Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міця павярнуўся, лёг на спіну i заплюшчыў вочы. На яго лбе расою выступіў пот. Я адчуваю: мне трэба пайсці адгэтуль, пакінуць Міцю ў спакоі. Без мяне ён, можа, не будзе больш ні чытаць, ні пісаць, а прысне, адпачне.

— Стась, пабудзь яшчэ, — адчуўшы мой рух, ціха прамовіў Міця. — Зараз мы кончым рашаць задачу.

— Пабудзь, Стасік, — просіць услед за сынам i цётка Вера, садзіцца на ложку ля сынавых ног. — Толькі вы не рашайце ніякіх задач. Пасядзіце, адпачніце. А я вам зараз тое-сёе падсілкавацца прынясу.

— Не, мама. Задачу мы ўсё ж павінны кончыць рашаць, — не згаджаецца Міця. — A падсілкавацца сапраўды прынясі, калі ласка.

— Добра, сыночак, — кажа цётка Вера, выходзіць з залы i праз хвіліну вяртаецца з падносам. На ім у вазе горкаю ляжаць буйныя чырванабокія яблыкі, жаўтаватыя апельсіны (ix, апельсіны, я ўпершыню ўбачыў i пакаштаваў тут, у Бокуцяў), побач два кубкі з чаем, дзве лустачкі булкі, з маслам i чорнаю ікрою.

Мне i сёння няёмка: па-першае, як ні дакараю сябе, a з прагаю пазіраю на гэтыя дзівосныя цяпер, зімою, дары, а па-другое, ёсць адчуванне, што цётка Вера болей радавалася б, каб гэтак ахвотна i апетытна еў усё, як i я, i Міця. Ён звычайна есць мала, нібы праз сілу, хоць яго бацька дастае яму ўсё, што ён толькі не зажадае.

— Ешце, хлопчыкі,— кажа цётка Вера, падае Міцю, а пасля i мне чай i лустачкі.— Гэта ўсё дужа спажыўное.

Сказаць шчыра, чай я піў рэдка (піў малако ці ваду з вядра), гэтую ікру недалюбліваў за яе кісласць (у тыя разы, бывала, i згортваў яе ўпотай пальцам з лустачкі, выкідаў), але цяпер узяўся сілкавацца, каб i ўталіць голад, i паддаць апетыту Міцю. Раней я першы з’ядаў усё, а цяпер стараюся не спяшацца, хоць яблыкі, якія дасць цётка Вера пасля, мяне вельмі вабяць. Я адзін з’еў бы ix усе на гэтай вазе.

— Даядай, сыночак, — просіць цётка Вера, — не адставай ад Стасіка. Дык i ты будзеш гэтакі здаровенькі, крэпенькі, ружовенькі.

Пазней, калі мы перакусілі, рашылі задачу, я заспяшаўся дадому. Цётка Вера выйшла мяне праводзіць.

— Дзякую, дзіцятка, што ты прыходзіш, памагаеш Міцю, разганяеш яго сум, — прамовіла яна, прытрымаўшы мяне на ганку. Паклала мне руку на плячук, прытуліла. — Я i не ведаю, што мы без цябе рабілі б. Міця так прывык да цябе, так чакае… — усхліпнула. — Хоць ты i малы яшчэ, не ўсё разумееш, але ведай: Міцю нашаму вельмі блага… Дзяды, бацькі нашы, я, Мікалай Іванавіч — усе мы, дзякуй богу, здаровыя, а вось да Міці чамусьці прычапілася гэткая страшная хвароба… Ён змалку хварэе i хварэе, не бачыць дзяцінай уцехі, стаў дарослы… Ён усё ведае пра сябе, але, як сталы, умудроны які чалавек, трымаецца з усіх ciл, хоча быць такі, як i ўсе здаровыя дзеці… Сам бачыш: хвароба не зрабіла яго злым ці сумным. Наадварот, у яго гэтулькі дабрыні, шчырасці, што аж душа баліць: такі добры чалавек быў бы… Ён жа ўжо адабраў ca сваёй бібліятэкі кнігі, а таксама асобныя свае дарагія яму рэчы, цацкі i наказаў пасля аддаць табе… На памяць… — Замаўчала, затуліла твар рукою, здаецца, мацней прыціскаючы мяне да сябе. Падштурхнула. — Ну, бяжы. Будзь здаровенькі, разумны, шчаслівы. Заўтра зноў прыходзь, калі ласка. Мы будзем цябе чакаць. Я сёння гаварыла з тваёй маці, яна дазваляе, каб ты прыходзіў да нас, рабіў разам з Міцем урокі…

Расчулены словамі, а найбольш тым, чаго недагаварыла цётка Вера, а таксама яе болем, я пабег у зімовы цёмны вечар, адчуваючы, што нешта мяняецца i мяняецца ў маёй душы, прыходзіць тое, чаго я раней ці не ведаў, ці ведаў не ў такой меры.

6

Пад цяпло, перад маем, Міця памёр.

Хавалі яго мы ўсёй школай на нашых вясковых могілках, плакалі разам з дарослымі, шчыра шкадуючы, што пайшоў ад нас такі добры, але нешчаслівы хлопчык. Бокуці пазней, пасля пахавання, перадалі мне ўсё, што наказваў Міця. Я i сёння берагу тыя кнігі, што мы некалі любілі чытаць, а таксама Міцеву кепачку, яго пенал i любімы компас. Берагу як памяць, як даўнюю i, можа, яшчэ няздзейсненую мару.

Прыязджаючы з горада, я кожны раз заходжу да Бокуцяў. Яны, цяпер пенсіянеры ўжо, сівыя дзед i баба, засталіся назаўсёды жыць у нашых Янкавінах, каб быць паблізу свайго любімага сына. Заходжу я i на могілкі, падоўгу стаю ля агароджы i помніка — з яго з лёгкаю журботнаю ўсмешкаю пазірае на мяне па-ранейшаму маладзенькі Міця, можа, здзіўляючыся, што я пасталеў ужо, нават крышку пасівеў i стаміўся.

Часамі, калі мне бывае нялёгка на душы, калі мне нехта зробіць прыкрасць ці калі я сам ашукаюся альбо зраблю ганебны ўчынак, я думаю: жыў бы Міця, дык ён памог бы мне лепш ва ўсім разабрацца. Нямала ў мяне знаёмых, сяброў, але Міця, можа, быў бы маім самым лепшым i надзейным таварышам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x