакучную работу, пачаў разганяць ваду па падлозе — у куткі, пад печ — абы не было лужыны. Гэта яму ўдалося лепш, чымсі збіраць яе анучай, Пятрок ужо набліжаўся да стаптанага ўчарнелага парога, як у дзвярах зноў вырас цень — на парог ступіў адной нагой немец у грубым падкаваным боце з вядром у руцэ, над якім лёгенька дымілася пара. Пятрок усё зразумеў і з прастадушнай удзячнасцю зірнуў у праставаты твар, які цяпер стрымана свяціўся дабрынёй.

— Дзякуй, паночку. Во, дзякуй вам…

Немец паставіў за парог вядро і выпрастаўся.

— Біттэ, біттэ.

— Во дзякуй! — сказаў Пятрок амаль расчулены і раптам падумаў, што трэба чымсьці аддзячыць. На ласку трэба адказваць ласкай, ці ж ён не разумее. — Хвіліначку, пане, — сказаў ён і паўз немца шмыгануў у істопку — недзе там яшчэ заставалася трохі яек. Ён толькі не ведаў дзе, і пакуль зазіраў у кашы і дзежкі, з падворка данёсся нецярплівы капрызлівы покліч: «Карл, Карл, ком!», і Пятрок зразумеў, што, мабыць, не ўправіцца: Сцепаніда хаваць умела. Немец пабег да кухні, а Пятрок расчаравана выйшаў у сенцы і сутыкнуўся з жонкай.

— Бо, гэны Карла прынёс! Гарачай…

— Гарачай…

Аднак Сцепаніда, мусі, падабрэла ўжо, узяла з парога брудную анучу і толькі нагнулася да вядра, як у сенцах зноў матлянулася постаць. На гэты раз то быў Карлаў начальнік. З ціхім злым пошаптам ён ухапіў вядро і перакуліў яго на парозе. Цёплая пара шыбанула ўгору, і за ёй схаваўся спалоханы твар Сцепаніды, немец, махнуўшы вядром, імпэтна выскачыў на падворак.

— Каб ты здох, злыдзень! — азвалася з хаты Сцепаніда. Пятрок азірнуўся — каб хоць не пачулі, бо калі зразумеюць, што тады будзе? Мабыць, гэты здыхляваты сапраўды злыдзень, з ім трэба асцярожна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x