Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Раскажыце, што вы пішаце цяпер! — выгукнуў з гушчы моладзі звонкі голас.

Была гадзіна ночы, а людзі, здавалася, і не думалі разыходзіцца, нібы чакалі, што ён скажа ім яшчэ нешта самае цікавае. Нечакана пераключыліся на літаратуру. І гэта ім таксама цікава.

— Што я пішу? Нядаўна я скончыў аповесць пра людзей сяла. Цяпер мяне захапіла барацьба падпольшчыкаў нашага горада ў часе фашысцкай акупацыі. Збіраю матэрыял для дакументальнай аповесці. Між іншым, калі сказаць праўду, то з гэтай мэтай я і прыехаў да вас. Адна з былых падпольшчыц жыве ў Загаллі.

Зала варухнулася. Зашапталіся, пытаючы адзін у аднаго:

— Хто?

— Хто?

Шыковіч схамянуўся. Адказваючы шчырасцю на шчырасць сваіх слухачоў, ён выдаў тое, чаго, магчыма, гаварыць не варта было, тым больш без згоды чалавека.

«Сказаць ці не сказаць?» — у разважлівасці Кірыла выйшаў з-за трыбуны, наблізіўся да краю сцэны. Не, не сказаць нельга. Ды і ўсё адно здагадаюцца, калі даведаюцца, да каго ён хадзіў адразу, як прыехаў.

— Сухадол, Клаўдзя Сідараўна.

Зала ў адзін голас ахнула ад здзіўлення і загудзела, як разварушаны вулей.

Такія сустрэчы не забываюцца! Яшчэ больш кранула Кірылу, калі пасля таго, як незадаволены Грак посна падзякаваў яму за даклад і людзі пачалі разыходзіцца, яго раптам акружыла моладзь, і чалавек, можа, дваццаць працягнулі кнігі — яго, Шыковіча, кнігі — з просьбай напісаць на памяць.

— Гэта ў вашым сельмагу пылілася столькі маіх кніг? — пажартаваў аўтар.

— Не. У нас не было. Трышка ў раён з'ездзіў і там знайшоў, на базе.

— У раён? Сёння?

Калгасны касір і бібліятэкар, хлапчына хваравіты (у маленстве перанёс параліч), як пасля даведаўся Шыковіч, кінуўся ў чарговую машыну, якая везла збожжа, тросся трыццаць кіламетраў туды, трыццаць назад, каб знайсці на базе райсаюза і прывезці ў вёску два дзесяткі кніжак.

Шыковічу нават ніякавата зрабілася. А ці варта яго кніга, каб за ёй так ездзілі? А раптам прачытаюць гэтыя юнакі і дзяўчаты і будуць шкадаваць патрачаных грошай, якія нялёгка зарабляюцца, часу?

Начаваць яго запрасіў стары. Ішлі па начной вуліцы, маўчалі. Кірыла падумаў, што стары, мабыць, выконвае павіннасць, даручаную яму старшынёй, і не вельмі задаволены начлежнікам. Але прыйшлося яшчэ раз здзівіцца, калі хату ім прыветліва адчыніла тая самая бухгалтарка, што так непрыязна глянула, калі ён сказаў, што хоча пісаць пра Сухадол.

На стале стаяла позняя вячэра і пляшка вішнёвай настойкі. Перад дакладам ён так і не паспеў павячэраць — прасядзеў у Клаўдзі Сідараўны.

— Хведара няма? — спытала жанчына.

— Пакрыўдзіўся твой Хведар. Далі яму перцу. Ажно чмыхнуў, — весела і задаволена засмяяўся стары.

Шыковіч зразумеў, што размова ідзе пра старшыню.

Гаспадар хаты — нізкі ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымі рудаватымі вусамі. Вусы гэтыя, аднак, не старылі, а, наадварот, маладзілі яго. Цяжка было сказаць, колькі яму год.

— Сядайце, Кірыла Васільевіч, — ласкава запрасіла гаспадыня.

— Прабачце, але мы нават не пазнаёміліся там як мае быць, — збянтэжыўся Шыковіч.

— Кацярына маё імя. А гэта мой бацька, Халімон Дзям'янавіч.

Стары, не трацячы часу, разліваў настойку ў чаркі. А Кацярына палівала госцю на рукі. Але за перагародкай заплакала дзіця, і яна ўміг забылася на ўсе свае абавязкі гаспадыні.

— Сядайма, таварышок, яе не дачакаешся.

Халімон Дзям'янавіч быццам спяшаўся без дачкі выпіць. Перакуліў чарачку — і загаварыў сцішаным голасам:

— Ета мая малодшая, Кацярына. Два сыны, Павел і Дзям'ян, з вайны не вярнуліся. Дужа гаравала старая. Усё чакала Дзям'яна. Не верыла, значыцца… Тут адзін у нас гадкоў, можа, пяць як з'явіўся… Там, у іх, быў… Старая, царства ёй нябеснае, тры гадкі, як праставілася. Яшчэ сын ёсць, Іван. Дык той пасля арміі ў Данбас паехаў. Не хочуць, таварышок, у калгасе… Во бяда. Я тут сваруся з каторымі. Хто хлеб будзе вырошчваць, чортавы дзеці? Закусвайце. Памідорчыкі, гурочкі. Свае. О, на ента я масцер. Яшчэ ў пана Пячэгі гароднікам служыў…

— Колькі ж вам год? — зацікавіўся Шыковіч.

Стары задаволена засмяяўся і зноў наліў чаркі:

— Адгадайце.

— Ды так шэсцьдзесят. Можа, з маленькім хвосцікам.

Стары зморшчыўся так, быццам хацеў пырснуць вясёлым і гучным смехам, ды стрымліваў сябе.

— А хвосцік енты дванаццаць гадкоў.

— Семдзесят два? — шчыра здзівіўся госць.

— Ага ж. Пражыў, таварышок, дзякуй Богу, усяго на свеце пабачыў і пачуў. Першым калгаснікам быў. Во! — сказаў ён сур'ёзна, з гонарам. — А цяпер Хведар кажа… Учора ета мы з ім за чубкі счапіліся… Цябе, кажа, Халімон, трэба пасадзіць за такія словы, каб ета ў трыццаць сёмым ты сказаў. А што я сказаў? Не пабудуем, кажу яму, Хведар, мы з табой камунізму. А як ён сказаў, што пасадзіць мяне трэба, ды я яму і кажу: навучыся, кажу, ты лепш памідоры ды буракі садзіць, а не людзей. — Стары хіхікнуў, задаволены, мабыць, сваім адказам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.