Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сізоненка ўспомніў, што сустрэў яго старшыня жартам. Але ад міліцэйскіх спраў твар яго ўсё больш і больш выцягваўся, некуды ў падброўе схаваліся зеленаватыя вочы. Спытаў ён, не ўзнімаючы галавы ад папер. Таму Сізоненка пачаў манеўраваць:

— Усе патроху.

— Хто?

— Школа. Камсамол. Мы.

— Хто «мы»?

— Міліцыя, я маю на ўвазе. Не праводзім прафілактычных мер… Ліберальнічаем.

— А бацькі? — Гукан узняў галаву.

Сізоненка ўпотай назваў сябе дурнем: заняўся самакрытыкай, чурбан! А патрэбны зусім просты адказ.

— Бацькі — гэта само сабой… У першую чаргу, безумоўна, бацькі.

— Правільна. У першую чаргу, — згадзіўся Гукан.

І больш ні слова пра гэта. Былі другія справы.

Але калі начальнік міліцыі пайшоў, Сямён Парфёнавіч падняўся з-за стала, на сярэдзіне кабінета смачна пацягнуўся і бадзёра прысеў разы два, узмахваючы рукамі. Ён нярэдка рабіў такую размінку, але тэмп яе заўсёды залежаў ад настрою: чым вышэй настрой — тым хутчэй рухі. Потым падышоў да акна, палюбаваўся на свае каштаны. Цудоўныя каштаны! Толькі гэты аднарукі «прынцыпал» на злосць яму, Гукану, шморгае лісце. Цэлую галіну абарваў. Двойчы ўжо яны пасварыліся з-за каштана. Але гэтаму ўпартаму д'яблу лепш нічога не казаць. Вось жа даў бог намесніка. І за яго гарой Тарасаў.

«Разумны ты чалавек, Сяргей Сяргеевіч, але не на тых людзей арыентуешся».

Гукан падышоў да тэлефона і набраў нумар сакратара гаркома.

— Адзін? — Яны ўжо бачыліся сёння.

— Калі я бываю адзін. Асвета вось сядзіць. Думаем разам. Сядзім і думаем. А работа стаіць, — як заўсёды, з гумарам адказаў Тарасаў.

— Ты чуў, што натварыў сын Шыковіча? Чорт ведае што! Міжнародны скандал.

Тарасаву за дзве гадзіны працы ўжо трэці чалавек расказваў пра гэты выпадак. Скажы, калі ласка, якая падзея дня! І вось тут, у званку Гукана, ён адчуў некаторае нездаровае смакаванне факта. Зразумеў, каб гэта быў любы малады шалапут, наўрад ці надавалі б гэтаму столькі ўвагі. Але сын Шыковіча… Таму сакратар адказаў зноў-такі з гумарам:

— Міжнародны, кажаш? Няўжо можа быць разрыў дыпламатычных адносін?

Гукан асекся. Непрыязна падумаў: «На жартачкі збівае. Выгарадзіць хоча».

— Ты не жартуй. Факт непрыемны.

— А я што кажу, радасны?

— Пагражаць атамнай бомбай гасцям! Што яны падумаюць пра нас?

— Калі ворагі, дык яны даўно ўжо думаюць… А калі сябры, то адзін дурань…

— Не. Па закону аб забароне прапаганды вайны трэба сукінага сына судзіць…

— Вось як! — Тарасаў як бы здзівіўся. — Думаю, нікога яшчэ не судзілі па гэтаму закону. Не будзем і мы шукаць у сябе падпальшчыкаў вайны. Згодзен?

Гукан сам зразумеў, што сказаў глупства. Але гэтая манера сакратара, гэты яго няўлоўны гумар — «Згодзен?» — не першы раз ужо выводзілі Сямёна Парфёнавіча з сябе. На дзесяць год малодшы, а размаўляе з ім, старым чалавекам, вопытным работнікам, як з малым.

— Хопіць гэтаму «падпальшчыку» дзесяць сутак. Няхай падмяце дарожкі ў парку. А то яны засмечаны ў цябе. Брыдка хадзіць.

«У мяне. Усё ў мяне. А ў цябе што?» — зноў раздражнёна падумаў Гукан і выказаў сваю думку больш катэгарычна:

— Няма адказнасці ў бацькоў…

— Вось гэта правільна! — адгукнуўся ў слухаўку Тарасаў. — Бацькі ў нас выхаваннем займаюцца мала.

— Шыковіч прэтэндуе на ролю выхавацеля мас, а ўласнага сына распусціў. Мнагавата мае грошай. Машына. Дача…

А вось гэта Тарасаву не падабалася. Безумоўна, бацька адказвае. Але калі з асобных фактаў пачыналі выводзіць тэорыю, што, маўляў, усе пачварныя з'явы толькі ў асяроддзі дзяцей забяспечаных бацькоў, што ва ўсім вінаваты дабрабыт, — гэта абурала Сяргея Сяргеевіча. Выходзіць, толькі ў беднасці і жабрацтве можна правільна выхоўваць. Глупства!

— Шыковіч палучае ў рэдакцыі столькі ж, колькі ўсе. Па штатнаму распісанню, — холадна адказаў сакратар.

Гукан змаўчаў. Успомніў, як аднойчы ў прыватнай гутарцы Тарасаў сказаў усё з той жа сваёй хітрынкай:

«Ты ж не адмаўляешся ад ганарару за сваю кнігу, хоць пісаў яе не ты?»

Цяпер Сямён Парфёнавіч падумаў:

«Ясна. Стаіць за Шыковіча. Як я не ведаў дагэтуль, што яны так спаяны».

Паспрабаваў змякчыць, каб Тарасаў не падумаў, што ён хоча ўтапіць свайго сааўтара:

— Хоць, безумоўна, за такімі шалапутамі хіба ўсочыш. Добра, што мае ў вайну выраслі. У эвакуацыі. Уведалі і цану хлебу і цану капейкі.

Тарасаў весела крыкнуў у слухаўку:

— Нешта ты, Сямён Парфёнавіч, хістаешся сёння. То валіш усё на бацькоў, то зусім здымаеш з іх віну. Не, бацькоў мы паслухаем. Я ўжо сказаў: сабраць па гораду ўсе падобныя факты паводзін дзяцей камуністаў. І ўсіх бацькоў на адно з чарговых бюро гаркома. У мяне — людзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.