Іван Мележ - Блізкае і далёкае

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Блізкае і далёкае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1954, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блізкае і далёкае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блізкае і далёкае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блізкае і далёкае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блізкае і далёкае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак размова ўжо не ладзілася. Усе зрабіліся маўклівыя, кожны думаў пра штосьці сваё. Баклан, які раней быў такім гаваркім, самаўпэўненым, цяпер, адчуваючы Кавалевічаву непрыхільнасць, не знаходзіў слоў для размовы.

«Кепска неяк атрымалася», — думаў з тугою старшыня. Ён вельмі даражыў сяброўствам з камандзірам. У гэты час Іван Савіч быў яму асабліва дарагі, таму што Баклан адасобіўся ад іншых сяброў. Знешне, праўда, нічога нібы i не змянілася: гаварылі, віталіся, але блізкасці ранейшай не было. Баклан час-ад-часу адчуваў сябе адзінокім.

— Ведаю, Васіль, што табе няма чым цяпер пахваліцца, акрамя лінькоў, — прагаварыў Кавалевіч стрымана. — На спачын, казалі мне, падаўся…

Кавалевіч устаў, узрушана прайшоўся па пакойчыку, крыху сутулаваты, але ўсё-ж стройны, па-вайсковаму падцягнуты.

— Няўжо заслугі твае закрылі перад табой увесь свет? — сказаў ён, падышоўшы да стала i гледзячы цёмнымі, уважліва дапытлівымі вачыма на Баклана; той неспакойна паварухнуўся, выпрастаўся, адвёў позірк убок. — Адзін чалавек сказаў мне пра цябе, што ты які быў у атрадзе, такі i цяпер… Нічога, адным словам, не змянілася. Нібы i праўда — усё ў табе ранейшае, партызанскае… Але мне здаецца, — той чалавек памыліўся. Ты — змяніўся, Васіль, вельмі змяніўся! Душа нібы стала іншай.

— Ты памыляешся, Савіч, — .пакрыўджана перабіў Баклан.

— Памыляюся? Калі-б-жа я памыляўся!.. Ты, памойму, адарваўся ад усіх нас… Спакою хочаш, быццам інвалід… Глядзіш толькі ў сваю душу, аб сабе адным клапоцішся…

«З чаго гэта ён так змяніўся?.. А можа?.. — Кавалевіч зірнуў на Баклана ўважліва i недаверліва, нібы хочучы праверыць раптоўную прыкрую здагадку. — Можа, ён i не мяняўся?» Няўжо Кавалевіч проста не бачыў, не заўважаў гэтага?!

— Скажы, ты i ваяваў толькі для таго, каб… мець заслугі?

Бакланаў твар пабялеў, лілаваты шрам на ніжняй упартай сківіцы, здалося, зрабіўся сінім. Ён рэзка падняўся.

— Не жартуй гэтым, Савіч… Прашу, як таварыша!.. Ты добра ведаеш, за што я кроў праліваў…

Кавалевіч, пачуўшы гэты ціхі, напружаны шэпт, паспакайнеў.

— Я так i думаў, што не для заслуг… Ты, здаецца, проста пасля заблудзіўся, — зрок папсаваўся ад бляску славы. Ці, можа, галава закружылася ад хвалебнага шуму…

Ён сеў поруч з Бакланам, прамовіў па-сяброўску, ca спачуваннем:

— Паслухай, Васіль, i падумай добра — пакуль не позна. Я табе скажу рэч, пра якую, магчыма, мне i не трэба было-б іншы раз гаварыць. Але сёння я скажу. — Я, калі ехаў сюды, заходзіў у райком. Там была размова i пра цябе… Ёсць у ix скаргі ад калгаснікаў на цябе… Скажу праўду, у райкоме была такая думка — сабраць калгасны сход i вырашыць, ці не час табе вызваліць месца для іншага старшыні. Я заступіўся, — сказаў, што трэба пачакаць, паспрабаваць выправіць справу з тваім удзелам… Цяпер — тваё слова. Памятай, што сказаць яго яшчэ не позна, але хутка можа быць — позна…

Яшчэ быу вечар, калі Кавалевіч i Гаўрыльчык падняліся. Іван Савіч зняў з цвічка сваё паношанае драпавае паліто, надзеў яго, узяў кепку ў рукі. Баклан стаяў сярод хаты, панура сачыў за таварышамі.

— Ты не крыўдуй, Васіль, што сапсаваў табе вечар. Характар у мяне такі — не люблю крывіць душою…

Кавалевіч падышоў да Баклана, паціснуў на развітанне руку.

— Не думаў я, што пабачу цябе такога… Як-жа гэта ты, Васіль…

Баклан не знайшоў, што сказаць.

Не апранаючыся, правёў ix на ганак. Кавалевіч i Гаўрыльчык моўчкі сышлі па ступеньках, падаліся па вуліцы. Васіль, абапершыся плячом аб слупок ганка, бяздумна сачыў, як цемра спакваля хавае дзве постаці. Аднекуль з поля вецер даносіў аднастайнае гуркатанне трактара.

«Пайшлі… Пайшлі…» Два гады ён чакаў гэтай сустрэчы.

Вось ужо цёмныя постаці зніклі ў цемры. У сярэдзіне Васіля штосьці тужліва сціснулася.

Паблізу раптам гарэзна i задорна заспяваў дзявочы голас:

Палюбіла трактарыста,
Ен красівы i прасты.
Называе мяне мілай,
Кажа ён, што халасты.

Вецер сцябаў парывістымі ўдарамі, холад забіраўся ўсё глыбей. Ноч была сцюдзёная, a Васіль нават шыняля не накінуў на плечы. Але вяртацца ў хату не хацелася — там яго чакала адзінота.

Пасля таго, як Кавалевіч i Гаўрыльчык вярнуліся ад Баклана, яны яшчэ доўга сядзелі i гаварылі.

У абодвух пасля сустрэчы з Бакланам быў узбуджаны, гаваркі настрой i вострае адчуванне блізкасці. «Нібы i не расставаліся ніколі», — падумаў Іван Савіч, заўважыўшы, што Гаўрыльчык разумее яго з поўслова.

— Дзякую табе, Рыгор. Павадзіў ты сёння мяне, парадаваў… Багата вы зрабілі. Радасна мне было бачыць гэта… Так радасна, як у Лапатаўцы, калі атрад упершыню прымаў самалёт з Вялікай зямлі, памятаеш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блізкае і далёкае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блізкае і далёкае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блізкае і далёкае»

Обсуждение, отзывы о книге «Блізкае і далёкае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x