Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды жанчына праз хвіліну выйшла. У выцягнутых перад сабой доўгіх руках яна несла тоўстую кніжку ў палатнянай вокладцы.

«Няўжо Біблія? — амаль са страхам падумаў Кірыла. — Не хапала клопату!»

Чаго ён не ўмеў — дык гэта весці антырэлігійную прапаганду сярод веруючых. Суцяшаў сябе тым, што гэтага не ўмее рабіць большасць прапагандыстаў, а таму і чытаюць свае лекцыі не перад веруючымі, а перад тымі, хто даўно ўжо ні ў Бога ні ў чорта не верыць.

Яна злосна сунула яму кніжку:

— Во!

Ён адгарнуў вокладку і ледзь не засмяяўся. Гэта быў том «Лекарственные растения».

— Во! — паўтарыла яна. — Усяго пяць гадоў назад выпусцілі. Савецкі інстытут. Медыцынскі. Вучоныя! І ўсе пішуць: збірайце травы. Дык пакажыце мне закон, каб забаранялі іх збіраць? Дзе такі закон? — наступала яна.

Шыковіч глядзеў на яе знізу ўгору і не адразу здагадаўся, чаму змяніўся яе суровы твар, што яго быццам памаладзіла за тыя хвіліны, якія яна была ў хаце. Ага, жанчына паспела павязаць белую хусціну, і павязала своеасабліва, не так, як тутэйшыя сялянкі, «хаткай», а так, як павязваюць касынкі сёстры і санітаркі ў бальніцах.

Шыковіч вырашыў не перапыняць яе: няхай выкажацца.

— Не думайце, што я дурная, цёмная баба. Я не маю дыплома. Але я пятнаццаць гадоў рабіла сястрой у бальніцы. Былі людзі, якія верылі мне без паперак. Цяпер не вераць. Лепш за яе, нашу дурную фельчарыцу, што заявы на мяне піша. І грошы бяру! Бяру! А што мне — паміраць? Гародчык і той абрэзалі…

— Клаўдзя Сідараўна! — нарэшце перапыніў яе Шыковіч. — Я прыехаў да вас зусім па іншай справе.

Яна змоўкла, не разумеючы.

— Я хацеў спытаць у вас пра Савіча. Доктара Савіча. Сцяпана Андрэевіча.

Як яна адразу змянілася! Адступіла на крок, нібы спалохалася. Сцялася неяк уся, ажно ростам паменшала. Аднак твар асвяціўся нейкім унутраным агнём, адны маршчыны разгладзіліся, другія сталі глыбей. Але сказала яна яшчэ даволі сурова:

— Савіч васемнаццаць гадоў у зямлі. Навошта ён вам?

— Я хачу напісаць пра яго і пра вас.

— Што пра нас пісаць?

— Што? Я хацеў бы напісаць, што Савіч быў савецкім чалавекам. І тады, калі служыў у немцаў. Але для гэтага мне патрэбны доказы. Факты. Сведкі.

Яна зірнула на суседскі падворак і раптам запрасіла ветліва, ціха:

— Хадземце ў хату.

З дзвярэй патыхнула не кіслым і цвілым, як амаль з усіх сялянскіх сенцаў, а ліпеньскім вячэрнім лугам — густым водарам сухіх траў. У хаце таксама пахла травамі, але неяк зусім інакш. Ні сцяблін, ні пацярухі насення нідзе не было відно. Хіба толькі ў тых мяшочках, што віселі на жэрдачцы над печчу, ды ў тых пляшках і шклянках, што стаялі ў куце пад лавай. А так усюды чысціня: старанна пабелены сцены і нізкая столь, да жаўцізны адмыта падлога, засланы квяцістай даматканай посцілкай драўляны ложак. На стале пад настольнікам — круглая паляніца хлеба. Абразы ў куце, два невялічкія, упрыгожаныя вышываным ручніком. Самаробная рамка на сцяне, у якой пад шклом некалькі фатаграфій.

Гаспадыня выцерла пярэднікам і без таго чысты ўслончык, падсунула яго да стала, без слоў запрашаючы госця сесці. Сама стала пасярод хаты, сашчапіўшы рукі на грудзях. Спытала ўсё яшчэ з тайнай падазронасцю:

— Дык вы з рэдакцыі?

— Не верыце? — усміхнуўся Кірыла і дастаў з кішэні пасведчанне. — Калі ласка. Маё прозвішча Шыковіч… — Ён пашкадаваў, што не захапіў кніжкі. Але жанчына не кранулася з месца, каб паглядзець дакумент, і яму нават стала неяк няёмка. Ён паклаў пасведчанне на стол.

— А што вы ведаеце пра Савіча?

— Шмат чаго, але пакуль што рознае. Па некаторых дакументах Савіч — вораг. А людзі кажуць, што да апошняй хвіліны свайго жыцця ён змагаўся з фашыстамі…

— Хто кажа?

— Хто ведаў яго. У тым ліку дачка.

— Зося? — уся ўстрапянулася жанчына, хіснуўшыся наперад, і ў голасе яе чуліся здзіўленне, недавер, радасць. — Зося? Зоська жывая? Дзе яна?

— У горадзе. — Шыковіч не стаў адразу тлумачыць, што дачка Савіча яшчэ ў бальніцы пасля цяжкай аперацыі.

— Зося жывая! Божачка мой! — зусім па-старэчы не то ўсхліпнула, не то засмяялася Клаўдзя Сідараўна і зрабіла круг па хаце, як бы нечага шукаючы. Дакранулася рукой да печы, паправіла занавесачку на акне. Потым раптам села з другога боку стала, падперла далоняй шчаку і пільна ўгледзелася ў Шыковіча.

* * *

Сабраліся, безумоўна, пазней дзевяці. Шыковіч не здзіўляўся: летні дзень, пакуль людзі вярнуліся з поля, памыліся, павячэралі, жанчыны падаілі кароў, паклалі дзяцей. Але гадзіне а дзесятай, калі добра ўжо сцямнела, прасторная зала клуба, былой царквы, была паўнюткая — не праціснуцца. Перад самай сцэнай, на падлозе, размясціліся хлопцы-падлеткі (дзяцей не пускалі), на пярэдніх лаўках — пажылыя калгаснікі і вясковая інтэлігенцыя, далей — усе тыя, без падзелу на ўзрост і становішча, хто прыйшоў раней і захапіў месца. А з бакоў і ззаду стаялі жанчыны, дзяўчаты і тыя хлопцы, якім няёмка ўжо было садзіцца на падлогу. Большасць стаяла. Таму Шыковіч вырашыў гаварыць нядоўга, каб не змарыць і так ужо стомленых за дзень людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.