Васіль Быкаў - Аблава

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Аблава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аблава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аблава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Аблава» распавядае пра лёс сумленнага працаўніка і чалавека Хведара Роўбу, без віны вінаватага, раздушанага колам таталітарнага рэжыму.

Аблава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аблава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хаця, мабыць, у птушак бывае інакш, чым у людзей. Усё ж у птушак больш справядлівасці. Той выпадак з вераб'ямі ён бачыў у жыцці аднойчы, а людской несправядлівасці нагледзеўся да брыдоты. Кожнага дня.

Гэты раз ён доўга сядзеў пад елкай, неяк сцішыўшыся, прыдрамнуў, можа. Недзе ўгары, на яловай вяршаліне, гарласта закаркала варона, і ён абудзіўся. Усё ж ягоныя думкі кіравалі далёка ад гэтага ельніку, часцей імкнуліся да вёскі. Ён думаў пра яе там, на Поўначы, думаў цяпер. Пра яе хаты, клопаты, сваіх суседзяў-сяльчан. Пра яе палітыя потам гоні. Яму не было як да яе паткнуцца, але думкамі ён быў там. І яго дужа цягнула туды. Хоць бы і праз небяспеку.

Мабыць, адвячоркам ён нарэшце наважыўся і зноў рушыў па лесе. Ішоў ранейшым шляхам, туды, адкуль яго выгнаў сабака. Ішоў асцярожна, цікуючы навакол, часта спыняўся, слухаў. Ды навокал было ціха і пуста. Вецер угары, мабыць, уняўся пад вечар, елкі стаялі роўна і супакоена, бы ў задуменні. Той статак, мабыць, ужо брыдзе каля выгана, падумаў Хведар, злы сабака рупліва падганяе ззаду каровак. Людзі таксама імкнуцца з поля да свайго жытла; напроціў начы ў лесе наўрад ці хто будзе.

Не паспеў ён яшчэ выйсці на ўзлесак, як пачало змяркацца. У лесе пад дрэвамі стаў гусцець змрок, стулілася, нібы пашырэла, кустоўе ўнізе, вільгатнейшым рабіўся травяны дол, і Хведар пачаў трохі спяшацца — ісці было яшчэ многа. Ужо ў прыцемках ён мінуў тое месца, дзе яго спудзіў сабака, і неўзабаве выйшаў з лесу. Наперадзе распласталася трохі светлаватае, але павітае ўжо змрокам поле. Да вёскі трэба было ісці полем, па стаптаным статкам іржышчы. Мабыць, аднак, ісці цераз поле было яшчэ рана, і ён сеў на абмежку, сядзеў, патроху еў журавіны, бавіў час. Перад ім ляжалі знаёмыя да кожнай драбніцы гоні — з дзьвюма грушкамі на Петраковым надзеле, каменнаю крушняй зводдаль, у канцы загонаў. Некалі тут быў і бацькаў надзел, на якім нямала папрацаваў і ён, Хведар. Праўда, на тым надзеле болей і даўжэй за яго гаспадарыў старэйшы брат Міцька, які, як усчалася калектывізацыя, падаўся на шахты ў Данбас. Спярша з'ехаў сам, а затым забраў і сямейку, назусім кінуўшы хату, зямлю, усю маёмасць. Мусіць, нельга тут стала жыць брату высланага кулака і Міцька рашыўся на высылку па сваёй волі. Як ён цяпер там, на шахтах? Ні разу не напісаў яму пад Котлас, зрэшты, як не напісаў яму і Хведар таксама. Ды ён не ведаў і адраса. Распадаліся сем'і, нішчылася людская роднасць, спрадвечная вясковая крэўнасць. Сталі браты як чужыя.

Што брат, калі во і сын таксама.

Пра сына Міколку Хведар не пераставаў думаць ніколі, гэта была яго незагойная болька, даўні пякучы клопат. Добра, канешне, што сыну ўдалося адкараскацца ад бацькавай ганьбы і нават пралезці ў начальства. Але, мусіць, дужа рызыкоўна ўсё тое, можна і згарэць датла. Чула яго бацькоўскае сэрца, што ў надта хісткім становішчы апынуўся сын, і дужа хацеў бацька як-небудзь засцерагчы яго ад бяды. Але што мог ён, даўні лішэнец, беглы спецперасяленец, чым мог памагчы сыну? Хіба адрачыся ад яго, ніколі не напомніўшы аб сабе ні пісьмом, ні просьбай, ні нават скупой весткай, — быццам ён знік, памёр ці яго і не існавала зусім. Хай будзе шчаслівы сынок Міколка, хай ніколі не скрыўдуе на бацьку. Можа, пашэнціць хоць апошняму з роду Роўбаў, іншых удача ўжо абмінула і, мабыць, ніколі не вернецца.

Над полем і выганам памалу ўсталёўвалася сцюдзёнаватая восеньская ноч. На небе ў ірваным ашмоцці хмараў з'явіўся бліскучы кругляк поўні, нядоўга павісеў над полем і закаціўся за раскудлачаны край аблокаў. Праз нейкі нядоўгі час выкаціўся ў іншым месцы, і на гэты раз свяціў доўга і ярка, абліваючы поле, узлесак, чалавека на абмежку бліскучым прывідным святлом. Хведар не любіў поўні, яна заўжды трывожыла яго загадкавым, няпэўным адчуваннем. Цяпер жа дык і зусім была яму непатрэбнай, і Хведар чакаў, калі яна схаваецца надоўга. Вёска і яе хаты з узлеску былі відаць кепска, адсюль іх засланялі хвоі на могілках, якія высокаю суцэльнай купай чарнелі за выганам. Там панаваў змрок, і нават у месячным святле нічога нельга было ўбачыць. Хведар, аднак, узіраўся ў тыя дальнія вясковыя абрысы, і ягоную ўвагу найболей прыцягвалі могілкі. Як поўня (надоўга ці не) схавалася ў хмарах і навакол усё пацямнела, ён падняўся з узмежка, таропка пайшоў у поле. Поўня за той час зноў выглянула разы два і зноў схавалася за аблокі, але ён, ужо не спыняючыся, дайшоў да могілак. З гэтага боку, ад поля, хісткая агароджа ля іх была паламана, мусіць, жывёлай, ён пералез цераз нізкую жэрдку і спыніўся: месяц ляніва асвятляў бязладнае нагрувашчванне крыжоў і магіл. Гэта былі, мабыць, усе новыя пахаванні, іх тут сабралося шмат, і ніводнага з іх Хведар не ведаў. Вялікія і малыя крыжы і крыжыкі, а то і зусім растаптаныя магільныя купіны без усялякага знаку белым пяском святлелі наўкола. На высокіх каталіцкіх крыжах дзе-нідзе ў змроку бялелі паркалёвыя стужкі ці кветкі; ссохлыя букеты кветак мясціліся ў стаўбунках пад крыжамі. Зводдаль на магіле ля плота Хведару кінулася ў вочы, мабыць, выразаная з фанеры пяцікутная зорка, якая прыкметна адбівалася на фоне светлаватага неба. Ступаючы між магіл, Хведар з цікаўнасцю перайшоў туды і ў месячным сяйве здзіўлена прачытаў чорныя літары на белай дошачцы: «Сокур Іван». Ніжэй былі дробненькія лічбы нараджэння і смерці. Хвіліну Хведар недаўменна пазіраў на гэтую дошачку, агледзеў пагорачак магілы ў доле. Відаць было нават уночы, што магілу ніхто не абкладваў і не даглядаў, яна бязладна абрасла шархоткім высахлым быльнягом і выглядала надта ўжо занядбанай на гэтых могілках. Зрэшты, як і шмат якія вакол яе. Але ж то былі даўнія і, можа, усімі забытыя пахаванні, а гэтая належала чалавеку, якога наўрад ці забылі ў вёсцы. Як высылалі Хведараву сям'ю, гэты Сокур памагаў начальнікам і з выгляду тады быў здаровы, сярэдняга веку чалавек, дужы і рухавы. Чаму ж ён апынуўся тут без пары? — немаведама ў каго пытаўся Хведар. Здаецца ж, не быў і злым чалавекам, Хведар на яго крыўды не меў, але ж… Можа, каб ведаў свой хуткі канец, пастараўся б быць лепшым. Бацька ж яго быў разумны, паважаны ў вёсцы селянін-серадняк, ніколі нікому не прычыніў клопату. Некалі ўзяў у гаспадарку братаву жонку з дзецьмі, як брата забіла перуном на Іллю. Была навальніца, і той схаваўся пад грушаю ў полі ды там і застаўся. Пад вечар нежывога яго знайшлі пастухі, назаўтра пахавалі, засталася хворая ўдава з трыма дзецьмі. Стары Сокур прыняў усіх у свой дом, выгадаваў, давёў да ладу дзяцей. Харошы быў чалавек. Мусіць, аднак, сын удаўся не ў бацьку. Вялікага зла ён не рабіў, але, мусіць, быў занадта падаткі для свае пасады старшыні сельсавета, раённае начальства папіхала ім, як хацела. Тады ж, як высылалі Роўбу, ён быў наглядчыкам і рупным памагатым двух упаўнаважаных з раёна, сачыў, каб раскулачаныя, як было загадана, узялі з сабой толькі пілу, тапор ды харчоў на тры дні. Усё астатняе — збожжа, бульба, майно, нажытае за гады потам і працай, рэквізавалася на карысць сельсавета. Яно няхай бы рэквізавалася на грамадскую патрэбу, думаў затым Хведар, але ж яны рэквізавалі найбольш для таго, каб не даць ім, небаракам, у іх дальнюю гаротную дарогу, каб яны хутчэй там памерлі ад голаду і марозу. Шасцігадовая Волечка якраз надзела новыя чорныя валёначкі, што ён справіў ёй у мястэчку з леташняй воўны, дзяўчынка ўсю зіму ашчаджала іх, надзела, можа, якія разы тры, болей абыходзілася старэнькімі, лапленымі-пералапленымі, якія меркавалася данасіць да вясны і выкінуць, але як стала збірацца ў гэта свой шлях, маці сказала Волечцы надзець новыя — усё ж выпраўляліся ў людзі, і маці хацелася, каб дзяўчынка выглядала па-людску. Волечка паслухалася, на сваю бяду, і тады стаяла ля ганка на снезе ў зграбненькіх чорных валёначках. Мусіць, дарма стаяла. Кінуліся тыя валёначкі ў хцівыя вочы ўпаўнаважаных, і старэйшы з іх, чалавек у чорным паўшубку, нешта загадаў Сокуру Івану. Сокур трохі памяўся, перасмыкнуў голеным тварам, але падступіў да дзяўчынкі і перадаў загад. Волечка паслухмяна здзела адзін чорны валёначак, затым другі і засталася на снезе ў адных панчошках, пакуль маці, заплакаўшы, не прынесла ёй з сенцаў старыя. Хведар, згледзеўшы тое, сказаў сабе: «Ая-я-я-я!», на што Сокур, учуўшы, зноў перасмыкнуў тварам і моўчкі цепнуў плячыма: маўляў, што зробіш? Ці мая гэта воля? Ён узяў тыя чорныя маленькія валёначкі і насіў з сабою, пакуль яны збіралі бедныя клумкі на сані. Не, каб сказаць тым, з раёна: не па-боску гэта — разуваць малое, не ў цёплы ж край выпраўлялі — на поўнач, у маразы, на голад і здзек. Ды не, не сказаў. Так і паехала Волечка ў стаптаных валёначках і хадзіла ў іх яшчэ дзве зімы, і прастуджвалася, і хварэла. Аж покуль не прастудзілася ў апошні раз, калі ўжо нічога ёй не стала патрэбна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аблава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аблава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Аблава»

Обсуждение, отзывы о книге «Аблава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x