Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бягом!! — знянацку аглянуўся і крыкнуў ён на мяне. — Бягом!.. Прастудзіцца хочаш?! — I столькі ж было дражлівасці і хваравітага злавання ў яго словах.

Я пабег, смешны сам сабе і дужа пакрыўджаны.

I так блізу два тыдні жыў я ў лагеры, як астрожнік. 3 лагеру мяне нікуды не пускалі, а па лагеры я і сам хадзіць баяўся, пакуль не ўмеў аддаваць чэсці афіцэрам. Я завучваў на памяць прозвішчы ўсіх сваіх начальнікаў, ад вайсковага міністра да ўзводнага і аддзялённага. Чытаў нялюбыя мне статуты вайсковае службы. Сотні раз станавіўся «ўва фрунт» перад бярозавым калом замест начальніка, сотні раз «казыраў» — і ўсё было яшчэ нядобра, усё яшчэ не ўмеў.

У палатцы днём было душна і пыльна; ліплі, як злыя чэрці, конскія мухі. Начою было сцюдзёна і непакойна: увесь час на вадапоі ці на стайні хто-небудзь стукаў, бразгаў, крычаў на коні, лаяўся. Паднімалі ўсіх а пятай гадзіне раніцы, і выспацца было немагчыма.

Толькі яда была не дужа дрэнная, прынамсі, не горшая, чым у звычайнага, сярэдняга гаспадара ў нашай вёсцы. Адно што — мусіць, у цэлым свеце не было больш неахайных салдатаў, як у нашай батарэі (так мне тады думалася). I я еў з усімі разам, але не з агульнага баку, а з свае асобнае місачкі, як елі і некаторыя салдаты татары і яўрэі дзеля сваіх рэлігійных звычаяў. Бакаў ніколі не мылі; добра, калі хоць абдавалі перад ядою сцюдзёнаю вадою з калодзежа. 3 аднаго баку елі і варыва і кашу. Лыжкі толькі аблізвалі і насілі іх за халявамі ў ботах, пры потных анучах.

Час праходзіў ад каманды да каманды. Я хадзіў на малітвы і цягнуў з хрыпаватымі басамі і тэнарамі «Отча наш…» або «Спасі, госпадзі, людзі твоя…» — цягнуў ці маўчаў і горка пасміхаўся. Хадзіў у парк глядзець, як робяць гімнастыку ці вальтыжыроўку, хадзіў на абед і на вячэру, піў з Шалапутавым гарбату і ўсё дзівіўся на яго сабачую жарлівасць — так многа паядаў ён каўбасы і сітнага хлеба! — вучыўся аддаваць чэсць і чытаў нудныя статуты. I так жыў. I так, можна сказаць, жылі тут усе.

Увесь час мне было цяжка на сэрцы. Лісты ні з дому, ні адкуль не прыходзілі, і ад гэтага мне было яшчэ болей цяжка.

Газет, як прыехаў, я і ў вочы ні разу не бачыў. Я ўжо не ведаў, каторы я тут дзень і які цяпер дзень: можа, субота, можа, пятніца…

Я са страхам думаў, што мушу так жыць цэлых два гады [1] Звычайныя салдаты служылі на цэлы год болей, і я пайшоў вальнапісаным, каб скараціць гэты тэрмін. . Мне шкода было загубленага часу, загубленых маладых сіл. I калі па вечарах у пяхотнай частцы лагеру прыгожа і вясёла іграла вайсковая музыка, мяне так хапала нуда за сэрца, што слёзы мімаволі накручваліся на вачах. Я пачынаў нервавацца.

Пачатак

13 ліпеня, якраз у нядзелю, гадзіне а чацвертай раніцы, калі мы яшчэ спалі, да мяне скрозь сон даляцела дужая каманда:

— Абамунічвай!

Першы крыкнуў фельдфебель Хітруноў, а потым паняслося ад дзяжурнага да дзяжурнага, ад палаткі да палаткі:

— Абамунічвай! Абамуні-і-ічвай!

Шалапутаў выскачыў з палаткі ў адной кашулі, даведацца, што такое, і вярнуўся збянтэжаны, не ведаючы, жартуюць з ім ці кажуць праўду.

— «Гарох» кажа, што вайна… — прамармытаў ён, спалоханы.

«Гарохамі» салдаты завуць звыштэрмінова служачых, укладаючы ў гэтую мянушку шмат знявагі да ахвотнікаў цягнуць вайсковы хамут за казённы гарох. Шалапутаў назваў цяпер так фельдфебеля Хітрунова, і гэта было знакам дужа папсаванага гумару, бо зазвычай у іх былі жартаўліва-прыязныя адносіны.

— Вайна? Адкуль? Якая? Мусіць, нейкае непаразуменне, — праўдзіва быў здзіўлены і я, але зараз прыпомніў сабе словы свайго віленскага знаёмага, вядомага беларускага дзеяча Я. Л., які яшчэ год таму назад казаў з пэўнасцю, што вайна будзе не пазней, як цераз год-два.

Шалапутаў не размаўляў, крактаў і злосна брынкаў банькамі [2] Шпорамі. і шашкаю.

Калі мы выбеглі, уся батарэя збіралася на галоўнай дарожцы перад палаткамі. Адзін па адным падыходзілі афіцэры, якіх я дагэтуль і не бачыў, а цераз хвілін пяць, як усе пастроіліся, прыйшоў і камандзір батарэі. Прыняўшы ад дзяжурнага рапарт і паздароўкаўшыся з батарэяй, ён паглядзеў на выстраеных маўклівых людзей, памаўчаў, а потым сказаў сваім троху вугнавым, але гучным камандзірскім голасам:

— Вось, братцы! Прокляты наш вораг — Нямеччына, захацела пакрыўдзіць адзінаверную з намі, рускімі, невялічкую Сербію. Але наш бацюшка-цар гэтага не дапусціць… Мы першыя не пачнем, але калі Нямеччына палезе, мы разаб'ём ёй морду ў квас. Яна, пархатая, зажырэла, бо ўжо сорак год не ваявала. Дык мы ёй пакажам! А пакуль што, братцы, трэба пераехаць на зімовыя кватэры, каб быць бліжэй да ворага. Н-ну, р-расхадзісь!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x