Янка Брыль - Золак, убачаны здалёк

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Золак, убачаны здалёк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Золак, убачаны здалёк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Золак, убачаны здалёк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Золак, убачаны здалёк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Золак, убачаны здалёк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо ў другім класе і я сяды-тады дапамагаў пану навучыцелю. Ён пойдзе ў сваю канцылярыю і сядзіць, чытае або так ляжыць, а я пішу на дошцы першаму класу — нашы літары, словы, а то і кароценькія сказы. Такому памочніку бывала і нялёгка. Адна няўрымста так раз напрыкрала мне, што давялося, па прыкладу настаўніка, узяць і за вуха. Яна пабегла скардзіцца, а потым, увайшоўшы ў клас, кінула мне пераможна:

— Казаў, каб ты прыйшоў. Вось палядзіш цяперака!..

Але ў густа накуранай канцылярыі наш асветнік ледзь адарваўся на момант ад кнігі, паглядзеў на мяне і з нейкай крывой усмешкай сказаў, вядома ж, па-польску:

— І ахвота табе, браце, зачапацца з бабаю?.. Ідзі, пішы далей.

Апроч капрызнай Цукеркі, у яго была яшчэ і цешча, звяглівая пані Кучурыха. Ці не адтуль ішла яго прымакоўская мудрасць, набытая на чужой старане?.. Зрэшты, тады я так не падумаў. Вярнуўся ў клас, можна сказаць, пасталеўшы.

Шура настолькі верыў мне, што, калі я часамі падказваў яму ззаду, на больш чуткае вуха, што-небудзь для смеху не так, ён упіраўся і даводзіў настаўніку яўную недарэчнасць. А потым і не злаваў на мяне, ну, не вельмі злаваў, а то яшчэ і ўсміхаўся, трохі разгублена, а трохі дабрадушна. Штурхане толькі трохі або небалюча ляпне па карку сваім сцягачом.

Вельмі яму не давалася польская мова, з тымі яе насавымі галоснымі — «он» ды «эн». Колькі Камар ні папраўляе яго вымаўленне — усё ў Богуша не так. І злуюцца абодва.

А я не толькі падказваў Шуру часамі не тое, але і мог падвучыць яго, старэйшага, да «рэспусту». Так аднойчы мы з ім накралі ў школе кантовых таўкачыкаў крэйды і ўвечары панапісвалі ледзь не кожнаму ў вёсцы яго мянушку. Ад варот да варот, ад сцяны да сцяны, у каго тая сцяна сама на вуліцу вылезла. Натэч, Акудыты, Пшэпюрка… Першая мянушка ад таго, што пажылы, паважаны дзядзька Субота не выгаворваў «п», казаў не «пайшлі», а «тайшлі», не «на печ», а «на тэч»… Другога дзядзьку, худога, доўгага Панасевіча, стары бацька ноччу крыкам з печы ганяў ад жонкі на ложку, бо і так ужо многа дзяцей: «А куды ты?!» Трэці дзядзька, наймаладзейшы, порсткі Савачка, зусім нядаўна служыў у панскім войску і, на пабыўцы, смешна выглядаў у рагатай шапцы, у авіячах-абмотках, з «сяледчыкам», кінжальным штыхом на сцягне. Яшчэ і па-польску курдупель набыльваў, калечыў мову, — чым не Пшэпюрка, перш за ўсё з-за тых яго — трэба, не трэба — «пшы» ды «пшэ». Ну і яшчэ мянушкі ў людзей, і яшчэ… Мужчынскія, бабскія: Сячкарня, Ведзьма, Маркітантка… Назаўтра адны проста сціралі тую крэйду з варот ці са сцяны, а хто і лаяўся, калі дзеці ў школу ішлі («Грамацеі смаркатыя!…»), а нам з Шурам было ўпотай прыемна, што вось жа і невядома, хто гэта зрабіў. Бо мы і на сваіх варотах панапісвалі: ён — дзядзькава Чэп-дрэп, а я Раманаву мянушку — Дзяцел.

Шура праславіўся аднойчы і самастойна. Неяк на нашым гасцінцы — быў такі незвычайны дзень! — праходзілі міжнародныя аўтагонкі. Дарэчы кажучы, нядаўна я быў у Амерыцы, турыстам, а там, між іншым, нам паказалі і музей славутага Форда, аўтамабілі — ад самага іх з'яўлення і да нашых дзён. Цікава было глядзець не толькі на машыны найранейшыя, але і на мадэлі трыццатых, нават саракавых гадоў — такія ўжо яны пацешныя ў сваёй недасканаласці. Там я прыгадаў дні свайго маленства, гады дваццатыя, калі мы, пастушкі, як толькі з-за ўзгорка пакажацца раз у тыдзень якая-небудзь машына — так і ляцім ад свіней на гасцінец, з радасным крыкам: «Та-на-біль!» або на польскі лад: «Са-ма-ход!» І раптам — аўтагонкі! Амаль цэлы дзень, адзін за адным, ды ўсё розныя, амаль кожны адкрыты, з панамі, кожны такі прыгожы, усё з іншым сцяжком на радыятары. Быў чэрвень, час у гаспадарцы свабаднейшы, пасля веснавой работы — перад касавіцай, аднак жа будні дзень. Ды ўсё ж і моладзь, і пажылыя мужчыны, колькі там тыя маці і жонкі ні сварыліся, доўга стаялі чародкамі пры гасцінцы.

І нас у школе было не ўтрымаць. І сам Камар з намі стаяў, і Цукерка прыйшла памаленьку, спачатку ў школу з хутара, а потым і на гасцінец, жывот прыкрыўшы расшпіленым плашчыкам. Наша школьная чарада, крыху ўперамешку з дарослымі, была найбольшая.

На адным і на другім выездзе з Аўсянікаў стаялі пешыя паліцыянты. З вінтоўкамі, і кожны яшчэ з «божым пальцам» — паўметровай гумовай палкай, культурным кіем, на англійскі ўзор, але ўжо сваёй вытворчасці. А потым і пан камендант паказаўся ад Мілтачоў, дзе ў іх быў «пастарунак».

Трэба думаць, што ён і гэтым разам не павітаўся б з людзьмі, як тады, калі яму адказаў дзед Богуш, але ж цяпер стаялі тут, у натоўпе, і свае. Ён важна казырнуў па-вайсковаму, двума пальцамі, пані Веры сказаў «цалуен рончкі», а пану Сатурніну «чэсць!». Было б, відаць, і яшчэ што-небудзь, але тут…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Золак, убачаны здалёк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Золак, убачаны здалёк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Золак, убачаны здалёк»

Обсуждение, отзывы о книге «Золак, убачаны здалёк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x