Васіль Быкаў - Ваўчыная яма

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Ваўчыная яма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваўчыная яма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваўчыная яма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з’яўляецца аповесць «Ваўчыная яма». Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата — галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць па-новаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць. «Ваўчыная яма» — твор гуманістычны, але адначасова і анты-чалавечны. Здаецца, у ім дзейнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста салдат, проста Бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны разам у страшным месцы — чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік наўрад ці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: «…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў».

Ваўчыная яма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваўчыная яма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А вам што — у турму хочацца?

— Ня тое, каб хацелася. Але ў турме, калі параўнаць, — рай. Асабліва зімой. А што? Цёпла, кормяць, кампанія нейкая. А паспрабуй перазімаваць у паддашшы. Ці ў каналізацыі. Ды паваяваць зь міліцыяй, з крыклівымі дворнічыхамі. А ў сьмецьцевых скрынях пры дамах цяпер што знойдзеш? Людзі самі ўсё жаруць, толькі цалафан выкідваюць, — мовіў ён зь нейкаю нават крыўдай. — Начарта мне гэты капіталізм, лепш быў сацыялізм.

— Каўбаса дзяшовая, — у тон яму зазначыў салдат.

— І каўбаса, і шмат што іншае. Вазьмі агароды. Можна было пайсьці і накапаць бульбы ці там нарэзаць капусты. Нікому не шкада — усё калгаснае. А цяпер цябе гатовы з ружжа застрэліць за адну маркоўку. Вунь старога бамжа ў Зялёным і стрэльнулі. За дзьве маркоўкі аддаў жыцьцё. Не аддаў на вайне за радзіму, дык за дзьве маркоўкі аддаў. Не, нашаму брату пры сацыялізме лепш.

— Мусіць, пры сацыялізме і бамжоў не было. Не дазвалялася.

— Не дазвалялася, ага, гэта праўда. Нават жабракоў вывелі.

— А жабракі і бамжы — гэта не адно й тое ж?

— Вялікая розьніца, — сказаў бамж. — Жабракі просяць, а бамжы — ніколі. Хіба, калі ім самі даюць. Бо гонар маюць.

— Во як! А я й ня ведаў.

— Бо малады і шмат чаго ня ведаеш. Але я цябе навучу. Раскажу пра сацыялізм як вышэйшую фармацыю… Чаго? Капіталізму ці камунізму — ужо й забыўся.

— Але некаторым і пры капіталізме няблага, — сказаў салдат. — Вунь якія катэджы набудавалі. Зноў жа іншамаркі…

— Набудавалі, ага. Жульлё рознае. Што яны зарабілі на тыя катэджы? Накралі і карыстаюцца. Была ўлада савецкая, а стала бандыцкая. Знаеш, аднойчы я не стрываў. Ну, у Менску. Бачу, у двары двое корпаюцца ў новенькім «БМВ». Знаеш, апошняя мадэль, усё ў ім блішчыць, бы ў люстэрку. І гэтыя пачынаюць у ім разьбірацца: дзе карбюратар, дзе турбанадуў, дзе шрус. А разьбіраюцца слаба, адразу відаць, усё зь нямецкай інструкцыяй зьвяраюцца. Я падышоў, аж душа мая зьнямела, кажу: дазвольце мне, хлопчыкі, толькі зірнуць, я ж аўтамэханік. Яны паднялі галовы, убачылі мае транты, і адзін са стрыжанай патыліцай хапае гаечны ключ — мабыць, памеру 28 на 30, і як гаркне: прэч адсюль, бомж ванючы! Ну, я ім паказаў бамжа ванючага. Я ім выдаў. На двары аж кучка пэнсіянэраў сабралася. І знаеш, мяне падтрымалі.

— Няўжо падтрымалі?

— Яй богу. Адзін сказаў: ноччу ім колы папраколваць, каб ведалі. Але гэта дарма. У такога прыгажуна колы папраколваць рука не паднімецца. Хай езьдзіць. Але я ўжо болей яго не пабачу.

— Хто ж вінаваты…

— Канешне, сам вінаваты, — азваўся бамж і перайначыў размову. — Ну, як там нашыя жабіны? Ці варушацца?

Пад той час яны зрабілі некаторы харчовы запас — налоўленых у балоце жабаў пасадзілі ў выкапаную на беразе ямку, напусьцілі туды вады, каб жабы пачуваліся лепей. А каб яны не вылазілі, бамж прыкрыў іх зьверху тонкімі жэрдкамі.

Цяпер амаль увесь час ён прападаў на балоце. Праўда, зблізку жабаў хутка ня стала, — ці ён іх палавіў, ці, можа, адчуўшы небясьпеку, тыя перабраліся ў дальні канец балота, дзе было глыбей і рос трысьнёг. Часта лазіць туды ў багну бамж асьцерагаўся; зноў жа там сталі трапляць дзіўнаватыя жабы, мусіць, жабы-мутанты, ці што? Некалькі разоў ён лавіў іх зь дзьвюма парамі даўгіх задніх лапаў і сьпярша аж парадаваўся: будзе болей наедку. Але пасьля пакідаў іх у багну — невядома яшчэ, чаго чакаць ад гэткага наедку. Іншым разам яму трапляліся невялікія жабкі зь дзіўна скасабочанай галавой — не ў канцы тулава, а быццам як збоку. Гэтых таксама давялося адбракаваць. За той час бамж ужо набыў пэўныя веды пра жабаў і разьбіраўся ў іх ня горш за якога прафэсара. Дзіва што — столькі часу прабыў у балоце сам-насам з жабамі. Яго толькі трохі дзівіла, што жабы нідзе не квакалі, быццам усе страцілі свой адмысловы жабіны голас.

Надвор'е на той час увогуле спрыяла іхнаму бамжоўству. Зранку выдараліся негустыя туманы, на траву клалася раса. У паўдзён жа было нават сьпякотна, і тады салдат перабіраўся на абрыў, у засень, пад хвоі. На сонцы ён стаў пачувацца блага: дужа кружылася галава, часам мутнела ўваччу, і ён пераставаў бачыць удалечыні. Але гэта ўсё з галадухі, ад недаяданьня, супакойваў сябе хлопец. Пра горшае не хацелася думаць. З абрыву ён не пераставаў сачыць за вогнішчам, якое слабенька дыміла, хаваючы ў прысаку не патрэбны да часу агонь. Неяк ён задумаўся на абрыве і раптам заўважыў, як касьцярок моцна задыміў, заіскрыў пад сьвежым подыхам ветру, што наляцеў ад рэчкі. Тады хлопец зірнуў у неба і спалохаўся — з-за бору сунулася шызая, з загорнутымі берагамі хмара, упершыню загрукацеў далёкі раскоцісты гром.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваўчыная яма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваўчыная яма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваўчыная яма»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваўчыная яма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x