Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты як тут апынуўся? Што ў цябе з вачамі? Ідзі да Філіпава.

Філіпаў — наш атрадны медык.

Мне ўсё здаецца, што Касач ведае пра тое, што я быў з Глашай, але таксама не хоча называць яе імя, таму што пры ўсiх…

— Камандзір, хочаце на памяць? — партызан- «весялун» падае вусачу пачку фатаграфій. — Знайшлі вось у гэтых.

З рук дабрадушнага вусатага камандзіра фатаграфіі пайшлі па крузе (толькі Касач не бярэ). Мне трапілася салдацкая, адзіночная. Нехта з гэтых: у чорным плашчы, рукі на аўтамаце, а ствол скіраваны проста ў аб'ектыў, у твар таму, хто будзе глядзець. Я разглядваю жывых карнікаў, каб угадаць, чыя фатаграфія. Але ні ў кога няма такога твару, такога позірку. На фатаграфіі спыніўся міг, калі не было нават думкі, нават намёку на думку, што можа быць становішча, калі ён сам будзе не разумець, не будзе помніць, як яму магло хацецца нечага іншага, а не гэтага: каб не было настаўленага яму ў галаву аўтамата, каб не забівалі яго, каб жыць, жыць!..

— Што з імі рабіць будзем? — пытае пажылы партызан, мусіць, з тых, каго прызначылі ахоўваць палонных карнікаў.— Хутка на забеспячэнне папросяцца. Гляджу я, нібы i людзі, калі не ведаеш.

— Самі ведаюць, чаго яны заслужылі,— спакойна сказаў вусаты камандзір. — Па-руску… тут ёсць хто?

— Во гэты, доўгі.

— Ну дык што? Навошта здаваліся? Няўжо спадзяваліся, што пасля ўсяго зямля вас насіць будзе? — вусаты гаворыць цвёрда i ўсё гэтак жа спакойна. Напэўна, усё вельмі проста каля такога камандзіра. Да яго партызаны звяртаюцца з абавязковай усмешкай, i гэта ўсмешка міжвольная.

— Мы — не немцы. Немцы — вось, — упарта паўтарыў кадыкасты перакладчык.

— Больш нічога ў сваё апраўданне?

— Што? Забіць?! — раптам усклікнуў Пераход-старэйшы. З пратэстам, з нязгодай усклікнуў: — Ды ix трэба! Ды ix!..

У гэтым амаль бяссэнсавым, але адразу зразумелым намі пратэсце супраць таго, што яны знікнуць, схаваюцца ў смерць, а вёска Пераходы, а тое, што там адбылося, застанецца з намі — у гэтым, мабыць, тлумачэнне, чаму мы ix пагналі далей, павялі з сабою жывых. Яны для нашай нянавісці былі замест таго холаду, які я некалі шукаў, хапаў на хаду, нёс у пачырванелай, апухлай далоні…

…Ужо праз дзве гадзіны нас цяснілі браневікі, ланцугі аўтаматчыкаў. Над узлессем праносіліся самалёты. Мы адыходзілі на балоты — на Чортава Калена, ведучы з сабой злоўленых карнікаў.

Па сляпым злым артабстрэле, па самалётах адчувалася, што немцы, якія сціскалі кола блакады, моцна занепакоіліся, выявіўшы партызанаў у сябе за спіной. (Касачоўцы i атрад вусатага камандзіра дзён за пяць да Пераходаў вырваліся з блакаднага мяшка.)

Пакуль нашы засады стрымліваюць немцаў, абодва атрады адыходзяць, несучы параненых. Параненых шмат, i амаль усе — нядаўнія, «блакадныя» , людзей, рук не хапае для насілак, хоць нас нямала ідзе, сотні з тры. Злоўленых карнікаў таксама прымусілі бегчы з ношай (з коўдраў i жэрдак насілкі). Яны цягнуць старанна i вельмі палохаюцца, калі паранены ад трасяніны пачынае стагнаць.

Каля самага балота нас сустрэла ноч. Немцы спыніліся, ix ракеты скачуць кіламетры за тры ад нас. Час ад часу немцы кідаюць снарады ў балота, лічачы, што мы ўжо там. Пад нагамі мокра, насілкі трэба трымаць навісу, падстаўляючы калені, i людзі збіраюцца групамі, ціха размаўляюць, кураць.

А я шукаю Касача. Некалькі разоў я прайшоў каля карнікаў, што сядзелі на кукішках. Партызаны, якія вартуюць ix, прыкметна нервуюцца, злуюцца: у такой цемры, ды калі нас саміх акружылі, нас саміх вартуюць нямецкія дывізіі, вядома ж, карнікі прыкідваюць, каб уцячы.

Нарэшце я ўбачыў яго. Касач з кімсьці гучна гаворыць каля белай, нібы яна святло выпраменьвае, бярозы ці асіны.

Я дачакаўся, калі ён застанецца адзін, i падышоў. Касач сядзіць на пні i стомлена курыць. Я вымавіў: «Таварыш камандзір» i зноў заспяшаўся: «востраў» … параненыя… Рубеж… туды можна прайсці, выйсці праз гэта ж балота… Глаша…

— Якая Глаша? Чакай! Глаша?! Як яна туды трапіла? Дык ты адтуль, з ёй быў?

— Бой як пачаўся, я быў на паляне. «Герынга» шукаў, Глашу сустрэў, у лагер не змаглі прабіцца…

— Як яна?

— Нічога, — я адгукнуўся, як злоўлены.

Што такое, што адбылося? Чаму я не магу пра Глашу з ім гаварыць? I з Глашай апошні час пра яго — таксама не атрымлівалася. Я зноў пра тое, што адсюль, праз балота, можна прайсці да «астравоў» , хаця гэта i далека…

— Бачыш, падстаўляюць нам новы мяшок, яшчэ мацнейшы, — пасля нядоўгага маўчання сказаў Касач.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x