Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаму пахаваць? Няхай капаюцца гісторыкі, іх хлеб. А ў нас з табой даволі надзённых задач. Заняўся б ты сынам лепш. Во праблема!..

— А што з маім сынам?

— Як што? Ты не ведаеш? Ай-вой-вой! Вось табе і на! Бачыш, да чаго давёў архіў. Дарожкі ў парку падмятае твой сын.

Шыковіч хацеў падняцца і не здолеў: невядомая сіла прыціснула яго назад да крэсла. Ён адразу зразумеў, што значыцца «падмятае дарожкі». У той час калі ён з чыстымі думкамі і імкненнямі робіць святую справу — уваскрашае справу герояў, што загінулі за гэты вось ясны мірны дзень, сын, яго любімы сын, учыніў нешта бруднае, недастойнае. У першы міг з'явілася адчуванне, быццам на галаву вылілі памыі, не, пляснулі нечым смярдзючым, слізкім, гідкім.

Гукан зразумеў, што ўдарыў у самае балючае месца. Ён не злараднічаў, у яго таксама ёсць сыны, праўда, ужо самастойныя людзі. Паспрабаваў нават змякчыць:

— Але, падносяць нам дзеці сюрпрызы. Дзіўнае пакаленне расце…

Ён падняўся і адышоў да акна, глядзеў на каштаны. Яшчэ нешта гаварыў. Шыковіч не чуў. Следам за тым агідным адчуваннем пачала расці злосць. На Славіка. На Гукана. На Валю: яна больш за ўсё патурала капрызам дзяцей. На сябе: бязвольны чалавек, уласнага сына не мог выхаваць! Гукан папрасіў прабачэння і сеў за рабочы стол. Націснуў кнопку званка. Сказаў дзяўчыне, якая з'явілася ў адзін міг:

— Хто там па чарзе? Прасі.

Шыковіч падняўся і, не развітваючыся, пайшоў да дзвярэй.

— Заходзь, Кірыла Васільевіч. Я, можа, успомню прозвішчы сувязных. Маруся, кажаш? Пазваню Ткачуку, начштаба нашаму…

На вуліцы, пад каштанамі, Кірыла адчуў, што ўдарыла ў пот. Пацяклі раўчакі за каўнер, залівала вочы. Ніколі не было ў яго такой патлівасці. І дзень нядушны. На сонца раз-пораз наплываюць хмаркі. Вецярок.

Кірыла дастаў насоўку і пачаў старанна выцірацца. Нейкі прахожы з усмешкай спытаў:

— Парылі, таварыш?

Не адразу дайшоў да сэнсу гэтых слоў. А калі дайшоў, Шыковіч кінуўся прэч ад дзвярэй гарсавета. Але на скрыжаванні вуліц спыніўся. Куды ісці? Нейкае своеасаблівае, бадай што незнаёмае пачуццё пацягнула ў парк.

«Пагляджу, ці ўмееш ты хоць падмятаць, сабачы сын. Рос як у Бога за пазухай. А вылупіўся на свет божы і не можаш кроку зрабіць па-чалавечаму… Як ты глянеш мне ў вочы? Я не скажу табе ні слова. Стану і буду глядзець… Падмятай!.. Падмятай!..»

Каля цэнтральнага ўвахода сляпіў вочы касцёр вялікай клумбы. За ёй — кветкавы дыван, перарэзаны чырвонай дарожкай з цаглянай крошкі. На гэтай дарожцы бабулі чамусьці любяць катаць каляскі з дзецьмі. Магчыма, пад гэтае шарханне шын па дробнай цэгле дзеці хораша спяць. Ці, можа, і малых і старых ап'яняе пах кветак? Маладыя маці, наадварот, забіраюцца глыбей, у цень, ці сядзяць каля фантана. Да глыбінь гэтага вялікага старога парку гарадскія ўлады ніяк не дабяруцца. Іх за гэта крытыкавалі. А Шыковіч заўсёды лічыў, што так лепш. Пачнуць добраўпарадкаваць — сапсуюць усю дзікую непаўторную прыгажосць. Ён асабліва любіў глухія куткі за сажалкай. Але наўрад ці будуць падмятаць там. Таму ён спачатку абышоў усе дарожкі паблізу, у культурнай частцы парку. Гулялі дзеці, драмалі на лавачках з газетамі на каленях пенсіянеры. Маладыя мамы чыталі тоўстыя раманы. Бабулі вязалі шарсцяныя чулкі. Дзіўна. Хвіліны ўтрапення, разгубленасці мінулі, і ён усё востра прыкмячаў, усё фіксаваў у памяці. Нават злосць знікла. З'явілася нешта зусім іншае. Хацелася сустрэць сына, і расла боязь гэтай сустрэчы. На вузкім мосце цераз роў ён спыніўся. Падумаў, што было б, каб з такой вышыні скочыць у зялёную ваду сажалкі, дзе цьмяна адлюстроўваюцца неба і старыя дрэвы, парэнчы моста і горда выгнутыя шыі лебедзяў.

Шыковіч любіў глядзець з вышыні на гэтых дзіўных птушак. Якая пастава! Плывуць — не варухнуць ніводнай пер'інай, як мармуровыя. Гэтая іх паважнасць часта супакойвала. Але сёння — не. Усхваляванасць расла. І боязь. Ён амаль прымусіў сябе пайсці далей па густа зацененай дарожцы. Толькі абышоўшы і гэтую палавіну парку і не сустрэўшы нікога, акрамя дзвюх пар закаханых студэнтаў, Шыковіч з палёгкай уздыхнуў. Зразумеў, недарэчна шукаць сына тут; і добра, што ён не ўбачыў Славіка з мятлой у руках, пад вартай міліцыянера. Цяжка ўявіць, якое ўражанне гэта магло б зрабіць на яго ды на таго шалапута таксама. Невядома, ці ўдалося б яму стрымацца і нічога не сказаць. Нельга, нарэшце, рабіць з арышту Славіка трагедыю. Зарабіў — няхай панясе кару. Што ён, аднак, натварыў? У рэдакцыі, напэўна, ведаюць.

У новым будынку трымаўся халадок і панавала цішыня. Нават не чуваць было звыклага стуку машынкі. Бухгалтары, машыністкі і кур'еры абедалі, як ніхто, дакладна ў пэўны час. Але ў гэты летні дзень нават сакратары рэдакцыі не заседжваліся ў кабінетах. Калі толькі рабілася газета?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.