Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У той жа дзень, 17 ліпеня, па абедзе прыйшоў з батарэі пасланец і прынёс нам навіну, што абвешчана мабілізацыя.

Дзяжурыў якраз паручнік Пупскі — кароценькі, шчарбаты, насмешлівы і злы, самы нялюбы афіцэр у батарэі. Ён скамандаваў нам усім: «Сюды! Бягом!» Мы збегліся, і ён сказаў прамову аб мабілізацыі — з уласцівым яму чарнасоценным духам. Але салдаты мала чаго зразумелі з яго слоў.

— Дык мы на Сербію? — спытаўся адзін зусім ужо па-дурному.

— Не на Сербію, а на Берлін пойдзем! — не дужа здзівіўся на гэткую няцямлівасць паручнік Пупскі.

— Куды ж гэта, ваша благародзіе?

— На нямецкую сталіцу… разумееш ты, шляпа?

А той аж засмяяўся, што паручнік злаяў яго так па-вайсковаму ласкава: шляпа!

18-га ліпеня пачаўся пабор запасных, і Гірша Беленькі, які цяпер таксама быў тэлефаністам, пераказваў мне па тэлефоне з наглядальнага пункту ля мясцечка, што ён там чуе і бачыць. «Братачка! За Нёманам у мясцечку бабы плачуць, запасных прапускаюць. Першага ўзялі а пятай гадзіне раніцы. Жонка адарвацца не магла, людзі адарвалі…» — «Дрэнна!» — «Дрэнна, братачка! Але нічога! Цяпер, відаць, лягчэй пайшло: міма мяне многа запасных едзе ў павет на мабілізацыю, дык смяюцца, шапкамі мне махаюць… Ах, братачка, жывём?» — «Жывём!» — крычу і я яму ў тэлефон. I чую, смяецца ён, — смяюся і я. Беленькі з выгляду зусім не беленькі, а рыжы і незвычайна вяснушчаты. Галава, твар, нос, вочы — усё ў яго круглае і рыжа-вяснушчатае, але ўсё яно ў яго заўсёды смяецца, мілае і сімпатычнае. Беленькі любіць жартаваць і дружыць. Ён першы больш за ўсіх спадабаўся мне ў батарэі.

Потым прыехаў на дзяжурства капітан Смірноў — ціхі, спакойны і, здаецца, добры чалавек і начальнік. Ён дужа сціплы з выгляду, сярэдняга росту, сярэдняе моцы мужчына, непрыкметны, з тварам, якіх многа, з падстрыжанаю бародкаю, з шэрымі вачмі. Першым чынам ён загадаў схадзіць на дзве змены ў лес і насячы там хвоек, каб замаскаваць нашу пазіцыю, бо ўжо можна чакаць у госці нямецкіх летуноў. I я думаў: так проста і так патрэбна — захаваць гарматы на высокай горцы ад вока ворага… А дагэтуль не было зроблена, і ні Пупскаму, ні падпаручніку Іванову, якія дагэтуль дзяжурылі, і ў голаў, мусіць, тое не прыйшло. I чаму, напрыклад, я і сам не дадумаўся, што робяць падобныя хаванкі?

Падпаручнік Іваноў — сыценькі, ружовенькі, як панскі парсючок. Ён быў прыкамандзіраваны ў нашу батарэю з пяхоты, і гэтая акалічнасць чамусьці абніжала яго афіцэрскую вартасць у вачах нашых батарэйцаў. Ён не знаў у твар усіх салдатаў батарэі; убачыўшы мяне першы раз, ён спытаўся:

— Што ж ты гэткі беленькі?

— Не магу ведаць, ваша благародзіе! — адказаў я, усхапіўшыся і аддаўшы чэсць, і быў рад, што выйшла гэта ў мяне зусім добра, як у праўдзівага салдата. А мой бліжэйшы начальнік, старшы тэлефаніст Лапцеў, пасміхнуўшыся, сказаў:

— Яны ў нас новы вальнапісаны, вашблагродзь!

Падпаручнік пачырванеў-пачырванеў…

— А а… Чаму ж вам не нашыюць шнуркоў вальнапісанага?

А Я хадзіў без гэтых шнуркоў, бо нідзе іх няможна было дастаць пакуль што.) Мне было тады смешна, што ён пачырванеў.

19-га ліпеня было адно цікавае здарэнне… Прыехала наша кухня, мы паабедалі, я сядзеў пры тэлефоне і любаваўся на шырокі прастор. Вольныя салдаты распаўзліся хто куды. Пупскі лёг спаць. У гэты час па полі гулялі месцячковы ксёндз і яго госць — клерык. 3 цікавасці яны зусім блізка падышлі да батарэі. Дзяжурны салдат крыкам адагнаў іх. Яны павярнуліся і пайшлі назад, але старшы феерверкер, кастраміч Сакалоў, загадаў дагнаць іх і прывесці на батарэю. Узбудзілі Пупскага, і ён, нездаволены, што патурбавалі, прыспаны і ўзлаваны, выйшаў з палаткі.

— Дзе шпіёны? — наўмысля крыкнуў ён.

Падвялі абодвух, спалоханых, збялелых, у чорных ксяндзоўскіх сутанах. Ксёндз быў кароценькі, грубенькі, ён здзеў перад Пупскім капялюш, і галава ў яго была круглая, чорная, з выгаленым кружком на макушцы. Ён, збіваючыся, казаў нешта перарваным ад хвалявання і абурэння голасам з дужа выразным літоўскім акцэнтам. А клерык, худы, даўгатвары і белавалосы, маўчаў і тарэшчыў свае галубыя літоўскія вочы з балючым выглядам. Паручнік нібыта і слухаць не хацеў, што яны там кажуць, стаў здзеквацца, што іх, як нямецкіх шпегаў, расстрэляць, а пакуль што ім прыйдзецца пачакаць тут з гадзінку, а потым іх павядуць да каменданта ў брыгаду. Бедныя духоўныя асобы ад нечаканае бяды і прыкрасці зусім апалі духам… Аж вось з'явіліся вызваляць іх сяляне з хутару.

— Гэта ж наш ксёндз пробашч… Вось і дом іхны, і сенажатка, і сад… Іх і земскі ведае, і іспраўнік…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x