Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даведаўшыся, як растлумачыў свае сінякі Тарас, Славік адчуў да яго павагу і падумаў: «Гэта па-мужчынску!» Каб ён ведаў, што гісторыю з матацыклам выдумалі калектыўна, брыгадай… Спачатку Тарас растлумачыў хлопцам пра свой сіняк проста:

— Ударыў адзін п'яны дурань.

Але ўсё расказаў Косцю. Была ў гэтага смяшлівага рамантыка дзівосная прыцягальная сіла: усе яму давяралі свае самыя таемныя сакрэты і думкі. Косця сказаў, што сітуацыя даволі сур'ёзная, а таму варта яе абмеркаваць у брыгадзе. Пасля змены ў тым жа пакоі інтэрната за зачыненымі дзвярамі ішла гарачая размова.

Ходас даказваў, што Славіка трэба гнаць прэч, пакуль ён не зганьбіў брыгады.

Генрыху гісторыя з «дуэллю» здавалася надзвычай вясёлай. Ён жартаваў:

— Ты ведаеш, я ўвесь час мару, каб хто-небудзь другі закахаўся ў Зою. Выклікаў бы саперніка на дуэль… Паказаў бы сваё рыцарства.

Вася прызнаўся, што ён таксама «заехаў аднаму па мордзе», калі той пачаў занадта завіхацца каля Веры.

— Жах, жах! — хапаўся за вушы Косця. — Выходзіць, усе вы з радзімымі плямамі праклятага капіталізму. Івана салам не кармі, дай залезці на высокую трыбуну. Славалюбства! Васіль баіцца ўласнай жонкі. Баязлівасць! Брыгадзір наш, замест таго каб правесці выхаваўчую работу, выбівае вучню сківіцу… Адзін я…

— Балбатун ты!.. Самая шкодная загана! Ты любую справу ўтопіш у словах. Кажы сваю прапанову.

— Статус-кво. Усе застаюцца, як у Берліне да заключэння мірнага дагавору. Вы ўпалі з таго матацыкла, на якім я ўчора ездзіў да бацькоў.

Усіх рассмяшыла Косцева прапанова. З ёй пагадзіліся. Паспрачаліся аб другім.

Лапацін прапанаваў, каб Тарас аб'явіў Машы байкот: няхай не водзіць адразу двух. Тарас пачырванеў, разгубіўся. Косця сказаў, што такія пытанні нельга вырашаць калектыўна.

— Дамаўляліся, што ў нас не будзе тайны адзін ад аднаго, — сказаў просталінейны Ходас.

— Я не раблю тайны з таго, што Маша падабаецца мне, — адказаў Тарас. — Але…

— Але, — падхапіў Косця, — гэта не значыць, што ён павінен дакладваць нам, пра што гаварыў з дзяўчынай. Так можна дайсці да таго, што патрабаваць у Васіля справаздачы, пра што ён шаптаўся ўначы з жонкай. Гэта будзе ўжо не дружба, а гвалт, прымус… Можна ўзненавідзець адзін аднаго!

— Тады як зразумець, што Шыковіч працуе ў брыгадзе, а жыве, як воўк? І ўчынкі воўчыя. А мы гуляем у хованкі. Я супраць любога індывідуалізму! — Ходас ніколі не ўмеў так ясна аргументаваць свае думкі, як гэта рабіў Косця, гаварыў траха не лозунгамі і ў сваёй упартасці часта быў непаслядоўны.

— Нікога нельга абавязаць быць шчырым і адкрытым, — падсумаваў Тарас. — Славік павінен паверыць у нашу шчырасць.

Ён сказаў гэта і спалохаўся: а як яму, брыгадзіру, праявіць сваю шчырасць пасля таго, што здарылася?

Славік таксама ішоў на працу са страхам: як яны сустрэнуцца? Не, нічога. Працягнулі рукі адзін аднаму, усміхнуліся. Знешне як быццам нічога не змянілася. Знешне…

А што рабілася ў кожнага ў душы?

Тарас стараўся перамагчы сваю непрыязнасць. Але пакутаваў ад рэўнасці. Яму здавалася, што Маша сустракаецца з ім рэдка, неахвотна і сумуе, калі яны ходзяць па асенніх вуліцах. Яму рабілася таксама сумна. Ён падазраваў, што яна не перастае сустракацца са Славікам, хоць яна запэўнівала, што пасля таго ні разу не бачыла маладога Шыковіча. Але Тарасу ўспаміналася, як весела і легкадумна яна смяялася, калі ён расказваў ёй, што ў іх адбылося. Безумоўна, ёй падабаецца вось такі вясёлы, бесклапотны рызыкант і пазёр. То няхай бы сказала! Тарасу да болю было крыўдна: чаму яна, якая здалася яму такой разумнай, не хоча быць з ім да канца шчырай? Калі ў яе сэрцы няма кахання, ён згодзен застацца добрым сябрам. Абы была шчырасць.

А Маша не хлусіла.

Славік званіў ёй, дамагаўся спаткання. Яна са смехам адказала, што баіцца яго: «Яшчэ застрэліш».

Рэўнасць яго патухла разам з «ліхтаром» пад вокам. Але такі яе адказ моцна закрануў самалюбства.

«Ага, сабака, расказаў! Чакай жа!» — зноў узлаваўся ён на Тараса. Не верыў яго добразычлівасці. Ставіўся з падазронасцю. Чапляўся без усялякай прычыны.

— Ты чаму глядзіш на мяне так? — спытаў ён аднойчы ў Тараса, калі яны выпадкова апынуліся ў цесным праходзе паміж станкамі-волатамі. Вось тут бы ім і пагутарыць па шчырасці. Дык не — у кожнага гонар.

— А як я гляджу на цябе?

— Як? Як воўк на авечку. З такім замілаваннем.

— Хачу з'есці.

— Паломіш зубы.

— Дурны ты, Слава.

— Ты вельмі разумны.

Над іх галовамі з грукатам прайшоў кран. Славік падскочыў, схапіўся за крук і ўскочыў на станок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.