• Пожаловаться

Алексей Карпюк: Афiцыянтка (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Карпюк: Афiцыянтка (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Русская классическая проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Афiцыянтка (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Афiцыянтка (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алексей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Афiцыянтка (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Афiцыянтка (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Афiцыянтка (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паабедаўшы, "тынкоўшчык" злажыў акуратна адна на адну, спачатку большыя, потым усе меншыя талеркi, на iх палажыў радком вiлку, нож, лыжку, змёў са стала крошкi i доўга не выходзiў са сталовай.

Надзя з Мiрай прылiплi да печы, пакiнуўшы Люсi ўсю залу. А яна яшчэ нiколi не насiлася так, як гэты раз. Лётаючы, Люся намагалася пранасiцца з талеркамi блiжэй да "тынкоўшчыка", абдаючы хлопца вецярком. Усе, хто нi быў тады ў зале, адчувалi нейкi радасны настрой. Клiенты, да гэтага зусiм чужыя адзiн аднаму людзi, размаўлялi памiж сабой, быццам даўно ўжо знаёмыя, i таксама доўга не пакiдалi сталовай. А з-за буфета свяцiлiся добрыя вочы цёцi Глашы.

III

Хлопец, якi хадзiў у сталовую, называўся Андрэем i працаваў мулярам. Ён паходзiў з вёскi i быў сынам удавы Мiронiхi.

Яшчэ хлопчыкам, адбудоўваючы ў вайну спаленую хату, Мiронiшын сын склаў печ. Тады суседзi сталi прасiць удаву, каб яна паслала сына скласцi печы i iм. Гэтак з шаснаццацi гадоў Андрэй прылаўчыўся да муляркi. Потым ён пачаў працаваць у горадзе. Яму зараз даручылi будаваць заводскi комiн, якi даручаюць толькi спрактыкаваным майстрам. Вечарам хлопец ездзiў веласiпедам дахаты.

Заўважыўшы Люсiну ўвагу да сябе, Андрэй пасмялеў, i ў яго душы забурлiла.

У той дзень, калi Люся "адшыла" лётчыкаў, хлопец прыйшоў да сябе на будоўлю ўзбуджаным. Дзяўчаты, якiя яму падавалi раствор i цэглу, зараз адпачывалi, бо абедзенны перапынак не скончыўся. Мiронiшын сын асцярожна абышоў тое месца, дзе, прытулiўшыся адна да адной, ляжалi работнiцы, i палез на комiн. Муравалася ўжо верхняя частка комiна, i пляцоўка для працы была такая малая, што на ёй мог памясцiцца толькi адзiн чалавек. Забраўшыся на трыццацiметровую вышэнь, Андрэй сеў на свежы мур i глянуў навокал. Пад iм быў горад. Па вулiцы, як жукi, паўзлi машыны. Дымiлiся комiны. Сярод iх дымiўся комiн сталовай. Андрэй доўга не мог адарваць вачэй, быццам з-над сталовай яму жывы чалавек памахваў шалем. Горад быў невялiкi. За сталовай яшчэ з дзесятак мураванак, якiя нагадвалi сабой параскiданыя цаглiны. За мураванкамi - палi, узгоркi, лес. Удалечынi ён разгледзеў сваю вёску. А над усiм гэтым плылi хмары, адтуль даносiўся магутны подых ветру. Ён адчуў у сабе дзiўную адвагу i ўпэўненасць. Без ценi страху Андрэй узняўся са сценкi комiна i стаў на яе краi ў повен рост. Уздыхнуў на поўныя грудзi. Яму захацелася крыкнуць гэтак, каб заклубiлiся ў небе хмары, загойдалiся ўзгоркi, каб пачулi яго нават у вёсцы. Яму захацелася ўзняцца i паляцець.

- Ты толькi паглядзi, наш муляр зусiм здурэў! - пацiху, каб сваiм крыкам не спалохаць Андрэя, бо ён тады мог бы разбiцца, праказала адна дзяўчына да сябровак.

Да комiна наблiжалася варона. Канцы яе крылляў свяцiлiся, як канцы сцёртага венiка, i пры ўзмахах iх даносiўся сiплы свiст паветра. Муляр нагнуўся, схапiў камяк сухой вапны, крыкнуў i запусцiў яго ў варону. Варона часта залопала крыллямi, быццам яна забiлася на вадзе, i спалохана паляцела назад. Камяк разляцеўся ў паветры i градам пасыпаўся на дзяўчат. Унiзе пачуўся крык, смех.

Прагудзеў гудок. Да краю комiна быў прымацаваны блок з вяроўкай. Кола пачало круцiцца, натужлiва заскрыпела на iм вяроўка: гэта дзяўчаты знiзу падавалi муляру вядро вапны. Андрэй адагнаў мары, паспрабаваў нагамi, цi моцна пад iм ляжаць дошкi, узяў вядро, кельму i прыступiў да працы.

Але як толькi паклаў першую цаглiну, яго вочы пацягнула ў бок сталоўкi. Далей Андрэй клаў цэглу, ахоплены марамi. То яму здавалася, што ён з Люсяй iдзе ў сваёй вёсцы па лузе, дзе iскрыць на сонцы не то раса на травах, не то крышталь са сталоўкi. То яму здавалася, што яго комiн знаходзiцца дзесьцi сярод хмар, на iм стаiць ён i яна. Гэты малюнак ён так выразна бачыў, што нават адчуваў цяпло Люсiнага подыху.

IV

Аднаго дня, яшчэ задоўга да абеду, Люся рыхтавалася да сустрэчы са сваiм "тынкоўшчыкам".

У гэты дзень дзяўчыне з самага рання не шанцавала. Спачатку яна разбiла цэлы паднос пасуды i расплакалася. Потым, забегшы за цёцiну шырмачку, Люся аб жалеза, якiм былi акаваны скрынi, парвала панчоху. Стала шукаць iголку i, як на бяду, яе нi ў кога не было. Нарэшце кухар паклiкаў дзяўчыну, зняў свой белы каўпак, дастаў з яго iголку i, даючы, сказаў:

- На. Яшчэ салдацкая. А другi раз каб сваю мела, глядзi. А то дзяўчына i без iголкi.

Уладзiлася справа i з талеркамi, жанчыны яе запэўнiлi, што пасуда б'ецца абавязкова на шчасце! А цёця Глаша ад сябе дадала, што заступiцца перад Сямёнам Макаравiчам, каб ён гэтыя талеркi спiсаў.

Ужо, здаецца, усё было добра. Надзя адна абслугоўвала залу. Раптам дзяўчыне стрэлiла ў галаву, што яна ад плачу змянiлася ў твары. Люся пабегла да шафкi, у якой афiцыянткi клалi свё адзенне. У гэтай шафцы Мiра пакiнула аб сабе ўспамiн - памаду. Люся ўзяла яе i пабегла за шырму.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Афiцыянтка (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Афiцыянтка (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Афiцыянтка (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Афiцыянтка (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.