Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ледзь не ляжу ад рогату. Маці Худога i Сытага, Каваліха, выйшла з вёдрамі па ваду, спынілася на вуліцы, слухае i смяецца. Тоўстая Марта таксама пачула музыку, выйшла на двор.

— Пайшоў дахаты, здыхоцце ты! Я скажу нябось бацьку!

А малыя — яшчэ мацней.

Крычала, крычала Марта, ды — глядзіце! — ужо i яна рагоча. Усперлася локцямі на нізкі плот i ажно заходзіцца, ажно тоўстыя плечы ды тарбаватыя грудзі трасуцца.

— Божа мой, божачка! — кажа ледзь не праз слёзы. — I калі ў цябе будзе які-небудзь розум!..

…Ціхі, марозлівы вечар. Яшчэ зара не пагасла зусім, a зоркі ўжо відаць — адна, другая, трэцяя… «Дзяды» яшчэ не давараны — агні гараць пакуль што толькі ў вокнах кухняў.

Стаю на вуліцы, каля брамкі, маўчу. Кавалішын Толя, старэйшы брат Худога i Сытага, выйшаў трохі пазней, не заўважыў мяне i таксама стаіць — цераз вуліцу, перад сваім гародчыкам.

Ды вось направа ад мяне, каля суседавых варот, адліпла, запішчала завесамі, стукнула брамка, i на сярэдзіну вуліцы выйшаў Лысы.

Стаў i свішча, няўмела яшчэ, па-малечы.

— На, Цюлік, на! — падмацаваў ён крыкам свіст. — На, цю, на!..

— Навошта ён табе? — спытаўся Толя.

Сашка падышоў да яго i прыцішана, па-дзелавому пачаў:

— Цюлік недзе прапаў. Ты толькі не кажы нікому, Анатоль, бо Марта будзе біцца. Яна сёння два пеўні зарэзала, нашага i Якубавых. Трэба Цюліку кішкі аддаць, каб было шыта-крыта! Дзяды, панімаеш?.. На, Цюлік, на!..

Успамінаю крык i таўстаморды смех над шэрымі штакетамі:

«Божа мой, божачка!..» I сам смяюся ціха. Толькі з іншага.

1935–1937

«РАЗБУДИ МЕНЯ ЗАВТРА РАНО…»

«Мілая мама!

Учора я сніў цябе зноў. І толькі цяпер зразумеў, як шмат я вінаваты перад табою. Да ўчарашняй ночы не мог ніяк сабраць думак у адно і напісаць табе першае пісьмо з астрога. А тут вось гэты сон і памог мне.

Ішлі мы з табою, здаецца, пясчанай пустыняй. Ні капца ёй ні краю не відаць, пясок ды пясок. А сонца пячэ — страхата. Мне, маладому, і то было цяжка ісці, таму што ногі абсоўваліся ў гарачым пяску, а ты ішла побач са мной, не адстаючы, хоць і змучана цягнучы за сабой ногі ў стрэпапых валёнках, тых самых, у якіх я цябе дома накінуў. А мне, нягодніку, пат і не падумаць, што ты мне бабай магла б быць па гадах, нат і не падумаць пра твае хворыя ногі…

А пасля ты лягла… і памерла… І я не мог ні плакаць, пі слова сказаць, а толькі стаяў пад табою, глядзеў і глытаў горкі-горкі цяжар, што напіраў у горла. Сталася гэта вельмі хутка, — мне нават не помніцца, як гэта было. Аказалася толькі, што ты ляжыш на пяску, выцягнуўшы ўздоўж сябе сухія, спрацаваныя рукі, нізка над вачыма павязаная чорнай, аслабленай і насунутай на вочы хусткай. Вочы назаўсёды зачынены, і ўвесь твар высахлы, і дзіўна тырчыць над ім тонкі нос з горбікам, такім самым як і ў мяне… А над табой — агромністая, панурая піраміда. (Гэта такая вострая гара, складзеная з вялізных камянёў, калісьці даўно-даўно, беднымі егіпецкімі нявольнікамі, на загаду іхніх бяздушных паноў-фараонаў. Здаецца, што я ці Міхась чыталі табе пра гэта.) І толькі мы траёх па пустыні: панурая піраміда, ты і я… Дый то толькі я, бо адзін я жывы. Я азірнуўся навокал: пясок, пясок, пясок… Нідзе ні душы, пі тых бедуінаў па вярблюдах, пра якіх пішуць у кнігах, ні далёкіх пальмаў над травою і халоднымі кры ніцамі!.. І я зразумеў, што куды я цяпер ні бяжы — хоць на край свету — нідзе не знайду цябе, як не знайду тваёй душы, твайго голасу, твайго стомленага, ласкавага погляду ў тым, што вось перада мною…

І раптам, як гэта бывае ў сне, і ты, і піраміда прапалі, і засталася адна толькі твая чорная хустка, зацягнутая моцным вузлом. Моцным, бо я глядзеў на яго і адчуваў, што мне не развязаць яго ніколі… Я заплакаў і прачнуўся.

Успомніў, што ты жывая, што смерць твая — сон, мана, і плакаў ужо іншымі, шчаслівымі слязьмі. Хацелася смяяцца, гаварыць некаму, што ты жывая, што я магу яшчэ сказаць табе, што я…

Над бляхай, што закрывае маё невялікае акно, каб відаць было толькі неба, паварушваліся лісты каштана, залітыя ранішнім сонцам. Потым пад імі, на зрэзе бляхі села чырванагрудая ластаўка. Яны, бачыш, гнездзяцца і пад астрожнымі вокнамі. Села і штосьці стала шчабятаць. Відаць, да тых, што ў гняздзе, вышэй.

Л мне няма з кім гаварыць, апроч цябе… І таму, калі дзяжурны салдат прынёс маю каву, я папрасіў яго далажыць шэфу, — так называюць начальніка нашага вайсковага арэшту, — што я хачу напісаць пісьмо.

— Скажы, што матцы.

— Шэфуньця не ма, — адказаў салдат, — і до полудня не бандзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x