Васіль Быкаў - Воўчая зграя

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Воўчая зграя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воўчая зграя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воўчая зграя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Васіля Быкава «Воўчая зграя» — аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сюжэт аповесці базуецца на ўспамінах былога партызана, які праз многія гады пасля вайны, а мінула ўжо больш за трыццаць, шукае таго, каму выратаваў жыццё, таго, каму даў імя і прозвішча бацькі, шукае, каб распавесці гісторыю яго сям’і, яго бацькоў і гастрорыю першых дзён ягонага жыцця. Шукае і знаходзіць.
Трое партызан у час блакады трапляюць у складаную сітуацыю. Пасля жорсткае сутычкі з ворагам жывы застаецца толькі адзін, які робіць амаль немагчымае — выратоўвае маленькае дзіця…

Воўчая зграя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воўчая зграя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напэўна, яшчэ ён гаспадарлівы, любіць лічыць капейку і ўжо, вядома, не надта захапляецца чаркай — гэта такая брыдота цяпер сярод маладзейшых. Праўда, Ляўчук і сам некалі меў такі грэх, але ўжо даўно выпівае толькі ў свята ці з якой нагоды, калі, напрыклад, прыедуць госці. Ну, але сваё жыццё — не яму ў прыклад, ён павінен быць лепшы.

Яшчэ ен не лаецца — ні ў якім разе. Не тое, каб зусім не казаў калі грубага слова, але ўжо не так, як некаторыя з цяперашніх — што ні два словы, то мацюкі. Такіх Ляўчук не паважаў ніколькі, хоць бы яны былі вунь якія вучоныя ці нават начальнікі. Гэта ў вайну, сярод крыві, голаду, смерцяў, сварыліся і лаяліся, а цяпер завошта? Чаго цяпер не хапае ў жыцці?

Але кім бы ён ні быў па прафесіі ці пасадзе, найперш павінен быць чалавекам. Ляўчук не ўкладваў у гэта паняцце якога складанага ці філасофскага сэнсу, гэта ў яго фармулявалася проста: каб быў добры, разумны і ўдачлівы, але не за кошт другіх. Ён дужа ўжо шмат нагледзеўся ў жыцці на розных спрытнюгаў, якія ладзілі свой дабрабыт за кошт іншых і былі разумныя з выгодай для сябе, з найбольшай для сябе карысцю. Такіх Ляўчук ненавідзеў, як можна было ненавідзець на вайне тых, хто спрабаваў выжыць цаною гібелі іншых. Сам ён ніколі нідзе не схітрыў, нікога не ашукаў з карысцю для сябе, гэта яму было агідна, і ен ненавідзеў тыя малыя ці вялікія хітрасці ў іншых.

Зрэшты, усё гэта былі яго мары, думкі, перадуманыя ім за трыццаць гадоў — роўна палавіну свайго жыцця. На справе ж, ён ведаў, усё можа аказацца не так. Але ён не хацеў, каб аказалася не так, — ён прагнуў, каб было так, як павінна быць, як бы ён хацеў, каб было з яго сынам, якога не даў яму бог. Замёст сына нарадзіліся тры падобныя на маці дачкі з усімі мацярынскімі звычкамі, характарам, аздобай. Ад бацькі ж у іх нічога. Тут, канечне, не сын, але столькі з ім звязана! Усё, што з Леўчуком сталася далей да канца вайны, хоць таксама было не лягчэй, але ўжо не тое. Тады ж ён выклаўся ўвесь, можа, нават пераўзышоў сябе, і на другі такі раз у яго проста не хапіла б пораху…

10

Яшчэ раз парнуўшы ў казанок праціркай, Ляўчук адчуў, што тая далезла да дна, і сказаў Грыбаеду адцадзіць — самому гэта было нязручна. Грыбаед прыкрыў казанок крысом шарсцянога, некалі шыкоўнага, з кантамі, мундзіра і перакуліў над травой. Вады там аказалася зусім мала, ён пачакаў, пакуль яна не выцеча ўся да кроплі, затым паставіў казанок на агонь.

— Хай падсохне.

— Што там сохнуць? Нясі ў ток, будзем есці!

Грыбаед зноў узяў між полаў казанок, з якога валіла гарачая пара, Ляўчук расчыніў яму дзверы, Клава, якая, мабыць, задрамала і ляжала, прыгарнуўшы да сябе беленькі шаўковы скрутак з малым, спахапілася і слаба, як здалося Леўчуку, усміхнулася яму аднымі вуснамі.

— Давай есці будзем! Во бульбачка свежая, мабыць, свежай не ела сёлета?

Яна памкнулася ўстаць, і Ляўчук падкамячыў ёй пад плечы болей саломы, заклаў ад сцяны кажушок. Клава ўладкавалася, усё не выпускаючы з рук малога, паправіла валасы на лбе.

— Спіць? — запытаў Грыбаед, стаўляючы каля яе казанок.

— Спіць. Нешта ўсё спіць і спіць, — сказала яна з нейкаю нават трывогай.

— Нічога. Хай спіць. Будзе, значыць, як бацька, спакойны.

— Дзякуй вам, дзядзька, — пакорліва сказала Клава.

— Няма за што. Канечне, якая баба, можа б, лепей управілася.

— А і ты няблага, — сказаў Ляўчук, сядаючы побач. — Ні крыку, ні плачу.

— Гэта не я. Што я? Гэта яна во…

Яны ўдвух, апякаючы пальцы, пачалі цягаць з казанка гарачыя бульбіны, а Клава сядзела, адхінуўшыся да сцяны з малым пад рукою. Ляўчук паглядзеў на яе.

— Ну еш. Чаго ты?

— Там у сумцы лыжка была, — прабачліва сказала яна, і ён, зразумеўшы, дастаў з-пад галавы пляскатую нямецкую сумку Клавы з небагатай яе маёмасцю.

— Лыжка во, на!

— I пляшачка там, Дастань ужо. Дзеля такога выпадку.

— Пляшка! Ого! Го-го! — узрадаваўся Ляўчук і сапраўды выцягнуў з сумкі белую алюмініевую пляшку, у якой штосьці ціхенька плёскалася. — Самагонка?

— Спірту трохі. Трымала во…

— Ой, ты малайчына! — пранікліва сказаў Ляўчук. — Дай табе бог здароўя, малому тожа. Грыбаед, дык як — цмыганём?

— Ды ўжо ж, калі такое дзела, — ніякавата паморшчыўся Грыбаед, і вочы яго неяк мякка і па-добраму засвяціліся ў пярэстым ад шчылін прыцемку тока.

Яны ахвотна і з некаторай нават урачыстасцю выпілі разведзенага ў пляшцы спірту: спярша Ляўчук — глытнуў, хукнуў, зрабіў невялікую паўзу і ўкусіў бульбіну. Пляшку ў яго пераняў Грыбаед. Гэты спярша паморшчыўся, выпіў нешта з глыток, паморшчыўся болей — усімі зашчаціненымі зморшчынамі свайго абвялага, да часу састарэлага твару.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воўчая зграя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воўчая зграя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воўчая зграя»

Обсуждение, отзывы о книге «Воўчая зграя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x