Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Пошукі будучыні» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Пошукі будучыні
- Автор:
- Издательство:Беллітфонд
- Жанр:
- Год:2000
- Город:Менск
- ISBN:985-6576-09-1
- Рейтинг книги:2.17 / 5. Голосов: 6
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 40
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Пошукі будучыні: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі будучыні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
«Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас…»
Пошукі будучыні — читать онлайн ознакомительный отрывок
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі будучыні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Уцякай! — закрычала жонка. Я даў ходу на вуліцу, аж бачу праз адчыненае акно, што ў мяне ў хаце поўнае застолле немцаў і хапаюць з лавы зброю, а мой Тамаш замкнуў з надворку сенечныя дзверы і да мяне бяжыць з нямецкім аўтаматам. Мы з ім цераз вуліцу і ў сад і адтуль бачым, што яе, жонку, гоняць па вуліцы і страляюць па ёй. Яна ўпала. Мы з Тамашом пабеглі да яе, дык і па нас страляюць. Тамаш як сыпане з аўтамата! Немцы змоўклі. Але іх набегла зноў як плоймы. У Тамаша не было больш набояў у аўтамат, так ён і сеў макам. Адным словам, жонку забралі, а па нас стралялі, аж пакуль мы не адкаціліся за крайнюю хату. З палавіну нашага пасёлка, і жонку маю, пагналі ў лагер, а мы з Тамашом разам з усімі. Ну… Тамаш хлопец бывалы і камандаваць на вайне ўмее.
— А пра Лізавету што?
— А Бог жа яе ведае. Анічагуткі ніякага слыху. Думай што хочаш. Больш я і не бачыў яе. І ў цябе ж, кажаш, дачка малая Ліза. Адкуль ты ведаеш, што яна ў лагеры?
— Я напэўна не ведаю.
Зноў Сымон Ракуцька і Кастусь Лукашэвіч змоўклі на доўгі час. Неба на ўсходзе пачынала шарэць, і зоры цьмелі.
— А ці даўно я так глядзеў на зоры, калі шукаў яшчэ сабе дарогі на ўсё жыццё! Усё прайшло як адзін дзень. І зноў як прыйшлося. Лізачка, дачушка!
Кастусь Лукашэвіч шпарка ўстаў і закурыў. Ён і Ракуцька яшчэ цэлыя суткі так прагутарылі тут, пасля кожнай гаворкі даючы па гадзіне маўчання. А яшчэ цераз дзень тут з’явіўся Тамаш і з ім людзі. Усе аставаліся тут яшчэ нешта з паўтыдня. Цяпер успамінаюць, што ў тыя дні Сымон Ракуцька многа бываў на людзях і любіў слухаць, калі хто што расказваў. Тамаш мала быў відзён. Кастусь жа Лукашэвіч быў вельмі задумёны, бадай што сумны. У апошнюю ноч перад выхадам адсюль з’явілася тут Волька. Яна нашмат змянілася з таго, калі пакінула Сумлічы. Здавалася, што яна стала вышэйшая ростам, рысы твару яе сталі вострымі. Яна была ў мужчынскай жакетцы з саматканага сукна і рукі трымала ў кішэнях. Некалькі гадзін, да раніцы, яна праседзела з Кастусём на паваленым дрэве, і скарга прарывалася ў яе голасе. Яна доўга расказвала Кастусю, як тыдняў два хадзіла наводдалек па лясах і полі там, пад лагерам, і як нарэшце выбрала зручнасць падысці да лагернай агароджы так на вярсту. Там было тарфяное балота, праз якое цякла павольна ржавая рачулка. «Я ляжала ў чорным куп’і некалькі дзён. Раз на дзень да той рачулкі нявольнікі з лагера з’яўляліся па воду. Саматугам яны кацілі бочку на колах. Вартавы немец не ішоў следам за імі, а садзіўся са сваім аўтаматам на купіну і зводдалеку сачыў за людзьмі. Адзін раз я падпаўзла да самай рачулкі і, калі яны ўжо налілі ў бочку вады і пхалі яе назад, я запытала ў іх, ці няма там у лагеры Лізы прозвішча Лукашэвіч… Маладая жанчына з распушчанымі валасамі адагнулася ад бочкі і сказала, што нейкая Ліза ёсць і ўжо даўно ляжыць каля слупа ад агароджы хворая на крываўку. А колькі год можа быць гэтай Лізе? — запытала я, але немец там крыкнуў, і людзі наляглі на бочку. Можа, гэта і яна, даўно ляжыць…» Вельмі доўга яны маўчалі. Канчалася ноч, Волька раптам ткнулася тварам у Кастусёва плячо і зарыдала.
— Нашто цябе благі лёс прывёў тады да мяне, калі я была малая… Божа, якая пакута!
Кастусь змрочна запытаў:
— Дык дзе ж бацька?
— Не ведаю, дзе бацька. Знік. Я яшчэ раз вярнулася была ў хату. Пуста. Павукі адбітае ад дошчак акно заплятаюць.
Як прайшоў дзень і сцямнела, гэтае месца зноў стала пустое. Ні голасу, ні шоргату. Стала поўная цішыня. І ветру не было, але лісце з бярозы падала ўсю ноч, так што зранку ўся зямля пад бярозай была выслана жаўталісцем. Але не было каму цешыцца хараством гэтага малюнка. Тут не было ні душы. Птушкі, што збіраліся зімаваць у лесе, смела садзіліся на паваленае дрэва, і за цэлы дзень ніхто ні разу не спудзіў іх.
III
І тут было скрыжаванне дарог, але малое і своеасаблівае. Хто ведае, чым падтрымліваецца існаванне некаторых глухіх дарог, па якіх мала хто калі ездзіць і якіх ніколі ніхто не правіць і не глядзіць. Але вельмі можа быць, што такая дарога больш бачыла на сабе чалавечага ўтрапення, чым біты шлях. На тым шляху, калі ўпадзе чалавек, яго неўзабаве падымуць. Тут жа ён можа заходзіцца тыднямі ў адзіноце. Малое скрыжаванне было на самым узлессі, кіламетраў за чатыры ад паваленага дрэва і вялікай бярозы. Вялікі шлях, што праходзіў праз гэты лес і далёка ад лесу на паўночны захад, на Вялікім скрыжаванні скрыжоўваўся з Маскоўска-Варшаўскай шашою, тут, за лесам, перасякаў вельмі вузкую, на выгляд толькі палявую дарогу, з пяском, ператоўчаным конскімі капытамі на пыл. Перакрыжаванне тут было простым кутам. Калі вялікі грунтавы шлях ішоў з усходняга поўдня на заходнюю поўнач, то скрыжаваная тут з ім дарога злучала заходні поўдзень з поўднем усходнім. Гэтым апошнім кірункам дарога прыводзіла да Маскоўска-Варшаўскай шашы даволі-такі далёка ад Вялікага скрыжавання. Ад лесу ці ад малога скрыжавання да самай шашы дарога ішла паўз невялікія лясы і скрозь узгорыстым полем і спрэс усюды паўз густыя паселішчы. Так што зранку тут на гэтай дарозе льга было часта пачуць пах дыму з хатніх комінаў. Першы ж кірунак вёў дарогу найбольш чыстым полем, з чыстымі ж узгоркамі. Мясцовасць тут была вышэйшая, узгорыстасць гусцейшая, і дарога не заўсёды ўздымалася ўгару, а давала кругу. Тут яна абвакольвала вядомую на ўсю ўсходнюю Случчыну Малібажкаву гару паміж Заняведамскімі і Вераб’ёўскімі лясамі і рэзалася проста ў некалькі шырозных тарфяных балот. Кіламетраў за сорак з гэтага боку да малога скрыжавання пры гэтай дарозе ляжаў у полі вялікі, як гара, камень дзіўнай формы і не менш дзіўнымі на ім слядамі мінуўшчыны. Камень меў трохкутную форму, як бы палавіну куба, разрэзанага напалам ад аднаго рога да другога і ўбітага ў зямлю адным рабром сваім. Так што было падобна, што гэта каменны зуб увязіўся ў зямлю, а здалёк здавалася, што гэта нешта нейкае стаіць на адной назе. Камень гэтакі высокі, што пад ім мог стаяць чалавек, крыху прыгнуўшыся, і мог такім парадкам закрыцца зверху і ад бомбы і ад дажджу. Верх каменя быў пляскаты і бадай што правільны чатырохкутнік, быццам дошка стала. Нага гэтага каменя абрасла імхом, верх жа аставаўся зусім чыстым. Узлезці на верх гэтага каменя было вельмі цяжка. Малыя пастушкі, найпярвейшыя лазуны, станавіліся пры камені адзін на аднаго і верхняга падсаджвалі, ды і то мала каторы мог здзержацца, вісючы на руках, і не ўпасці на зямлю. На сподняй старане каменя, пад якой чалавек мог хавацца ад якой-небудзь прыгоды, немаведама кім і калі, быў выразаны рысунак тонкімі і неглыбокімі рысамі, але вельмі выразны. Рысунак не быў удалы і тым больш не быў нават блізак да мастацтва. Гэта была вельмі недакладная зарысоўка, і калі добра і доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней: з напятага добра лука страла прыцэлена ў галаву аднарогага быка. Ці гэты рысунак нарадзіўся сваім замыслам у быце тае самае асобы, што пакінула яго тут, ці гэта была простая стылізацыя, цяжка сказаць. У кожным разе рысунак быў старадаўні, гэта відно было з таго, што некаторыя рысы яго даволі-такі прыцерліся. Гэты камень называўся ў гэтых мясцовасцях «сухі дзюб», і не толькі ў гэтых мясцовасцях. Вельмі далёка адтуль, кіламетраў, напэўна, не менш як семдзесят, у Леньках пад самым Грэскам, я чуў, як жанчына сказала свайму малому, які нешта насваволіў: «Ідзі з разгону вытніся лбом аб сухі дзюб». Паўз гэты «сухі дзюб» дарога ідзе далей роўнай лініяй да свае завіліны, а там, раздвоеная на вілы, адным рогам ідзе на тую самую «Перабродскую Злыбяду», дзе, як казаў Сымону Ракуцьку Тамаш, немцы зрабілі канцэнтрацыйны лагер. А другім рогам дарога даходзіць да вялікай сялібы, якая займае шырокі абшар у чыстым полі. Ад усяго тут павявае старадаўшчынай. Да рэвалюцыі гэта быў маёнтак тутэйшага зямельнага магната. Двухпавярховы дом стаяў белым паўкругам, у якім расло больш як паўсотні старых дрэў усялякіх парод. Два сады яшчэ захаваліся паабапал дома. Яблыні і ігрушы ўжо дупляваліся, але яшчэ садавіна адцягвала ўніз іх голле. Незаўважна стары сад пераходзіў у зону маладых дрэўцаў. Гэты малады сад быў пасаджан год сем таму і займаў гектар не менш дваццаці. На зялёным паплаўцы за гэтым садам стаялі будынкі дробнага з выгляду заводзіка, віннага браварца, дзе выраблялася яблычнае віно і гатавалася павідла. За поплавам былі дзве вуліцы новых хат і дамкоў з жоўтымі шуфлядамі і шалёўкай вокан, з кветнікамі ад вуліцы і вяндлярнямі на агародах. З усяго было відно, што тут будоўля дайшла да свайго завяршэння апошнімі гадамі. У гэты час ранняй восені, калі непадалёку ад малога скрыжавання бяроза сыпала на лясную дарогу жоўтае лісце, тут, на поплаве, каля віннага завода хадзіла на пашы чарада кароў, у кожнай з якіх вымя адвісала ніжэй каленных суставаў. У двухпавярховым доме пахла фарбаю і мытаю падлогаю. Вокны былі адчынены, і пад імі ляжалі на двары зграможджаныя разам абы-як школьныя парты і сталы, шафы і чорныя дошкі для пісання мелам. Усё гэта было перасыпана і перашпаклёвана кнігамі, некалькі разоў перамыта дажджамі і бесперапынна прысыпалася пылам з навакольнага поля. Было яшчэ невялікае дапаўненне да агульнага малюнка: некаторыя хаты стаялі з павыбіванымі вокнамі і знятымі з крукоў сенечнымі дзвярыма, а паміж дрэў перад двухпавярховым домам пахаджваў нямецкі паліцай, відаць, нейкі тутэйшы хамула з падстрыжанымі вусамі. З другой стараны дома стаялі грузавікі і лёгкая машына, і два нямецкія салдаты мылі яе. Невядома, які гэта быў дзень пасля таго, як Гертруду і старога Густава малады Густаў спаткаў на Баранавіцкім вакзале, але гэта было праз нядоўгі час пасля таго. У адным з пакояў двухпавярховага дома сядзела за сталом Гертруда і цераз стол насупроць яе той сярэдні афіцэр, што камандаваў салдатамі, калі яны ахоўвалі маладзейшага Густава ў Баранавічах і па дарозе і абстрэльвалі лес паабапал дарогі. Вельмі можа быць, што яны заседзеліся пасля абеду, бо на стале былі ласункі, а час хіліўся на вечар.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Пошукі будучыні»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі будучыні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі будучыні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.