Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, ты! — Іван сціснуў кулак.

— Слава!

— Што «Слава»? А я выкрываю няшчырасць і ханжаства.

Славік знарок амаль крычаў, каб пачулі другія рабочыя, каб прыцягнуць іх увагу. Ён бачыў, як Тарас і ўсе хлопцы стараюцца «спусціць на тармазах» гэтую непрыемную размову. Тарас пацягнуў за палу пінжака Івана, прымусіў яго сесці, сціснуў локаць і сказаў да сакратара:

— Мы абмяркуем, Пятро Савелевіч… Выступленне ад брыгады будзе.

Гарачкін стаяў і моўчкі слухаў, пільна разглядаючы Славіка. Праніклівы позірк сакратара і бянтэжыў і яшчэ больш раздражняў няўрымслівага юнака.

— Славік, дай папяросу, — працягнуў руку Лапацін.

— «Люблю грозу в начале мая», — дэкламаваў у талерку Генрых.

— Што вы загаворваеце зубы? — не сціхаў Славік, яшчэ больш павышаючы голас. — Вам хочацца быць добранькімі? Чаму ты змоўк, прамоўца? Няма чаго сказаць? Дэмагогі!

Гарачкін раптам ляпнуў далоняй па стале.

— Даволі мітынгаваць, Шыковіч! Абед канчаецца, — сказаў сярдзіта і пайшоў у другі канец залы.

Славік, як бы дэманстратыўна выконваючы загад сакратара, пачаў на поўны рот есці катлеты. За сталом усталявалася цяжкая цішыня. Нават жавалі бясшумна. Не ўзнімалі вачэй. Толькі Генрых, разглядаючы шклянку з рэдкім ружовым кісялём, ціха дэкламаваў:

Дорогая, сядем рядом,
Поглядим в глаза друг другу.

…Сакратар парткома выклікаў Тараса.

— Але і экземплярчык ты прыцягнуў. Мне казалі — я не верыў. Разваліць ён табе брыгаду.

— Калі ён можа разваліць брыгаду, то грош нам цана. Чаго мы варты?

— Ты самакрытычны. Але май на ўвазе, Славік твой не такі наіўны, як табе здаецца. У яго даволі цвёрдыя перакананні. Не Ходасу ён крычаў, а ўсім, хто абедаў. Хацеў памітынгаваць раней… Ходас — зачэпка…

Тараса здзівіў такі нечаканы паварот у разважаннях сакратара. Баяцца Славіка? Смешна.

— Ты чуў, што ён крычаў? «Дэмагогі!» Хто — дэмагогі? Хто не прачытаў. Шмат хто не паспеў прачытаць.

— Але не меў Ходас маральнага права згаджацца выступаць! — запярэчыў Тарас. — Тут Шыковіч праўду сказаў. Іншая рэч, як ён гэта сказаў. Непрыязь у іх адзін да аднаго — вось што дрэнна.

— Што ж, глядзі. На тваю адказнасць. Калі што — будзеш адказваць перад парткомам.

Мітынг уразіў Славіка перш за ўсё сваёй масавасцю. Звычайна пасля змены рабочыя спяшаюцца хутчэй дадому. Асабліва жанчыны. Іх цяжка затрымаць на пяць — дзесяць хвілін.

Славік знарок праціснуўся да прахадной, каб пабачыць, як рабочыя будуць уцякаць, сварыцца з вартаўніком. Але нічога гэтага не было. Тыя ж самыя жанчыны, наадварот, ціснуліся бліжэй да трыбуны, выкарыстоўваючы сваё жаночае права быць наперадзе. Людзі засяроджаныя, сур'ёзныя, уважлівыя — і старыя і моладзь. І, што дзіўна, не было нудных прамоўцаў. Гэта таксама ўразіла Славіка. Усе гаварылі з такой палымянасцю, што ў хлопца зноў з'явілася тое пачуццё захаплення, якое ён адчуў учора, калі чытаў праект. Толькі выступленне Тараса яго насцярожыла. Брыгадзір гаварыў пра маральны кодэкс будаўніка камунізму. Славіку здалося, што гэта знарок для яго. А ён страшэнна не любіў, калі хто-небудзь пачынаў чытаць яму мараль з мэтай перавыхаваць. Тады ў яго з'яўлялася жаданне зрабіць усё наадварот. Разам з насцярожанасцю ён адчуваў задавальненне, што не даў Ходасу пакрасавацца перад народам. Хацелася глянуць пераможанаму ворагу ў твар. Славік пачаў прабірацца наперад. На яго зашыкалі, каб не перашкаджаў слухаць. І ён не адважыўся хваляваць ціхае людское мора — застыў на месцы. Ён адчуў, усвядоміў веліч гэтага мора, яго магутную сілу. Разумную сілу, якая не разбурае, а стварае. І, можа, упершыню адчуў сябе часцінкай гэтай сілы. Аднак разуменне таго, што ён — часцінка вельмі маленькая яшчэ, на гэты раз не здалося яму зневажаючым яго чалавечую годнасць.

Ён выходзіў з завода цераз шырока адчыненыя вароты ў натоўпе рабочых з нейкім асаблівым гонарам. Чамусьці яму хацелася, каб у гэты міг яго ўбачыў бацька.

16

Шафёр гнаў па лясной дарозе як ашалелы, таго і глядзі, разаб'е. А дарогі такой — кіламетраў дваццаць. У некранутым сасновым бары — тоўстае карэнне, цэлыя карнявыя вузлы, як добрыя камяні; у дубовых гаях — старыя грэблі, на якіх мала засталося насцілу, адны ямы, палітыя ўчарашнім дажджом. Шафёр ні на што не зважаў. А побач з ім у кабіне бестурботна спаў старшыня. Шыковіч праз шкло ў задняй сценцы бачыў, як з боку ў бок матлялася пляшывая галава. Яго і дзвюх дзяўчат-калгасніц кідала ў кузаве, як тыя кавуны, — ад борта да борта. Дзяўчаты смяяліся, хапаліся адна за адну, потым, асмялеўшы, пачалі хапацца і за яго. Кірылу падабалася такая непасрэднасць і тое, што яго не лічаць яшчэ за старога, калі падбіваюць на жарты. Неяк асабліва хваляваў дотык маладых дужых рук, ад якіх пахла зямлёй і зернем. Ад мяшкоў, на якіх яны сядзелі, патыхаў цёплы водар збажыны. Але хутка Шыковіч адчуў, што ад такой вясёлай язды пачынае балець усё нутро. Не тыя гады, каб так трэсціся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.