Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гестапа яна як сказала спачатку, што ўсё рабіла адна, так і стаяла на гэтым. Яе катавалі, як многіх з іх перапоўненай камеры, а пасля, разам з многімі, павезлі на расстрэл.

Але, у выніку гаспадарчых меркаванняў, не расстралялі разам са старымі ды нямоглымі, а ў групе маладых адправілі ў Нямеччыну.

Тысяча дзён яе вясны прайшла ў канцлагеры, з рыдлёўкай і кіркай, у голадзе, холадзе, нялюдскіх здзеках, у штогадзінным чаканні смерці…

Улетку першага мірнага года Ганя вярнулася ў разбураны Мінск. Яна не помсціла той, гаспадыні, нават і не шукала яе. I ўжо не марыла пра подзвігі. Час быў такі, што пра пакуты ў няволі — лепш было памаўчаць. Нават пра дзёрзкія спробы ўцякаць, нават пра мужнасць тых, што і на самым дне фашысцкага пекла — перад сабой і для другіх — былі і заставаліся сапраўднымі людзьмі. I яна маўчала, — не таму толькі, што ўсё ж такі баялася той блізарука-цьмянай, зацапанай усёмагутна-бруднымі пальцамі лупы, якая не сыходзіла з акупацыйных ды замежных старонак яе біяграфіі,— маўчала Ганя больш па той прычыне, што не было, на думку яе, чым хваліцца… Хоць і ў мінскай турме, і ў цэлы тыдзень забітым таварным вагоне, і за лагерным дротам імя яе вымаўлялася многімі з нейкай палёгкай у сэрцы. Пайшлі гады, яна стала студэнткай медінстытута, пасля — урачом…

Мусіць, я мала ведаю пра яе, каб пісаць?

Можа, я мала ліоблю цябе, мілы наш чалавек?

Ды і не мне, мусіць, пісаць яе партрэт…

Ну што ж, запісваю, што бачыў сам, адзін, чаго ніхто за мяне не запіша. Няхай гэта будзе пакуль што… ну, проста першы накід да яе партрэта.

…Румяная дваццацігадовая рагатушка, праводзячы госцю, пазнавата і нявопытна саскочыла з вагоннай паднолскі. Вагон быў апошні, яна засталася жывая, толькі без ног і правай рукі.

Гэта страшна наогул, асабліва ж — калі яно здараецца з малым або з жанчынай.

I многа сілы патрэбна, каб пацяшаць такога пакутніка, паднімаць яго з самага краю магілы пе толькі па абавязку прафесіі.

Ганя, цяпер ужо доктар і Ганна Пятроўна, умее рабіць гэта наўздзіў нястомна і натуральна. Белы колер халата і шапачкі — колер пяшчоты, палёгкі, надзеі — вельмі ж неяк ідзе да яе вялікіх, чорных, часамі лішне сумных вачэй, да яе прастадушна шырокай усмешкі, да слоў — такіх сардэчных і такіх звычайных, нават казённых у вуснах каго-небудзь іншага:

«Ну, як лса мы, хворая, сёння?..»

Казалі, што Ганна Пятроўна — да ўсіх уважлівая ласкавая — найбольш усё ж такі прысядала каля ложка няшчаснай дзяўчыны і гаварыла з ёю найцішэй…

Ведаю я гэта — як хворы з суседняй, мужчынскай палаты.

Як хворы… А як мужчына, як чалавек і старэйшы таварыш я часта думаў пра яшчэ адну таямнічую недарэчнасць жыцця: ну, дзе ён ходзіць і што ён мару-дзіць — той, каму трэба было б назаўсёды, на ўсё жыццё падзяліцца шчасцем з гэтай харошай, яшчэ ўсё самотнай дзяўчынай?..

У палаце было нас дванаццаць. Нават больш, бо за месяц, пакуль я хварэў, людзі мяняліся, палата прапус ціла іх звыш дваццаці. Усе мы часта і, вядома, добра гаварылі пра Ганю. Ды я адчуваў, што ўсё гэта — далёка не тое… Не тымі, шэрымі былі і нашы, бясспрэчна шчырыя, падрыхтаваныя загадзя словы падзякі, якія мы гаварылі ёй пры выпадку кожны па-свойму.

I таму я, ужо выпісаны, ідучыдахаты, з асаблівым, шмат маладзейшым за мяне хваляваннем пастукаў у дзверы яе кабінета.

Ганя была адна, і я захваляваўся яшчэ больш… Здавалася — тут і скажу ёй штосьці сапраўднае, штосьці ад тых маіх думак…

— Вось бачыце, Павел Міхайлавіч, як ўсё добра? Як я рада за вас! — гаварыла яна, падаючы мне сваю вузкую моцную руку. I звычайныя словы яе былі, як заўсёды, сагрэты шчырасцю чорных, вялікіх вачэй і шырокай усмешкі.

Я ўжо гатовы быў пачаць… Ну, з самых простых слоў, як і яна, ды тут пачуўся стук у дзверы.

— Прашу!

Яны адчыніліся. Іх адчьгаіла цётка Лена, пажы лая нянька; па-свойму ціха і спрытна прапусціла на-перад каляску, сама адступіўшы за дзверы, на калідор.

На калясцы — адна, левай рукою калываючы рычажок — у кабінет уехала тая румяпая зноў, зноў рагатушка… без ног і правай рукі.

У бальніцу мяне прывезлі месяцы два ці больш пасля яе. Тады ўжо — бо і нашы і іхнія дзверы былі адчьгаены на калідор — мы часта чулі яе вясёлы, звонкі голас і сакавіты, здаецца, нават румяны смех. Гэтыя голас і смех прымалі самы звычайны, па-маладому бесклапотны ўдзел у дзявочых, не вельмі глыбокіх размовах. I гэта яшчэ больш, да немай і глыбокай жудасці падкрэслівала ўсю яе трагедыю.

— Ганна Пятроўна, добры вам дзянёк! — звонка прывіталася дляўчына. — Я на хвіліначку да вас. Каб толькі развітацца… і сказаць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x