Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек, пачуўшы Янініна запытанне, запаволіў хаду i, здаецца, клацнуў затворам пісталета. Запыніўся. Ці то сам ён усхвалявана дыхаў, ці яму здалося, але Васіль нібы адчуў чужое дыханне.

— Яня? — пачуўся глухаваты голас.

Яны абое выдыхнулі з сябе, здаецца, увесь цяжар: Янка.

— Мы, — адказала Яніна.

Янка рушыў зноў да ix, паўстаў у цемені перад імі невысокай таўсматай постаццю. Здаецца, ці ў фуфайцы, ці ў кароткім бушлаце.

— Вы адны? — не вітаючыся, запытаў ён. — Няма нікога чужога?

— Няма, — цяпер ужо адказаў Васіль. — Мы адны. На ўсю вёску i на ўсе хутары.

Янка, павярнуўшыся, свіснуў тры разы — тут жа з пагонкі сюды накіраваліся людзі. Падаў руку Васілю.

— Ну, здароў,— прамовіў. I праўда, як казала Чапроўская, пахнуў дымам, лесам. Як i лясны звер. Калі Васіль паціснуў яму руку ў адказ, дык не то збянтэжана, не то храбрачыся, ухмыльнуўся: — Вось у госці да вас прыйшлі…

— Не госць ты, а валацужны сабака! — накінулася на яго Яніна. — Думает, мы так ужо i рады?! Чаго ты прыпёрся? Хавацца? Нас, маму ўцягнуць у пастку? Усіх разам загубіць захацеў?

— Што за шум, a дракі нет? — пачуўся ўжо блізка знаёмы голас, гол ас Вяршка. — Брата роднага сястра не хоча бачыць? Гоніць прэч?

Васіль тузнуў Яніну за руку: маўчы, не агрызайся. Яна сапраўды заціхла, пазіраючы на няпрошаных гасцей: ix падыходзіла сюды трое. Усе высокія, мажныя. Мурзік загірчэў на ix, нутром чуючы нядобрае, але ні на кога не кінуўся, схаваўся ў будку.

— Ну, гутэн таг, — загуў басам Вяршок, мусіць, як воўк, усё добра бачачы i ў цемені. Усіх вайна змусіла быць заўсёды відушчымі i чуйнымі.— Не рады? Не тых чакалі? — здзекваючыся, раз за разам папраўляў на плечуку рэмень аўтамата. Ці то ад звычкі, ці то палохаў.— Чаго маўчыдё, як вады ў рот набралі? Мову адняло? Ці, можа, думаеце, як бы сігануць у Ружэвічы i заявіць на брата, на нас усіх свайму прыяцелю, Васюкову? Не раю НІ замышляць такое, ні бегчы… Раю быць гасціннымі… Так што запрашайце ў хату.

Першая моўчкі пайшла ў зямлянку Яніна, за ёю падаўся Янка, за ім — Вяршок i яшчэ адзін яго хаўруснік, трэці адышоўся i стаў воддаль ад зямлянкі — відаць, заступіў на варту.

— Добрая зямляначка! — спусціўшыся ўслед за ўсімі, Васіль пачуў Вяршкоў голас. — Лепшая, чым у нас. Утульнейшая.

Пры святле цяпер Васіль пазнаў незнаёмага чалавека: Крушынскі, сын панскага ляснічага. Усе лічылі, што ён яшчэ з трыццаць дзевятага года паехаў з сям’ёю на сваю бацькаўшчыну — у Познань, а ён, бач, туляецца тут. Як i Янка ды Вяршок, пахне сіверам, аж зрывае нос. Толькі тыя ў бушлатах, а ён у шынялі. Усе прыкідваюцца чырвонаармейцамі: Янка з пагонамі радавога, Крушынскі — яфрэйтара, а Вяршок — старшыны.

— Што — не красіф, брудны? — крыўляючыся, ухмыльнуўся Вяршок Яніне, бо яна, седзячы ўжо на палку, не зводзіла позірку з няпрошаных гасцей, — I не толькі цяпер не красіф, але i пасівеф ды палысеф, — шчыльней зацягнуў на акенцы цёмную фіраначку, зняў ca спіны досыць пакоўны вайсковы пляцак, сеў справа на лаўцы, апусціў перад сабою долу пляцак i аўтамат. Калі сцягнуў з галавы пілотку i паклаў яе на калена, дык сапраўды было відаць, што паглыбелі на яго галаве залысіны, памаршчынеў лоб, a скроні ды густая шчэць на шчоках сіваватыя. У чорных невялікіх вачах яшчэ выразней застыла непрыязнь, i ад ix выпраменьваўся жудасны холад.

За апошнія гады змяніўся i Крушынскі. З гонкага хлопца стаў мажным мужчынам, таксама палысеў i пасівеў, a тонкі яго нос завастрыўся нібы ў піку, чамусьці скрывіліся тонкія нервовыя губы — ці не быў ён паранены ў левую шчаку. Крушынскі сеў каля стала, аўтамат свой паставіў пры вушаку дзвярэй.

Янка, яшчэ дзяцюк пры мужчынах, быў схуднелы, з запалымі вачыма, з доўгаю драпінаю на шчацэ, быццам ад удару нажа ці кінжала. Ён сеў на палку, але воддаль ад сястры. Васіль апусціўся на саступкі пры ганку.

— Прыткія! — хітнуў галавою Вяршок. — Яшчэ зямля, лес пахнуць порахам, нідзе нікога, а вы ўжо гоп на гаспадарку! — Пасля нібы ўзрадаваўся: — Але не соладка, бачу, жывецца. Скура ды косці толькі на абаіх. Ці думалі, як кажуць, што пры вялікай любові i ў шалашы рай?

Васіль нічога не гаварыў у адказ, але адчуваў: не варта маўчаць. Набірае моц напружанне, гнятлівасць, i гэта можа неўзабаве выбухнуць.

— Не рады нам, такім гасцям, — зноў пахітаў галавою Вяршок, калі яму ніхто нічога не адказаў.— А мы ж на наваселле зайшлі. Павіншаваць. Ca шлюбам, з зямлянкаю. I не з пустымі рукамі заявіліся, а з падарункамі i пачастункамі. Прыйшлі не браць, а даць. Гасцей, што не абіраюць, а прыносяць добрыя падарункі, трэба ласкава прывячаць. Такія госці — божы даір…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x