Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Праклятыя! Праклятыя! Праклятыя!

…I мы пабеглі далей — насустрач ледзь бачным у ранішнім святле нямецкім ракетам. Мы ўсё яшчэ спадзяёмся праскочыць у вялікія лясы, дзе няма блакады. Гэта імкненне соцень людзей было таксама ўцёкамі ад таго (але i насустрач таму), што здарылася каля копаў-кустоў лазняку i нібы ўсё яшчэ працягвалася. Як толькі мы спынімся, зноў адбудзецца, вернецца гэта. А наперадзе нас чакаюць такія ж карнікі, як i тыя чацвёра ўцалелых, якіх мы гонім з сабой?.. «Рама» ўжо завісла над намі, то ўздымаецца, то падае ніжэй, рэдкія кусцікі не могуць нас схаваць. Мы зноў пад пільным вокам, яно зноў над намі. I ўжо адчуваем — нібы цені бачым — як наперадзе, куды мы бяжым, перасоўваюцца нямецкія батальёны, перамяшчаюцца засады, чакаючы нас.

Скончылася пад нагамі вада, потым чорная, як дзёгаць, старая падсохлая гразь, i нарэшце мы на сухім, на немагчыма сухім тарфяніку. Тут нібы i дажджу не было, толькі папырскала трохі, нібы дзеля сонечнага бляску ды васковага i вострага паху торфу i багуну. Не засталося сіл адмахвацца ад рудых куслівых аваднёў. Затое ўжо няма палескіх камарыных хмар: восень сагнала ix, хаця яшчэ i халадоў не было. Ляжыш на зямлі пластом i ўсім целам адчуваеш, якая яна мяккая, лёгкая, уся з траў i пахаў. Высокія высахлыя купіны смачна i прызыўна цямнеюць познімі ягадамі — вялізнымі сінімі буякамі. Людзі так выматаліся, што толькі глядзяць на ягады, аблізваючы перасохлыя вусны, неахвотна перамаўляюцца. ( «Галава ад гэтых буякоў баліць, калі шмат», «Ану падай!», «Бягу!» .) Але ўжо прыстройваюцца да купін, нібы да стала падыходзяць, падпаўзаюць, a іншы, як бервяно, падкоціцца — i так яму добра i нават не трэба ўставаць! Вось ужо разабралі-расхапалі самыя шыкоўныя купіны, з сумак галеты нямецкія дастаюць, пра ваду гавораць:

— А чаю не хочаш?

— Трэба было хлябаць, не зяваць, калі пад бараду было.

Ягадамі частуюць параненых.

Ix шмат, занадта шмат, параненых. Некаторыя беспрытомныя, трызняць, ускрыкваюць, а тыя, у каго вочы расплюшчаны, глядзяць у нізкае неба, дзе назольна шукае, гудзе «рама» . Параненыя ведаюць, куды, насустрач чаму i да якіх баёў мы нясём ix, бездапаможных, цалкам залежных ад рук, ад ног, ад смеласці ці слабасці другіх…

Сярод ix Шардыка — наш камісар. Калі атрад вырываўся з блакады, яго секанула па поясе кулямётная чарга. Але ён усё яшчэ жывы, хаця i страціў прытомнасць. Некалькі разоў, я бачыў, падыходзілі да яго насілак Касач i Косця-начштаба ў суправаджэнні рухавага кругленькага Філіпава. Атрадны медык вінавата называе нейкія лекі, уколы, якія неабходны i якіх у яго няма.

На зямлю не садзіцца, не адпачывае, здаецца, адзін Пераход. Вялізны, у нягнуткім брызентавым плашчы, стаіць над насілкамі, на якіх цяжка дыхае смяртэльна белы яго пляменнік. Пераход глядзіць на параненага з недаўменным, адчужаным здзіўленнем. Нешта вельмі трывожнае ў яго паставе: вось-вось зробіць чалавек нечаканае i страшнае… Каля ног яго над непрытомным маладым Пераходам сядзіць дзяўчынка, рот яе напханы ягадамі, вымазаны, на шчоках слёзы. Яна зноў плача, дзяўчынка з Пераходаў.

У карніках, ацалелых, нешта змянілася. Яны сядзяць збітай кучкай, хаваючы вочы. Дакорлівае нешта ў ix паставах, у гэтых пакрыўджана апушчаных вачах. Ix дысцыплінаванасць, ix рахманасць не ацанілі партызаны — у гэтым яны пераканаліся ўжо. Але яны, нягледзячы ні на што, застануцца такімі ж. Нам у дакор. Можа, i не гэта ў ix у галовах было. Але пастава, выраз у ix такі. I цяпер яны не стараніліся адзін другога: два немцы i два «не немцы» . Можа, таму, што ix засталося мала. Але ўсё-ткі дзіўна: тое, што адбылося каля куста, не развяло ix канчаткова, a нібы нават нанава зблізіла…

I вось паатрадна, паўзводна, адлучыўшы людзей, у якіх рукі звязаны параненымі (яны — асобна, ззаду), мы рухаемся высахлым балотам, гатовыя адразу разгарнуцца да бою. Старыя, зарослыя жоўта-бурай асакой канавы, кучы-барханы зляжалай тарфяной крошкі, іржава-чорныя i толькі дзе-нідзе пакрытыя травяной зелянінай — канца гэтаму няма. Да вайны тут торф нарыхтоўвалі. Зямля спружыніць пад нагамі, адчуванне, нібы па падвесным мосце ідзеш. Не сантыметры, а метры торфу ўглыб! Малады партызан (у Пераходы не трапіў, вочы не баляць, не слязяцца, як у мяне!) раптам падскочыў, як уджалены, i гопнуў на зямлю каленьмі.

— Як сяннік, браткі-беларусы!

На яго глядзяць, адны са здзіўленнем, другія — з дакорам — на чалавека, якому яшчэ ахвота пагуляць. Разважаюць:

— Сюды агеньчык — паўгода тлець будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x