Іван Мележ - Блізкае і далёкае

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Блізкае і далёкае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1954, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блізкае і далёкае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блізкае і далёкае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блізкае і далёкае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блізкае і далёкае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У такі час, калі на душы было легка, a ў галаве ясна, ён успомніў словы Кавалевіча:

— «Як-жа гэта ты?»

Яму так ясна прыгадаліся гэтыя словы, што ён пачуў Кавалевічаў голас. Той голас, хоць i строгі, быў спагадлівы, прыязны. Боль i таварыская крыўда чуліся ў ім. Ён апаліў сэрца. Васіль убачыў камандзіравы вочы — стропя, дапытлівыя — i спыніўся…

У сэрцы яго ўпершыню зашчымела горыч за сябе. Цяпер ужо дужаліся крыўда на Кавалевіча i жорсткая праўда тых слоў. Баклан быў самалюбівы i таму не ўмеў лёгка прызнаваць праўду за другім чалавекам.

Задумаўшыся, ён пабрыў па вуліцы, — у хатах дзе-нідзе свяціліся агні. У адным акне фіранка была адсунута, i з вуліцы было відаць, як стрыжаны бялявы хлопчык чытае кнігу. Маці i дзве дзяўчынкі слухалі хлопчыка. Баклан прайшоў паўз акно, нічога не заўважыўшы.

«Праўда — як-жа тэта я?»

Упершыню за гэтыя два гады ён азірнуўся назад, стаў пераглядаць тое, што рабіў. Улетку сорак чацвёртага года разам з атрадам ён вярнуўся ў вызвалены раён. Тады яго выбралі старшынёй сельсавета; былы падрыўнік амаль нічога не рабіў на сваёй пасадзе, толькi выступаў з дакладамі ды ўспамінамі аб партызанах. Сельсовет быў адсталы, але старшыню гэта не трывожыла. У райвыканкоме, шануючы яго заслугі, таксама абміналі гаварыць на гэтую прыкрую тэму. Потым, каб паставіць старшынёй працавітага чалавека, Баклана паслалі на курсы.

Ён спачатку пакрыўдзіўся, але, прыехаўшы на курсы, хутка ўсё забыў. На курсах было нават лепш — ён быў паважаным чалавекам i пры гэтым не меў асаблівага клопату. Тое, што ён кепска вучыўся, тлумачылі няздатнасцю да вучобы (пра гэта, праўда, яму не гаварылі). Яго заўсёды выбіралі ў прэзідыум; з музея прыходзілі людзі, якія запісвалі ўспаміны; аднойчы заявіўся да яго мастак маляваць партрэт.

I, нарэшце, апошнія — тры месяцы таму назад яго прыслалі сюды, у гэты калгас. Старшыні пашанцавала на добрага намесніка, i ён, Баклан, па прывычцы i далей жыў сваімі заслугамі, камандаваў Гаўрыльчыкам, — часта ездзіў гуляць у горад, рыбу лавіць на Прыпяць.

Як яму было прыкра i горка ў гэтую восенскую ноч, калі ён пачаў перабіраць свае ўчынкі за апошнія два гады. Ён здзівіўся, што не заўважаў усяго гэтага раней.

З вуліцы Васіль павярнуў на выган, адтуль праз калгасны сад зноў прыйшоў у сяло, ужо з процілеглага боку. Ён сам не ведаў, як апынуўся каля Гаўрыльчыкавай хаты. Можа, яго прывабіў агеньчык, бо гэты агеньчык свяціўся цяпер адзін на ўсё сяло. Была поўнач. Хаты стаялі чорныя i маўклівыя.

У пакоі сядзелі Кавалевіч i Рыгор. Баклана пацягнула да ix. Ён ступіў да ганка, але спыніўся. Васіль упершыню за ўсе гады ix знаёмства задумаўся, як будзе паводзіць сябе з імі, што гаварыць. А можа цяпер, пасля той размовы, ім разам будзе няёмка?..

Аднак яму ўсё-ж хацелася пабыць з імі, паслухаць ix. Чаму яны яшчэ не спяць? Пра што яны гавораць? Ён саступіў з ганка i наблізіўся да акна, асветлены да грудзей святлом з пакоя. Ён не хаваўся. У акне зімовых рам яшчэ не паставілі, i гаворка даходзіла да Васіля, хоць i вельмі прыцішанай.

Кавалевіч i Гаўрыльчык гаварылі якраз пра яго.

— Ён i перад намі не мог памаўчаць пра свае заслугі! — прамовіў Кавалевіч. — Думае, што заслугі даюць права чалавеку нічога не рабіць… Заслугі — быццам інваліднае пасведчанне! Вы, таварышы, рабіце, старайцеся, колькі змогі, — вы людзі звычайныя, а я — з чыстым сумленнем буду пазіраць. Я-ж не абы-хто, я — чалавек асаблівы, заслужаны!..

Кавалевіч устаў, узрушана прайшоў па пакойчыку, схаваўся за акном. Не мінула хвіліньі, як ён зноў вярнуўся да стала, спіною загарадзіўшы святло. Кончыкі валасоў на яго галаве ад святла былі залацістымі.

Баклан адступіўся ад акна.

Ён пайшоў па вуліцы — непаспешліва i, здавалася, зусім спакойна. Куды яму было спяшацца? Твар яго, адчуваў Васіль, паліла. Вецер, здалося, стаў гарачым нібы ў ліпеньскі дзень.

I ўсё-ж хата Гаўрыльчыка прыцягвала яго да сябе. Ён мімаволі думаў пра таварышаў, што сядзелі там, думаў з зацікаўленасцю да ix, з прыкрым адчуваннем сваёй вінаватасці.

Чым далей адыходзіў Баклан ад хаты, тым павольней рабіліся яго крокі.

Урэшце ён спыніўся зусім. Рашыў вярнуцца, сказаць Кавалевічу, што ён зразумеў… што памыліўся… што… I ў тую-ж хвіліну астыў:

«Не, я не магу гаварыць аб гэтым. Ён наўрад ці паверыць слову — абяцанка-цацанка!»

Васіль стаяў каля нейкага агародчыка, абапершыся спіною аб штакеціны, нерухомы i маўклівы. З боку магло здацца, што ён спіць. У галаве адна за адной няспынна плылі думкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блізкае і далёкае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блізкае і далёкае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блізкае і далёкае»

Обсуждение, отзывы о книге «Блізкае і далёкае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x