Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калгасныя патрэбы, відаць, задавальнялі тыя хлявы і свірны, якія злеплены былі пасля калектывізацыі з абагуленых гумнаў.

На доўгай травяністай вуліцы гуляла многа малых, пасвіліся шматлікія чароды гусей. Відаць, праз гэта шафёр вёў машыну з асцярожнасцю вучня: куды знік той ліхач, які ляцеў па лясной дарозе з хуткасцю ветру. Больш, чым выгляд хат, Шыковіча ўразілі андаракі на старых жанчынах. Даўно ўжо ён не бачыў андаракаў! Сапраўды, этнаграфічны куток. Кірыла чамусьці падумаў пра адзенне старшыні і яго пацёртую кірзавую сумку. Андаракі хоць прыгожыя — квяцістыя. Трэба купіць адзін — для экзотыкі.

Машына спынілася насупраць дома, які стаяў у глыбіні старога і, пэўна, здзічэлага саду: пладоў на яблынях і грушах не было. У суседніх сялянскіх садках чырванабокія яблыкі былі відны здалёк.

Старшыня выскачыў з кабіны і, нічога не сказаўшы Шыковічу, не запрасіўшы нават у праўленне, хутка пайшоў па сцежцы да дома, памахваючы сваёй сумкай.

Калі машына адышла, Шыковіч застаўся адзін на вуліцы. Ён нават не паспеў спытаць у дзяўчат, якія таксама выскачылі з кузава, што ж там, у садзе: кватэра старшыні ці калгасная канцылярыя? Ён толькі беспамылкова вызначыў, што гэта былы папоўскі дом. На другім баку вуліцы ці, хутчэй, цэнтральнай плошчы (тут перакрыжоўваліся вуліцы) узвышалася былая царква. Шыковічу хацелася адгадаць, што ў гэтай недарэчнай будыніне — клуб ці склад?

Ды раптам з'явіўся Грак. Без сумкі. З прыветлівай усмешкай на ўвесь шырокі загарэлы твар:

— Таварыш Шыковіч?

Кірыла адразу здагадаўся, што адбылося: пакуль яны ехалі, пазваніў Беразоўскі. Усміхнуўся ў адказ.

— Кірыла Васільевіч! — Усё было высветлена. — Як жа можна так? Ай-я-яй… — Старшыня дакорліва ківаў галавой, цмокаў языком, быццам дакараў малога. — Я разумею, ваш брат, інжынер нашых душ, хоча глянуць на людзей так, каб яны не ведалі, хто на іх глядзіць. Але мне вы павінны былі сказаць. Калі трэба, я — ні гу-гу.

— Ды не, я хавацца не думаю. Даклад буду рабіць. Можна сёння сабраць людзей?

— На ваша імя прыляцяць, як матылі на агонь.

«Ого, — падумаў Шыковіч, — ды ён галантны мужчына. Можа і кампліменты выдаваць».

Ветліва адчыніўшы перад госцем дзверы ў кантору праўлення, Грак закрычаў з парога:

— Трышка! Абвясціць па ўсяму сялу: да нас прыехаў вядомы пісьменнік Шыковіч! У дзевяць гадзін усе як адзін у клуб, слухаць лекцыю!

Хлапчына з надзвычай прыгожай чупрынай, белай, хвалістай (лепшы парыжскі цырульнік не зрабіў бы такой прычоскі, як зрабіла прырода), раней чым кінуцца выконваць загад старшыні, шчыра і моцна паціснуў Шыковічу руку і паведаміў:

— Я чытаў вашу аповесць. І фельетоны.

Жанчына-бухгалтар, наадварот, чамусьці скептычна ўсміхалася. Відно было, што гэта маладая маці: кофтачку на кнопках распіралі поўныя грудзі, з белага твару не сышлі яшчэ плямы. Пры паўнаце постаці твар гэты здаваўся худым, хваравітым і, бадай што, быў бы непрыгожы, каб не вочы — вялікія, чорныя, хітрыя і разумныя. Ды яшчэ валасы, такія ж чорныя, скручаныя на патыліцы ў вялікую куксу, рабілі жанчыну прыгожай.

Неспадзявана для Шыковіча агульны пакой канцылярыі аказаўся даволі чыстым і ўтульным — нават вазоны на падаконніку. А сцены абклеены сельскагаспадарчымі плакатамі, падабранымі больш па яркасці і прыгажосці, чым па іх прапагандысцкаму значэнню. Плакат, на якім з кукурузнага пачатка сыплюцца, як з мяшка, каўбасы, сала, масла, сыр, тканіна, гума і іншыя каштоўныя рэчы, аказаўся не на самым цэнтральным месцы, а ў куце каля грубкі.

Грак адчыніў дзверы з шыльдачкай: «Старшыня праўлення», але Шыковіч зрабіў выгляд, што разглядае табель выпрацоўкі працадзён, і не пайшоў у кабінет.

Старшыня пачаў шаптацца з жанчынай.

Шыковіч здагадаўся, пра што, і перапыніў іх:

— Таварыш Грак, калі вы наконт абеду, то не турбуйцеся. Тры гадзіны назад я абедаў у раённай чайной. За вячэру буду ўдзячны. У нашыя з вамі гады і пры нашай камплекцыі многа есці — самагубства.

Грак засмяяўся:

— Я думаю, ад яды ніхто не памёр. Можа, памідорчыкаў, гурочкаў маласольных? А?

— З прыемнасцю. Але пазней. На вячэру.

— А палуднічак павінен быць.

Цяпер ужо засмяялася жанчына.

— Энергія траціцца ад усялякай работы, — глыбакадумна зазначыў старшыня, каб апраўдаць сваё жаданне паабедаць.

— У мяне, ведаеце, акрамя даклада яшчэ адна справа ёсць. Скажыце, Сухадол Клаўдзя Сідараўна жывая, здаровая?

— Баптыстка гэтая? Яна сто гадоў пражыве! — кінуў амаль злосна Грак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.