Янка Брыль - Золак, убачаны здалёк

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Золак, убачаны здалёк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Золак, убачаны здалёк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Золак, убачаны здалёк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Золак, убачаны здалёк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Золак, убачаны здалёк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншых пісьмовых помнікаў не засталося. Або пісьменнасці было ў той час настолькі менш, або моды такое — мазаць на сценах, на дзвярах. Быў затое ў Аўсяніках ваенны фальклор, брудныя пацяробкі з афіцэрскіх і салдацкіх сталоў, якімі доўга ласаваліся і моладзь, і мы, цікаўная малеча.

Вясёлая балбатуха Люба, маладзейшая Тоніна цётка, ці па ваду ішла, ці грады палола, ці памыі пляхала з вядра за плот — заўсёды штосьці спявала. Многа ўсяго-ўсялякага вынесла яна свежай памяццю з ваенных дзён, вырастаючы з падлетка на дзеўку, і цяпер не магла ўсім тым скарбам нацешыцца. Настырным, звонкім голасам выводзіла ці вышчабетвала то жаласлівую «Разлуку», то весялейшае што-небудзь, скажам, такі вось «жестокий романс»:

Ваходзіць мілай ў залу,
Растропаны вусы,
Знімае чорну шляпу
І смотрыць на часы…

Спявала Люба вельмі старанна, амаль урачыста, і для душы, і з пэўным разлікам выданніцы, і гэтым паднімаючы сабе цану. Дый пра вайну яна ўспамінала па-свойму:

— Ераплан нямецкі прыляціць, з такімі чорнымі крыжамі. Та-ра-лах-ціць!.. А салдацікі павыбягаюць з хатаў ды з вінтовачак: пух!.. пух!.. Ой, весела было!..

Дзецюкі і мужчыны добрымі галасамі спявалі на вуліцы салдацкія брыдкія песні і яшчэ бруднейшыя прыпеўкі, у паўзах падмацоўваючы іх матам, рогатам і іншымі адзнакамі маладога здароўя. І ў вясновыя звонкія вечары ўсё такое свабодна даходзіла ў хаты. Мама наша толькі ўздыхала: «Госпадзі, і памаліцца не дадуць…» А мне, калі б гэта па-відному, сорамна было б зірнуць ёй у вочы, нібы вінаватаму. Хоць сам я на пашы і лаяўся. Праўда, менш за іншых, бо з асцярогай, што дома дачуюцца. Бо і Раман пры маме, нават пры мне не лаяўся.

З тых неахайных песенных аб'едкаў дзецям даставаліся аб'едкі яшчэ больш прыблізныя. Хоць бы з той песні, дзе

У цяні густой акацыі,
На беражку марском
Сядзеў старык Гарасім
І чысціў пуп пяском…

Мы разумелі ўсё, апроч Гарацыя, з якога ў нас атрымаўся Гарасім, балазе такі дзядзька ў Аўсяніках быў.

За брыдкія песні дома нам даставалася, хоць і далёка не кожнаму, і мы іх спявалі на пашы, у поўнай свабодзе.

Былі, аднак, не толькі брыдкія. З тых дзён я ўсё жыццё люблю дзве паэтычныя песні — «По Дону гуляет» і асабліва «Под ракитою зеленой».

Першая з іх, пры ўсёй прастаце, нават і прымітыўнасці, гучаннем сваёй раздольнай мелодыі назаўсёды спалучылася для мяне са светлым летнім вечарам, калі дзяўчаты і маладзіцы вярталіся з сенавання і здалёк яшчэ ў вёску плыла іх песня, калі не вельмі стройная, дык шчырая — да захаплення… Зрэшты, гэта ўжо сёння я так гавару, тады ж іх песня была чароўна прыгожая.

Другую, «Под ракитою», спявалі звычайна мужчыны. І некаторым з іх, старэйшым, словы песні нагадвалі многае, што каму давялося паспытаць ці ў царскую вайну, ці ў грамадзянскую. У гэтай песні мяне чаравала ўжо не толькі мелодыя, але і словы, і тое, што бачылася за імі, асабліва ж там, дзе

…Кровь лилась из свежей раны
На истоптанный песок…

Пясок патаптаны не проста, не так сабе, а ў штыкавым баі, жах якога я адчуваў, як тады мне здавалася, ужо на ўсю глыбіню.

А былі ж яшчэ пра вайну і расказы, расказы…

6

Раман паехаў у лес і пад вечар прывёз штук з пятнаццаць маладзенькіх доўгіх бярозак. Гэта было ў суботу перад Сёмухай, ездзіў ён на возе, а бярозкі былі тоненькія і зялёныя. Прывёз ён і пук аеру.

Я пасвіў на вузкакалейцы нашу свінню з парасятамі і, як толькі ўбачыў, што Раман едзе выганам з-за ракі, пагнаў сваю чародку дахаты, зусім не падазраючы, якая там крыўда чакае мяне. Мала таго што ён у лес мяне не ўзяў, дык яшчэ і накрычалі, ён і мама, што я ўжо не малы, што сонца яшчэ высока і ўсе дзеці пасуць… Адправілі зноў на пашу. Праўда, Раман адламаў мне ад дзвюх зялёных доўгіх аерын таўсцейшыя, бела-ружовыя канчары, аднак жа ўсё іншае — ён будзе дома рабіць без мяне. Бярозкі, знятыя з распрэжанага воза, ужо стаялі на двары каля плота, яшчэ больш тонкія і доўгія. Жывенькія, стракатыя, з зялёнымі зубчастымі лісточкамі. Такіх бярозак у вёсцы няма, аніводнай такой, бо тут яны толькі старыя, вялікія. Сёння, і заўтра, і паслязаўтра, і яшчэ даўжэй яны будуць стаяць каля нашай хаты радком, укапаныя, бо на Сёмуху свята такое. Аер пакрышаць доўгімі кавалкамі, раскідаюць яго па вымытай падлозе. І ўсё гэта — Раман і мама, без мяне!..

Я гнаў сваю свінню і парасят (падохлі б яны ўсе!..), трохі цёўкаў аерынай, як на губным гармоніку, і, разумеецца, плакаў. Мне не было яшчэ шасці гадоў. Цяпер, у старасці, бярозкі тыя ўжо неаднойчы прыгадваліся тою сваёй хвалюючай незвычайнасцю, мноствам лісточкаў, убачаных так блізка, а што ж ужо казаць пра той далёкі дзень, — як я тады адчуваў сваю крыўду, горыч нялёгкага абавязку…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Золак, убачаны здалёк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Золак, убачаны здалёк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Золак, убачаны здалёк»

Обсуждение, отзывы о книге «Золак, убачаны здалёк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x