Кузьма Чорны - Пошукі будучыні

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Пошукі будучыні» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі будучыні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі будучыні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кузьма Чорны — летапісец свайго часу. Грандыёзную задуму паставіў перад сабой пісьменнік: паказаць жыццё беларускага сялянства ад часоў прыгону да сучаснасці.
«Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас…»

Пошукі будучыні — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі будучыні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я стаў за гэты час вашым блізкім чалавекам. І мне яшчэ доўга прыйдзецца ахоўваць вас, — сказаў афіцэр. — Тут шчаслівая выпадковасць. Недалёка адгэтуль канцэнтрацыйны лагер, каля якога стаіць вялікая часць канвою і варты. Я са сваімі салдатамі належу да гэтай часці. Так што адначасна мы ахоўваем і вас і лагер. Вам тут смела можна жыць і працаваць.

— Гэта не выпадкова, — сказала Гертруда. — Наш Густаў, калі выбіраў месца для лагера, сумысля падумаў аб блізасці да гэтага маёнтка. Тут жа яшчэ адно: маёнтак вялікі, а тутэйшых людзей асталося мала, дзе яны падзеліся, невядома, хаты пустуюць…

— Яны паразыходзіліся па лясах і пасталі бандытамі.

— Дык у першыя гады, пакуль вайна, маёнтак будзе трымацца на рабоце забраных у лагер.

— Тым больш я тут доўга буду.

— І я так думаю. Учора, калі мылі падлогу, адна дзеўка так на мяне паглядзела, што я пакінула верыць майму сыну, які кажа, што над тутэйшым народам трэба павесіць меч, і ён уверуе, што гэта тая праўда, да якой ён сам павінен імкнуцца. Божа мой, я не думала, што мне ў мае гады прыйдзецца быць так далёка ад Германіі і перажываць такую трывогу. Усё жыццё мы марылі мець маёнтак у самой Германіі. Дзіўна сказаць, але мой Густаў на тую яшчэ, першую, вайну пайшоў ахвотна. Ён быў радавы. Мы былі арандатарамі. На той вайне ён меў ужо каштоўнасцей на цэлы маёнтак. Але ён не вытрыманы чалавек. У хваробе ён даў дурную волю сваім пачуццям і аддаў чорт ведае каму вялікае багацце. Праз усё жыццё я казала яму, што ён зрабіў злачынства перад Германіяй. Ён гэта і сам разумеў. Ён праклінаў той свой душэўны парыў. Калі з’явілася вучэнне фюрэра аб заваёве Германіяй свету, ён быў адным з тых першых, што ўбачылі тут адлюстраванне сваіх асабістых думак. Гэта ўжо не быў парыў. Наш Густаў з маладых год пачаў рыхтавацца да змагання за ўвесь свет для Германіі. Усё прайшло, як сон. Божа, наш Густаў не будзе арандатарам! Але чаму я сама не свая! Наш маёнтак не ў Германіі, а так далёка. Мы яшчэ не прычакаем, пакуль тут стане карэнная Германія.

Яна падышла да акна і стала глядзець у яго. Відно было поле, вялікі абшар з рэдкімі дрэвамі і на даляглядзе сінія істужкі лясоў. Відно было з другога паверха, як у адным месцы сыходзяцца ў вузел палявыя дарогі і непадалёку відно ў лагчыне мястэчка. Гертруда яшчэ не асвойталася тут. Яна не ведала ні назваў, ні імёнаў, не трымала ў памяці яшчэ аніводнага твару сярод тутэйшых людзей. Часамі смутак сціскаў ёй грудзі. Як вялікага свята, яна заўсёды чакала тых дзён, калі прыязджаў сюды Густаў, яе сын і ваенны начальнік тутэйшай акругі. Ён заязджаў сюды даволі часта. Ён ведаў трывогі і сум свае маці, ён быў ёй добрым і ласкавым сынам. Гэта быў дзейны чалавек і практычны работнік. У яго акрузе былі чатыры канцэнтрацыйныя лагеры, і ён сам займаўся імі. Дзеля іх ён нават зрабіў змены ў агульным для лагера рэжыме. Туды, пад Вялікае скрыжаванне, былі напады на гарнізоны і транспарты, тут жа было чамусьці спакойна, і вышэйшае начальства лічыла гэта заслугай Густава Шрэдэра. І ён, ніколі нічым не выхваляючыся, чакаў таго часу, калі стане на паўкрока бліжэй да свайго фюрэра. Ён да таго любіў дакладнасць і завяршэнне ўсялякай справы, што два разы сам прыязджаў у лагер на «Перабродскай Злыбядзе» і на свае вочы бачыў, як на зямлі ляжаць людзі каля агароджы і навокал бочкі на колах. Што ж да яго маці, то яна нават і ўяўлення не мела, што гэта такое канцэнтрацыйны лагер. Яна толькі ведала тую праўдзівую сапраўднасць, што там многа людзей, якія робяць усялякую работу, калі іх на гэта выганяць…

Перабродскі канцэнтрацыйны лагер меў такі выгляд. Гэта было месца поблізу тарфянога балота з куп’ём і наводдалек ад невялікага лесу. А з двух бакоў было поле. Вялікая прастора была абгароджана калючым дротам, навокал гэтай агароджы стаялі вартавыя салдаты. У адным месцы, ад поля, праз якое тут жа праходзіла дарога, на метраў дваццаць агароджы не было, і гэта было штосьці накшталт уезду і ўваходу ў лагер. Тут не было аніякага будынка, і толькі на полі за агароджай стаяў барак з дошак, дзе жылі салдаты і адкуль проста з парога ішла пратаптаная сцежка ў дробнае мястэчка, схаванае тут жа ў лагчыне. У сярэдзіне агароджы трава была вытаптана, а больш як на палавіне плошчы засыпана пяском невядома дзеля чаго. Гэта было распараджэнне самога начальніка акругі Густава Шрэдэра маладзейшага. Некалькі тыдняў забраныя ў лагер людзі насілі на сабе ў торбах, хустках і ў дапасаванай да гэтага сваёй адзежы пясок з поля і засыпалі траву быццам бы для гігіенічнасці. Людзей тут было то менш, то больш. Быў момант, калі тут было забраных пад дзесяць тысяч. Іх усё адпраўлялі кудысьці на работу. Цяпер тут было людзей пад дзве тысячы. У агароджы, насупраць уезду ў лагер, стаяла пустая бочка на колах. Раз на дзень забраныя па чарзе прывозілі сюды ў бочцы ваду з рачулкі і ставілі бочку на гэтае месца. Хто першы дабіваўся, каб хапіць сабе ў бляшанку з-пад кансерваў вады, той мог лічыць сябе шчаслівым. Месца навакол бочкі было, вядома, самым зручным, каб дастаць вады. Таму, хто ўжо раз заняў сабе тут месца, той і не сыходзіў з яго тыднямі, каб захаваць яго за сабою. Тут так было густа людзей, што ляжаць не было месца. Тут людзі толькі сядзелі. Тут былі толькі здаровыя, што мелі сілу, каб заўладаць тут месцам. Хворыя ляжалі на пяску глыбей у разлегласць, хворыя на крываўку асобна, бліжэй да агароджы. Аслабелыя, але не хворыя — на траве. Ночы цяпер стаялі зорныя і прыхаладалыя, і да самай раніцы чуліся тут: моцны шэпт, кашаль, стагнанне, божканне, моцная малітва таго, хто ўжо не верыў у Бога, і моцная знявага Бога з вуснаў таго, хто датуль шчыра верыў у яго. Раніцаю сонца высушвала слабую восенную расу, і над хворымі яшчэ пачыналі раіцца мухі. Чуўся крык і каманда. Прыносілі тую вечную ва ўсіх турмах, катаргах і арыштных месцах страву, што пры ўсіх уладах і рэжымах завецца «баланда», незалежна ад таго, ці там на вядро вады прыходзіцца бурак ці бульбіна. Усе прывыклі ўжо, што той, каго забіралі адсюль на работу, больш сюды не варочаўся. А ці на благое гэта, ці на добрае, кожнаму нельга было нават і падумаць, а ні то што каб ведаць. Спачатку выгараджаная лагерная плошча была меншая, пасля яе пашырылі, і ад старое агароджы асталося некалькі слупоў без дроту. Прыткнуўшыся галавою да аднаго з гэтых слупоў, тут ужо трэці тыдзень ляжала Лукашэвічава Ліза, у сукенцы, якая была раней светлая, а цяпер стала чорная ад зямлі. Асеннія мухі раіліся над ёю, калі прыпякала сонца, а яна ўсё ляжала і ляжала бадай што ў бяздум’і. Бяздум’е было яе ратункам, і ішло яно ад вялікай слабасці яе цела, боль і ныццё ў якім сталі ўжо яе звычайнасцю. Калі прыносілі баланду і ўсе кідаліся да яе з бляшанкамі ад кансерваў, яна нават не паднімала галавы і не бачыла таго страшнага малюнка, калі чалавек, загнаны ў няволю, у загарадзь і ў натоўп сабе падобных няшчасных, ад якіх адабрана права, самае першапачатковае, патрэбнае нават і некаторым жывёлінам — дзеля сваіх прыродных патрэб пабыць часам у адзіноце, — яна не наглядала, як чалавек тут ператвараўся ў жывёліну, а натоўп у чараду. Каля вядра з баландой людзі збівалі адзін аднаго з ног, ратуючыся ад галоднай смерці і хваробы. Тыя ж, што былі цвярдзейшыя воляй, угаворвалі гэтых і словам і крыкам наладзіць сталасць. І пры баландзе і пры бочцы з вадой заўсёды стаяў шум сотняў галасоў. Спакайнейшыя і вытрыманейшыя аставаліся дзе-небудзь убаку, але затое мала калі і баланду і ваду бралі ў рот. Сярод іх нараджаліся думкі і планы аб уцёках, аб змаганні з нямецкай салдатнёй, аб арганізацыі ўсіх дзеля паўстання і масавым уцёку. Да гэтых належала адна высокая жанчына, да жудасці хударлявая з постаці і з твару. Яна была не маладая і не тое каб старая. Так ёй магло быць год мала-менш як пяцьдзесят. Рысы твару строгія і, можа, нават халодныя. Позірк спакойны, мала рухавы, ён як бы быў выяўленнем чалавечай упэўненасці, што нічога новага на гэтым старым свеце не ўбачыш. Спачатку і яна кідалася ў натоўп па баланду і ваду, але пасля ўбачыла, што лепш быць галодным, чым з памятымі касцьмі. Тады яна пачала ўгаворваць многіх устанавіць чаргу на баланду і ваду. Пачынанне яе перадалося да іншых, і, калі чарга пачала ўстанаўляцца, яна раптам адчула сябе так, што як бы ўжо зачапілася за нейкую справу ці мэту, і гэта вывела яе душу з стану бязвер’я і безнадзейнасці і дало ёй сілы лягчэй цярпець сваё існаванне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі будучыні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі будучыні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Пошукі будучыні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі будучыні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x