• Пожаловаться

Максім Гарэцкі: Роднае карэнне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі: Роднае карэнне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-340-01284-4, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Максім Гарэцкі Роднае карэнне

Роднае карэнне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роднае карэнне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У апавяданні «Роднае карэнне» разглядаецца тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу. У цэнтры апавядання — вобраз студэнтамедыка Архіпа Лінкевіча, які захоплены загадкай нацыянальнага характару: «Што за народ наш, беларусы?»

Максім Гарэцкі: другие книги автора


Кто написал Роднае карэнне? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Роднае карэнне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роднае карэнне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ведама, што яна.

— A паглядзі ты, сваток, на панскае жыццё. Яно ж найболей такое, што горш… сабацкага. Распуста, паскудства. Толькі што ў іх дзеецца ўсё пад цёмнаю дзяругаю, з-пад дзяругі гэтае і жыццё праўдзівае мала відаць.

— Яно-то так, няўжо ж.

— A нашы хлопцы, што ў свет, y людзі йдуць, яны ад вёскі адпаўзаюць… Прыедуць y госці з чыстаты, з хлеба белага на пушны; як пабачаць тут, як мадзеем мы па родных кутках, робіцца ім і холадна, і непрыхільна, і прыкра. Паедзець назад, закруціцца там y вадаверці гарадской, агалцеець, y вёску ўжо ані блізка, мужыка чураецца, хоць і мучаецца, пэўне, каторы. A дзеткі яго ўжо карэння нашага роднага не маюць y сабе, тыя і ў лічбу не йдуць.

— Сваток, калі ж будзе па-іншаму, калі, y які час будзе, га?

— Будзе. Але, гора, не пры нас. Ты ж паглядзі, недалёчка хадзіць, y палякоў, y латышоў, што тутэйшыя фальваркі пакуплялі: жывуць, нельга казаць, штоб на вялікіх кавалках, a жывуць неяк чысцей, і газеты чытаюць, і дзетак па розных гімназіях ды гаспадарскіх вучылішчах вучаць. Падрастаюць трошку гэтыя дзеці — дзівіся, як твой Архіп, самі зарабляюць і вучацца. Адзін доктар, другі аграном, трэці вучыцель ці што другое… Радні не адракаюцца, братнюю руку заўсёды дзержаць і йшчэ пляменнікаў ды пляменніц за сабою ў людзі цягнуць.

— Пажывём — паглядзім. Шукаюць нечага і нашы маладыя… ажно часам хныкаюць, стогнуць.

— А-а! Наша старое ўжо ім не надта падабаецца.

— На тое ж маладыя.

— A праўда, і шкода іх, што яны знайдуць?

— Пажывём — паглядзім.

— Калі дажывёмся.

VII

Ha станцыю павёз Архіпа той жа сват, сівы дзед Яхім. Ездзіць з дзедам было дужа ладна: чаго ён не раскажа, не нагаворыць, і ўсё разумна, к толку, лішняга не пачуеш ад старога.

Мінуўшчына, як y люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апавяданняў аб старыне.

Ехалі ўжо даўно. Сцямнела. Архіп маўчаў, успамінаючы, як пражыў дома да восеннай пары. Дзед, набіўшы піпку табакаю, курыў і гаманіў з конямі.

Дарога ішла па старым казённым лесе. Цёмна, пара няранняя. Дрэвы, як чорныя, нямыя веліканы, абступілі дарогу з абодвух бакоў і сходзіліся ўперадзе. Коні пад ласкавую, бадрашчую гутарку дзеда рухава і асцярожна беглі па чуць бялеючай толькі перад самым носам лесавой дарозе.

Дзед ціхенька сцёбаў пугаю і думаў, каб даў бог хутчэй перабрацца праз лес і выехаць на поле. За вярсты паўтары направа цягнулася Вялікая Патапеча: балота, мох, купнік, зараслі. Там яшчэ вадзіліся ваўкі, і ўвосень і ўзімку праязджаць без прыпасу было страшнавата.

Архіп думаў аб матцы. Якая яна спрацаваная, вочы ўваліліся, уся быццам шчапіна, і ўсё капашыцца, клапоціцца. Праваджала яго… Дзяржалася доўга, але-такі слёзы пацяклі самі… Буйныя-буйныя, як боб. «А можа ж, я і не ўбачу больш цябе, мой сынулечка, мой Архіпачка…» I ноччу, мусіць, плакала. Эх-хо-хэ!

— Гаў-ву-ву… — глуха і нема завыў хтось далёка на Патапечы.

— Дзедку! Чуеш? Выюць… Ваўкі?

— Ды не, не, сабакі дурэюць y Буліне; там вялікая вёска Буліно.

Коні паднялі вушы і спуджана азірнуліся. Цёмны лес шумеў.

— Гаў гаў гаў-у-у, — пачулася ўжо многа бліжэй. Коні, віхляючыся і з сторчма стаячымі вушамі, ступалі пасярод самай дарогі-праезду, туліліся і вадзілі галовамі па баках, адкуль моўчкі пазірала чорная цемень. Гняды ціха храпануў.

— Дзядуля! ваўкі!..

— A калі й ваўкі, ці мы іх баяцца будзем? Прыйдуць, паляскочуць зубамі ды і пойдуць, куды ім паказана, — без клопату сказаў дзед.

— Што вы, дзядуля? Паганяць коней трэба: мо ўцячом… A то станем ды цяпло раскладзём, да свету не падступяцца.

— Нічога, абойдземся й так. Я загавор ведаю… Дзед саскочыў з калёс і замуздаў гнядога. Конь біў капытамі па зямлі і званіў зубамі аб груздзілы.

— Ну, Архіп, трэба толькі коні дзяржаць, — усаджваўся дзед на калёсах.

Збоку бліснулі аганькі, пара, другая… Коні храплі, маталі галовамі, ірваліся. Ваўкі падбеглі к самым калёсам і, падскокваючы перадам, кульгалі і сярдзіта бліскалі вачамі.

Людзі маўчалі; коні дрыжалі, як y трасцы…

Ваўкоў было штукі чатыры. Яны беглі з бакоў і спераду і торкаліся мордамі ў ногі коням, але не чапалі. Коні ўсё трасліся і кідаліся. Каб не новыя вожкі і не жалезныя груздзілы ў руцэ, яны пабеглі б як шалёныя.

Лес пачаў радзець, дрэвы расступіліся, на паляне каля дарогі выплывала нешта вялікае, цёмнае. То была леснікова хата.

Ваўкі прабеглі ўслед, моўчкі нюхаючы конскія морды, з паўвярсты, можа.

Адстаў адзін, другі… Каля лесніковай хаткі не было ніводнага.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роднае карэнне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роднае карэнне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Максім Багдановіч: Вянок
Вянок
Максім Багдановіч
Максім Гарэцкі: Дзве душы
Дзве душы
Максім Гарэцкі
Максім Гарэцкі: Літоўскі хутарок
Літоўскі хутарок
Максім Гарэцкі
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Роднае карэнне»

Обсуждение, отзывы о книге «Роднае карэнне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.