Васіль Быкаў - Ваўчыная яма

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Ваўчыная яма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваўчыная яма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваўчыная яма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з’яўляецца аповесць «Ваўчыная яма». Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата — галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць па-новаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць. «Ваўчыная яма» — твор гуманістычны, але адначасова і анты-чалавечны. Здаецца, у ім дзейнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста салдат, проста Бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны разам у страшным месцы — чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік наўрад ці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: «…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў».

Ваўчыная яма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваўчыная яма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ды во…

— Я ж табе казаў… Цяпер галаву тваю адарваць! — пагразіўся той і таксама пачаў разувацца.

Салдат чакаў лаянкі і быў да яе гатовы, бо завінаваціўся пэўна. Але вялікай злосьці ў бамжа не адчувалася, той толькі вылаяўся, і праз хвіліну яны ўдвох лазілі па калені ў вадзе, мацалі ў дне нагамі, шарылі рукамі ў трысьнягу. Замутнёная імі вада не давала ў сабе шмат згледзець, муць няхутка зганяла ленаватым цячэньнем; цячэньне магло сагнаць і кручок з канцом жылкі. Бамж лаяўся, але не на салдата — хутчэй так, каб спатоліць прыкрасьць. Сапраўды, становішча іх рабілася ўсё горшым, было чаго злаваць. Урэшце абодва яны скалелі ў ранішняй вадзе й выбраліся на бераг.

— А можа й добра, — раптам сказаў бамж. — Менш радыяцыі набяром.

Салдат не адказаў. Увесь час адчуваючы, як смокча пад грудзямі, ён адышоўся ад вогнішча і, не зьнімаючы макравага бушлата, выцягся на траве. Туман над рэчкай увесь ужо сплыў, стала цяплей; на небе гулялі прыгожыя белыя аблачынкі, — неба абяцала цёплы пагожы дзень. Але неба не абяцала харчу — пра харч трэба было дбаць людзям. Толькі дзе і як?

Яшчэ да таго, як трапіць на хутар да самасёла, ён швэндаўся наўкола зоны і аднойчы выйшаў да аўтобуснага прыпынку на ўзьлесьсі. Якраз падкаціў гарадзкі аўтобус, зь якога выйшла некалькі пасажыраў, усе таропка скіравалі да недалёкай вёскі. Толькі адна зь іх — немаладая вясковая цётка, затрымалася, паклала долу свае хатулі. Стоячы недалёка за кустом, салдат згледзеў, як цётка дастала з хатуля белы гарадзкі батон, адламала ад яго ладны кавалак. Ён глядзеў і баяўся, што тая на ягоных вачах пачне есьці — хлопец быў згаладнелы і думаў, што не стрымаецца. Але цётка, мабыць, ня ўчула ягоных думак і са смакам узялася ўплятаць гарадзкі гасьцінец, — таксама, відаць, была згаладнеўшы. Кепска сабой валодаючы, салдат выйшаў з-за кустоў і, стараючыся, як мага спакайней мовіў: «Не палохайцеся, цётачка, я…»

То была ягоная памылка, як ён зразумеў пасьля, ня трэба было так напружана, амаль трагічна; трэба было лягчэй, можа нават жартоўна. Але тады жартоўна ён ня мог. Ягоны напружаны тон, а можа, і схуднелы выгляд спудзіў жанчыну, яна крыкнула і, схапіўшы свае хатулі, пабегла да вёскі.

І ў тым і, можа, у некаторых іншых выпадках лепш было паводзіць сябе бесклапотней, лягчэй, без надрыву. Ды й ва ўсёй ягонай гісторыі таксама, часам думаў салдат. Што здарылася, тое здарылася, ну — пакарайце, гатовы адседзець. А калі што, то гатовы й да вышкі, што зробіш, калі вінаваты. Можа б, усё і ўладзілася як-небудзь. Усё — а як жа зона? Ці ня вылезе яму бокам яшчэ й зона?

Але куды ж яму было яшчэ дзецца, апроч зоны?

Ён ахвотна б застаўся на хутары ў дзеда Карпа, калі б той быў далей ад міліцыі. Дзед быў не гаваркі, пра сябе ня надта распавядаў, але й пра яго ня дужа распытваў. Як дажджлівым сьцюдзёным надвячоркам салдат пастукаў у ягоныя вароты, адразу пусьціў. Мабыць, нешта пацяміў зь першага позірку, і хлопцу ня трэба было ні правошта расказваць. Галоўнае — не давялося хлусіць, чаго ён ня ўмеў зь дзяцінства. Хаця не заўсёды казаў і праўду, але кожны раз пасьля ў такіх выпадках было брыдка самому. І ён даўно адчуваў: лепей ня трэба. Лепш па-праўдзе.

Здаецца, ён зноў заснуў — дабіраў недаспаны ўначы час, — як устрывожана прачнуўся ад блізкіх таропкіх крокаў. То ішоў аднекуль бамж — басанож, бяз шапкі, у высока, за калені, падкасаных штанах.

— Уставай і давай за дрывамі. Будзем жабаў смажыць!

— Жабаў?

— А ты думаў! Смаката, я ўжо еў, — сказаў бамж і вываліў з шапкі дзясятак рознага памеру жабаў. Некаторыя зь іх адразу кінуліся прэч, і бамж босай нагой рашуча спыняў іх паратоўчы спрыт у траве.

— Куды? Куды скачаш? Я табе дам удзіраць! Знаеш, — сказаў ён хлопцу. — То, можа, і добра. Усё ж у жабаў радыяцыі менш. Бо тутэйшыя, не з Чарнобыля прыскакалі. А рыба чорт яе ведае, адкуль плыве.

Слабое гэта суцяшэньне ня дужа кранула салдата, які паволі, бяз жаднай ахвоты, палез на абрыў — у бор па дровы.

Бамж ня хлусіў — ён сапраўды еў жабаў, — ня тут, у зоне, а летась пад Менскам, як яны ўдвох акупавалі нечую пустую дачу. Праўда, тады яны мелі бутэльку, зь якой яно ўсё смачней і адважней. Ягоны напарнік Трушч, нядаўні дацэнт інстытуту, падаў прыклад гэтай адмысловай закусі. Ён жа распавёў, што недзе пад Полацкам мясцовы рыбгас заключыў дамову з францускай фірмай на пастаўку такіх во жабаў — увесну кашамі вазілі ў Парыж на адмыслова зафрахтаваным для таго самалёце. Французы няблага плацілі валютай, на якую начальнік рыбгасу паставіў катэдж над возерам і купіў «Пэжо». Катэдж, праўда, хутка згарэў, а што стала зь «Пэжо», дацэнт ня ведаў. Можа праўда, а можа й плёткі, меркаваў бамж, але цяпер перабіраць не выпадала. Сапраўды, жраць дужа карцела. Як і заўжды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваўчыная яма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваўчыная яма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваўчыная яма»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваўчыная яма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x