Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але тэма была проста-такі неабдымная. Ён упершыню вось так, вусна, расказваў людзям аб Праграме. А ён ніколі не быў бясстрасна-акадэмічным дакладчыкам. Ён перш за ўсё выказваў свае адносіны да з'явы, і заўсёды без усялякіх шпаргалак. Тут яму хацелася перадаць людзям сваё захапленне веліччу тых планаў, якія партыя вынесла на ўсенароднае абмеркаванне. Каб ён не адчуў у самым пачатку нейкай незвычайнай хвалюючай блізкасці слухачоў — таго, што лектары называюць тэхнічным словам «кантакт», то, магчыма, гаварыў бы карацей. Але аўдыторыя была надзіва: розныя па ўзросту людзі — і ўсе такія ўважлівыя! Слухаюць — не варухнуцца. Відаць, не часта тут бываюць добрыя лектары.

Шыковіч нават не прыкмеціў, як прагаварыў дзве гадзіны. Схамянуўся толькі тады, калі ўбачыў, што адзін з тых падлеткаў, што сядзелі на падлозе, усё-такі змогся: захроп, адкінуўшы галаву да сцяны. Сябры штурхалі яго са стоеным смехам. Шыковіч перапыніўся, глянуў на гадзіннік:

— О-о! Здаецца, аднаго я ўжо даканаў.

Ад рогату залы хлопец адразу прачнуўся і, засаромлены, падхапіўся, паціснуўся праз натоўп да дзвярэй.

Грак, які адзінока сядзеў за сталом прэзідыума, шырока пазяхнуў, памахаўшы перад ротам далоняй, як бы адганяючы злога духа. Шыковіч зразумеў, што гэта хітры сігнал: закругляйся.

Але хацелася яшчэ сказаць аб перабудове вёскі. Не ўвогуле, а канкрэтна ў дачыненні да іх Загалля. Сказаць так, каб гэта было папрокам самаздаволенаму Граку, які дванаццаць год старшынствуе тут, выстаўляе гэта як сваю заслугу, а слядоў гаспадарання яго не відно.

— Самае страшнае, таварышы, калі людзі звыкаюцца са становішчам, якое ёсць. Гэта называецца кансерватызмам, застоем. Ёсць хата, клуб, свіран, і добра. А якая гэта хата? Які клуб? Ці можна з такім бытам і такой культурай ісці ў камунізм? Вы мне прабачце, але скажу вам шчыра, сумна мне было сёння глядзець на ваша Загалле. Месца добрае. Прырода якая! А вось па выгляду сяла, па здабытках працы вашай не відаць, што гэта час, калі шырока абмяркоўваецца вялікі план будаўніцтва камунізму.

Грак раптам без прычыны закашляўся. На тварах тых, хто сядзеў на першых лаўках, Шыковіч убачыў хітрыя ўхмылкі. На што яны рэагуюць так — на яго словы ці на старшынёў кашаль?

Слухалі ўважліва, а апладзіравалі стрымана. Шыковіча гэта не збянтэжыла, ён з вопыту ведаў, што ў вёсцы амаль заўсёды гэтак: сяляне не любяць лішняга шуму.

Грак адразу падхапіўся:

— Дазвольце, таварышы, ад вашага імя…

— Можа, пытанні ёсць? — перапыніў яго Шыковіч.

— Пытанні ў каго ёсць? — амаль злосна ўжо выгукнуў старшыня.

— Ёсць! — падняў руку высокі мужчына сярэдніх год.

— Што там у цябе, Казімір?

— Тут вы нам, таварыш лектар, добра ўсё расказалі. Дзякуй вам. Але я вось наконт перабудовы. Вы нас папракнулі, што закапаліся мы ў гразі ды балоце і свету не бачым. Жывём, як пры цару Гароху, і лепшага не жадаем. А гэта няпраўда! Кожны з нас з радасцю збудаваў бы новую хату. Але як? Парайце нам! Я не кажу ўжо, што на наш працадзень не разгонішся… Але матэрыялы — во дзе яшчэ загвоздка. Дзе іх узяць? Вось я, напрыклад, толькі ўлез у новы дом. Дык гэта ж можна цэлую кніжку вам напісаць, як я будаваўся. Паўгода хадзіў, пакуль лес выпісаў. Не адну пару ботаў стаптаў. У лапцях жа не пойдзеш цяпер, нямодна. Больш тое хаджэнне сажрала грошай, чым сам лес.

— Карацей, Казімір! — кінуў нецярпліва старшыня.

— Няхай скажа! — пачуліся галасы.

— Ды я каротка. Адным словам, надумаў я накрыць свой дом шыферам, каб як у людзей. Дык зноў хадзіў-хадзіў я за тым шыферам, месяцы тры хадзіў, ды так нічога і не выхадзіў. Надраў гонты. Дык вось вы скажыце, як будзе з лесам, цэглай, шыферам для сяла. Гэта ўсіх цікавіць.

Як будзе? Будзе з кожным годам лепш і лепш, мог адказаць Шыковіч. Гэта бясспрэчна. Аб гэтым напісана ў Праграме. Але калі ён хоча быць канкрэтным і пераканальным, то, напэўна, яму трэба ведаць больш: як будзе развівацца вытворчасць будаўнічых матэрыялаў у вобласці, у раёне? Нарэшце, што можна зрабіць у самім калгасе?

Шыковіч падумаў, як многа павінен ведаць дакладчык па Праграме, як дэталёва ён павінен рыхтавацца ў залежнасці ад слухачоў. І шчыра сказаў пра гэта. Яго зразумелі. Ён гэта ўбачыў па добрых даверлівых усмешках. А калі сказаў, што перабудова вёскі настолькі важная справа, што яна павінна набыць дзяржаўны размах, стаць першаступенным клопатам калгаса, саўгаса, сельсавета, раённых арганізацый, то стрыманыя сяляне нечакана для яго горача запляскалі ў далоні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.