Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I пра школу нашу не забыў…

— Не перажывай, — усё зразумеўшы, падаў голас Супраневіч. — Не ўбачыш, калі мільгануць тыя тры гады. Вернецца жывы-здаровы, ажэніцца, дзяцей прыстараецца і сюды вучыцца прывядзе… Абы новай вайны небыло…

— Вот-вот… — на гэты раз Францішак дружна згадзіўся, як усе лічаць, з несур'ёзным, зайздросным і з вераломным Супраневічам, пачуўшы ад таго разумныя словы. Расчуліўся, але тут жа браў сябе ў рукі, спакайнеў. Што б там ні было, можа, і патрэслі хлопца, але жывы-здаровы, служыць, цягне салдацкі плуг. Не пястун, змалку да работы, да цярплівасці, нягод прывучаны. Адным словам, устоіць, мужчынскі характар сцвердзіць.

— Гэта яшчэ не ўсё, дзядзька Францішак, — падала голас Гэля. — Вам вот яшчэ позва. У ваенкамат.

— Во! — загарэзаваў акрыялы Супраневіч. — Сын так спадабаўся, што рашылі і бацьку ўзяць! За капрала, а то і за плютановага!

— Ці не блытаеш ты чаго, дзяўчына? — не зважаючы на калючы, але не такі ўжо страшны кпін, знайшоў сілы ўсміхнуцца Францішак.

— Не, дзядзька, — шчыра адказала тая. — Там напісана, каб паслязаўтра вы там заявіліся. Але Навуменкаў сказаў не аддаваць вам позву, толькі даць, каб вы на ёй распісаліся. Што ведаеце пра яе.

— Во які сакрэт! — пакпіў Супраневіч.

Гэля падала невялікую паперку, самапіску, паказа-ла, дзе паставіць подпіс. Францішак не завіхаўся распіс-вацца, бо ўжо добра ведаў, што на важных паперах свой подпіс трэба ставіць вельмі асцярожна, жмурыўся, збіраў у куточках некалі блакітных, а цяпер выцвілых вачэй глыбокія маршчыны і з усіх бакоў разглядаў гэтую дзіўную позву.

— Навуменкаў кажа: хочуць вярнуць вам Адамаву цывільную вопратку, — дадала Гэля. — Але толькі вам у рукі.

Каб такое сказаў сам Навуменкаў, стары і вопытны Францішак Грыгарцэвіч не вельмі паверыў бы ў гэта, але калі пра гэта сказала дзікаватая, але шчырая Гэля, ён ні ў чым не засумняваўся. Чыркнуў на падстаўленай Гэлі-най сумцы сваё прозвішча на паггерцы ўнізе і, думаючы ўжо зусім пра іншае, папрасіў:

— Хоць і цямнее, але давайце, мужчыны, усё ж сёння паставім рыштаванне.

Яму ніхто не сказаў супраць слова — разышліся: хто падаўся далей укопваць слупы, хто прыбіваць да іх, ужо ўкапаных, і да зруба калкі, а хто пачаў усцягваць на перакладзіны аполкі.

…Дома, на хутары — пры запаленай ужо газоўцы, — перш чым вячэраць, Францішак спачатку ўсім прачытаў Адамаў ліст (той, што напісаў зямляк), даў кожнаму, жонцы, сыну і нявестцы, патрымаць яго ў руках, яшчэ некалькі разоў перачытаў моўчкі сам, узіраючыся ў кожнае слова, у кожную літару, нібы намагаючыся ад-чуць сынавы думы і пачуцці, а заадно па-сталаму ўжо зразумець, асэнсаваць тое, што было закрэслена альбо зафарбавана, а затым схаваў ліст у свой куфэрак, дзе быў сямейны «скарб» і «архіў». З гэтай хвіліны сынаў ліст стаў не простай паперкаю, а сямейнай рэліквіяй. Скалазубны ліст парваў і ўкінуў у печ. Затым пасёрбаў трошкі астылай, але пахкай і смачнай капусты, што пакінулі яму з полудня, няспешна і акуратна абрэзаў сцізорыкам мяса на костцы, выбіў з яе, як тут казалі, шпік, а тады, памыўшы тлуставатыя рукі, зноў начапіў акуляры, падсеў да лямпы і ўзяў у рукі раённую газету. Спачатку кі-нуў позірк на ўсе чатыры старонкі, прыкідваючы, што чытаць найперш, а пасля ўзяўся чытаць усё запар, спрабуючы адчуць, пра што і як піша новая ўлада.

«…Как сказал мудрый вождь всех времен и народов товарищ Сталин, мы должны преодолеть временные трудности. Еще немного терпения, еще более трудового энтузиазма, и мы придем к счастливой жизни, где каждый советский человек…»

«Можа, скора і палягчэе жыць, — згадзіўся, але заадно і заспрачаўся, з тым, пра што чытаў. — Але кожны ча-лавек ніколі не будзе шчаслівы. Усе старыя людзі казалі: пал авіна свету скача, а другая пал авіна плача…»

Калі запар прачытаў дзве першыя невялікія, але аб'ё-містыя старонкі, адарваў палавіну газеты і пакінуў яе на стале — сыну на самакруткі, а другую, нячытаную, палову газеты ткнуў за бэльку, каб дачытаць заутра. Не ўсяму ён верыў, што пісалася ў газеце, але ўсё роўна вабіла пачытаць, бо часамі сярод тутэйшых вестак былі навіны і пра свет вялікі, сустракаліся цікавыя, смешныя малюнкі, вершыкі — праўда, заўсёды крывіўся, не любіў, калі, бывала, непрыстойна і злосна пацяшаліся над папамі і ксяндзамі, а то і над самім Богам…

16

Назаўтра Франщшак узяў акрайчык хлеба, скварку, кіёк і, як клікалі, патрухаў у раённы ваенкамат — пашкадаваў ганяць туды-сюды каня, падаўся пехатой. Цяжкога чаго купляць не меўся, а тое дробнае, што возьме, не зломак яшчэ, прынясе ў торбе за плячыма. Хоць хацеў забраць сынавыя рэчы, але заадно і шкадаваў, што змарнуе такі патрэбны вясновы дзень — недзе сёння мужчыны павінны ставіць ужо на школьным зрубе кроквы і лаціць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x