Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён лёгка ўскочыў па Каштанку і паехаў. А на пашы, пусціўшы кабылу, радасна паплёхаў па празрыстых, цёплых дажджавых лужынах.

Пасля плазавалі. Ён трымаў брату дзеравяку, а яна не слухалася.

Пасля мужчыны курылі, седзячы па дзеравяках, а ён пастукваў абухам па кары. Раптам яму ўспомніўся соп, яна, тая «кашка», і стала так смешна!.. Паглядзеў на бусла, што паходжваў па спіне страхі,— стала яшчэ смяшней. Зноў засмяяўся.

Дзядзька Яўхім, маўклівы здаравяк, кінуў недакурак, плюнуў.

— Чыво сміёшся? — спытаўся яшчэ па даўняй салдацкай прывычцы «па-гарадскому».

— Так сабе… Мала чаго…

— А вот лучша падзяржы мне гэты цурубалак, а то круціцца.

І зноў застукалі сякеры.

1936–1937

ПРОСТА, I ЯСНА

Як праз сон, успамінаю сябе маленькім хлапчуком. Лазіў па падлозе i застраміў палец.

— Баліць, — пішчу я i лезу да мамы.

— Што баліць? — схіляецца да мяне яе малады, мілы твар.

— Пальчык баліць, во! — паказваю я i плачу.

— А мой жа ты гаспадарык, — кажа мама i вымае з кашулi іголку. — Я вось ей дам, гэтай больцы, калі яна вельмі…— I мама пора застрамку іголкай.

— Баліць! — верашчу я i адбіваюся — б'ю маму рукою па шыі i плачу яшчэ горш.

Мама бярэ мяне на калені.

— Трымай, Люба! — смяецца яна да мае сястры. Люба бярэ мяне за ногі i моцна трымае. Я крычу i ўюном выкручваюся з маміных рук. Сукеначка мая закасваецца, i я тузаюся голымі ножкамі ў панчохах i крычу як сцяць. Мама абнімае мяне і, трымаючы адной рукою мае рукі, выпорвае іголкай застрамку.

— Во, бачыш, няма, — кажа яна i пушчае мяне.

— Баліць! — пішчу я.

— Што ж баліць? Вось жа яна, твая болька. Дай яе, Люба, сюды — я ёй дам!

Люба паднімае з падлогі вялікую трэску i — ажно прысядае — рагоча. Мама б'е трэску i лае яе. А я смяюся i плачу. Пacля я шкадую маму, — яна папрасіла, — абнімаючы за цёплую, мяккую шыю. А яна туліць далонню мой мокры ад слёз тварык да свайго твару, і цалуе мяне, моцна i многа, i хукае на мой скурчаны пальчык.

Мілая, добрая мама! Вось бы цяпер мне цябе! Мне ж гэтак хочацца, каб мяне прыгарнуў, пашкадаваў хто-небудзь добры, разумны, назваў бы сыночкам, чаго я так даўно не чуў.

Але ж не! Вось разбалелася галава ад цёмных думак, а сэрца ад горкай, як чэмер, тугі. Усталі злыднямі цяжкія пытанні жыцця, i не можа ix разгадаць мой бедны блазенскі розум…

А я ж хачу, я намагаюся вырашыць ix, — я не жартую, не забаўляюся жыццём, а жыць хачу i жыць разумна! Хачу быць разумным, добрым, любімым. Хачу ды не ведаю сёння зноў, з чаго i як пачынаць? Уцякло ад мяне сёння ўсё тое, што я ведаў, a ўсё, што я пачаў рабіць, здаецца мне такім марным i смешным, дурным i агідным…

«Адзін, адзін, як тая трысціна на пожары, — думаю я пра самога сябе. — Ой, наскочыш ты недзе на ліха, наскочыш…»

I вось я плачу. Дзяцюк, людцы мае, сорам, а плачу.

* * *

Учора вельмі аслабеў душой, абабіўся. Вельмі нездаволены сабою, проста да адчаю. Што яно — гэтая слабасць мая? Страта веры, правільных адносін да жыцця, таго, што давала мне сілу i шчасце. Адчуваю моцна, мацней, чым калі-небудзь раней, што, каб стаць чалавекам, трэба пачынаць зноў ад пачатку.

…У акне мільганула нешта. Гляджу на двор, — стары жабрак.

Уваходзіць у хату, здароўкаецца i, без усякіх прадмоў, траскучым голасам цягне: «Найсвентша матка…» I я адчуваю, што будзь гэта гадоў ca два таму назад — не вытрымаў бы, засмяяўся б.

Уношу яму талерку мукі. Дзед пакідае песню на паўслове, — відаць старого вераб'я, — i спехам настаўляе сваю торбу. Шшух! — ляціць туды мука, як у калошыну. А дзед гугніць:

— А каб вам гасподзь, а каб вам…

— Няма за што, дзеду, — гавару i гляджу на яго.

Сінія, бяскроўныя, апухлыя ад марозу рукі; на вусах намерзлі саплякі; на ўсю галаву лысіна. Старэнькі кажушок, увесь на латах, як чарапіцай пакрыты, разбітыя лапці.

— Вы, дзеду, відаць, i паабедалі б?

Ён глядзіць на мяне.

— А ты хіба дасі, што пытаешся?

— А чаму ж.

Дастаю з печы цёплае малако i кладу на стол акраец свежага хлеба.

— А мой жа ты галубок, — хмыкае дзед, цераз галаву здымаючы торбы. Ён садзіцца ля стала i есць, толькі вусы ходзяць.

— Адкуль вы, дзеду?

— Я, дзеткі, з Дзятлавіч, але сам жыву ў Горках, у дачкі, замужам тут.

— А што ж гэта вы так… ходзіце?

— Гэта, сынок, не я, гэта гора мае ходзіць. Хіба ж пайшоў бы чалавек? Ды паслаў бог зяця, каб ён падвярнуўся! Я, кажа, на цябе рабіць не буду!..

— А што, больш у вас нікога няма?

— Больш? Ёсць i больш. Сын недзе яшчэ перад вайной пакруціўся ў Амерыку ды прапаў. I дачка ў Расіі ёсць, настаўніца. Ды вось не піша… Раней пісала i грошы прысылала разоў ca тры. Тады i на мяне ласкавей глядзелі. А цяпер во не піша… Э-хэ-хэ, дзеткi, каму стары міл? От, як былі малыя, як я цягнуў з апошніх жылаў, гадаваў, вучыў — тады i я… А цяпер…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x