Васіль Быкаў - Здрада

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Здрада» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Здрада: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Здрада»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Здрада — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Здрада», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цімошкін ссунуўся спіною па саломе і, нейкі абыякавы да ўсяго, аб чым трэба было цяпер дбаць, аддаўся спакою.

Сцірта была вялікая, трошкі нахіленая, з вялізнаю снегавою шапкай наверсе. З гэтага боку, дзе прыткнуліся хлопцы, хтосьці падскуб салому, ад таго зрабіўся застрэшак, пад якім амаль не было снегу. Праз дзесяць крокаў адгэтуль валялася жалезная бочка з двума таўровымі абручамі, і ля яе, прыпарушаны снегам, ляжаў конскі труп. Плоская канячая шыя ўліпла ў снег, чэрава неймаверным горбам выперла ўгору, задняя нага высока задралася, і на ёй свежай іржой чырванела падкова.

— I што ж рабіць? — з трывожнай паныласцю ў голасе спытаўся Блішчынскі, седзячы над картай.

— Трэба чакаць. Можа, увечары выберамся, — сказаў Цімошкін, адчуваючы, што перамагчы стому ў яго ўжо няма сілы.

— Цяпер нам канцы, разумееш? — нерваваўся пісар. — Вось дык улезлі!

— Вось табе і тылавыя часці! — з Ціхай злосцю азваўся Цімошкін. — Хоць бы да франтавых выбіцца.

— Чорт ведае што такое.

— Думай. Ты ж разумны. Ты вёў.

— Ага, я вёў, — зазлаваў Блішчынскі. — Я вёў не да немцаў, а да сваіх вёў. Не забывайся.

— Можа, скажаш яшчэ, што ты ратаваў мяне? — без усякага запалу запытаў Цімошкін, тулячыся да саломы. Блішчынскі скіраваў на яго свае маленькія і вельмі рухавыя вочкі і глядзеў, нібы на вінаватага — са злосцю і прыкрасцю ад усіх іхніх цяперашніх няўдач.

— Свінчо нясмаленае! Каб не я, ты і цяпер пад тым кустом ляжаў бы, сябрука б чакаў.

— А ты б і цяпер пад агароджай сядзеў, — нядоўга думаючы, выпаліў Цімошкін, У хлопца ўжо накіпала на земляка — і за пахвальбу, і за бессаромную баязлівасць, і наогул за ўсё ранейшае, змоўчанае, перажытае ў сабе.

— Ты што? Напраўду думаеш, што я баязлівец? — запальчыва ўсклікнуў Блішчынскі. — Думаеш, за сваё жыццё баюся? Можа, і так. Дапусцім. Хай. Але не забывайся: я гарматы не кінуў, як некаторыя… смелыя. А за гармату ты глядзі… Варта дазнацца начальству і… Разумееш?

— А што гармата? — адкінуўся ад саломы Цімошкін. — Мы што — ворагу яе аддалі? Ці павінны былі цягнуць? Шчарбак вунь клін у рэчмяшку нясе, а болей што?

Блішчынскі змоўчаў, а Цімошкін падумаў, што, пэўна, ён не забудзе ўжо на тую гармату. Можа, яшчэ, выйшаўшы да сваіх, перакруціць усё ды наплявузгае начальству — тады паспрабуй дакажы, што не так. Але хлопец не хацеў задзірацца, ліха на яго — урэшце было аб чым непакоіцца куды болей.

Ён зноў падаўся ў застрэшак, Блішчынскі ж, відаць, не на жарты ўзрушаны новай няўдачай, гугнява скардзіўся:

— А цяпер нам канцы. Гэта як піць даць. Калі нават і выберамся. Цяпер мы — акружэнцы. От жа д’ябальскае ліха! Улезлі!..

Цімошкін і сам ведаў, што гэта кепска. Праўда, дагэтуль хлопец аб тым не думаў, яму ўсё здавалася, што да ранку яны выйдуць з варожага тылу, знойдуць сваю дывізію і ўсё растлумачаць. Але вось гэта затрымка, вельмі падобная на пастку, сустрэла хлопцаў на іх шляху да паратунку. Было ад чаго непакоіцца.

— Цяпер акружэнцы, разумееш? — казаў Блішчынскі. — У анкеце ўжо не напішаш, што ў палоне і акружэнні не быў. Цяпер чортаў знак. Ды яшчэ асобы аддзел на цыгундар возьме. Разумееш?

— А за што браць? — сказаў Цімошкін. — Што мы, якія злачынцы, ці што?

— Гэ, злачынцы! Дзівак, — азваўся Блішчынскі. — Ты, мабыць, мала яшчэ пабачыў. А я дык ведаю. Злачынцы ці не злачынцы, а цяпер на кручок і — хадзі сюды, галубчык. Дакажы, што ты не вярблюд.

Хто ведае чаму — ад гэтага чалавека ішло адно кепскае. Навошта ён напамінаў пра тое, хіба мала было турботаў для іх, знясіленых, галодных, параненых? У Цімошкіна ад тых яго слоў паднялася ў душы злосная крыўда, але ўсё ж нейкай цвярозай частачкай пачуцця ён згадваў, што ў якойсьці меры сяржант мае рацыю. Хлопец і сам памятаў некалькі выпадкаў, калі тых, што выйшлі з акружэння, адпраўлялі ў тыл і там наладжвалі следства. Праўда, тады яго гэта не дужа кранала, цяпер жа сам вось апынуўся ў такім становішчы. Ну, але хай правяраюць, хай пішуць пратаколы, думаў Цімошкін, ён нічога кепскага не зрабіў, і сумленне ў яго чыстае.

I быццам у адказ на гэтыя яго думкі Блішчынскі неяк паныла сказаў:

— Табе-та што? З цябе многа не возьмешь. А ў мяне вось вучоба гарыць. Разумееш? Тысячу халер на іх галаву! — злосна дадаў ён.

— Якая гэта вучоба?

— Якая? На курсы павінны былі паслаць. Разумееш? На курсы малодшых лейтэнантаў, — удакладніў Блішчынскі. — А цяпер, мабыць, амба. Не пашлюць жа акружэнца, — казаў ён, змрочна ўглядаючыся ўдалячынь і калупаючы ў зубах саломінай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Здрада»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Здрада» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Здрада»

Обсуждение, отзывы о книге «Здрада» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x