Васіль Быкаў - Аблава

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Аблава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аблава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аблава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Аблава» распавядае пра лёс сумленнага працаўніка і чалавека Хведара Роўбу, без віны вінаватага, раздушанага колам таталітарнага рэжыму.

Аблава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аблава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё ж, мабыць, трохі знямогшыся, ён пачаў адставаць, сцішаць свой брэх, пакуль зусім не змоўк ззаду. Але і Хведар нямала стаміўся ад гэтага бегу і ледзьве плёўся між дрэў у змрочным сукаватым ельніку. Яго душылі знямога і крыўда. Гэта ж трэба — яшчэ і сабака! Баяўся сабак у вёсцы, а спаткаўся з імі ў лесе. Хай бы ўжо воўк, дзік ці якая аўчарка, што вадзіліся там на Поўначы, а то дробны, звяглівы шчанюк. Каб ты здох, пракляты, як ты выматаў апошнія сілы… Добра яшчэ, калі ў тым кустоўі яго не згледзелі пастухі.

Гэты пракляты сабака загнаў яго ў той куток лесу, які ён ведаў найгорш. На голым і змрочным доле тут не было нават травы ці моху — усё скрозь густа абсыпала ігліца, на якой не расло нічога. Вакол цесна стаялі разлапістыя таўшчэзныя елкі, праз іхні гушчар амаль не праглядвала далёкае неба. Затое было ціха, здавалася, людскі клопат зусім не пранікаў сюды. Роўны лесавы пошым ішоў-сплываў некуды верхам, амаль не дасягаючы долу, дзе трэск сучка пад нагой быў чутны далёка. У гэтым яловым кутку Хведар быў мо разы два за жыццё — зімой, як пілавалі елкі на вывазку ў Данбас; тады ж вазіў свае кубаметры на станцыю, за сорак кіламетраў ад вёскі. Ведаў, далей у гэтым кірунку пачыналася знакамітая ў тутэйшых краях Багавізна — вялікі балотны абшар без дарог і паселішчаў, які шырокаю паласой цягнуўся аж да самай польскай граніцы. Але гэта быў ужо зусім чужы край, малавядомы і таямнічы.

Ад ператомы дрыжэлі калені, хацелася адпачыць. Але Хведар усё не мог супакоіць сябе пасля знянацкай трывогі і разгублена брыў ельнікам, выбіраючы вальнейшыя мясціны, каб не натыкацца на сухое яловае суччо. Цяпер ужо, мабыць, можна было не баяцца, статак сюды наўрад ці ганялі, людзі тут не мелі чаго рабіць. Патроху ён спакайнеў, і разам са спакоем пачало ўладарна расці вострае адчуванне голаду. Міжволі ён пазіраў па баках, бы шукаючы, што б з'есці. Толькі з'есці тут не было чаго. Тады ён сеў на адтапыраны корань вывараціны, дастаў з кішэні свой даўні ножык. Ножык быў начэплены на раменьчыку, і Хведар бярог яго ўжо колькі гадоў. Некалі, яшчэ за тым, далёкім, жыццём купіў яго ў сельпоўскай краме і карыстаўся штодня. Большае лязо ўжо стачылася да вузкага пёрка, затое меншае было амаль новае і спраўна сядзела ў пацямнелым жалезным тронку. Гэтым лязом Хведар тоненька абскабліў большую бульбіну і пачаў яе есці, рэжучы на невялічкія скрылёчкі. Смак сырой бульбіны быў не надта прыемны, але цяпер было не да смаку. Абы ўпіхнуць што ў страўнік, каб прыглушыць голад. Бо ўжо проста не ставала сілы ісці па гэтым непрытульным дзікаватым лесе.

Так ён зжаваў патроху свае астатнія бульбіны (болей у кішэнях нічога не было), а голаду не спатоліў. Усё роўна хацелася есці. Тады ён падумаў, што трэба пашукаць грыбоў. Сырыя грыбы есці не адважыўся б, але калі распаліць цяпельца… Мабыць, тут можна. Ці зашыцца яшчэ глыбей у лес, туды, да Багавізны. Ужо там, мабыць, яго ніхто не ўпалюе.

І ён доўга нетаропка брыў ельнікам, не надта ўжо і ведаючы, дзе ён, а ельнік усё не канчаўся, і ніякіх грыбоў вакол не было відаць. Зрэдку трапляліся старыя, мабыць, летнія, счарнелыя мухаморы, і болей нічога. Ці, можа, такі быў год — не грыбны, думаў Хведар, усё болей нудзячыся ад свае няўдачы. Пасля ён павярнуў трохі ўбок — бліжэй да, мабыць, недалёкай лесавой вёсачкі Чазлякі, — ужо там, мабыць, гэтага ельніку не будзе. А ў тамашніх парасніках ён што-нішто знойдзе. Калі не баравікі, дык хоць сыраежкі. Абы толькі там не пасвілі статак. Дзе статак, туды па грыбы хадзіць марна.

Да Чазлякоў, аднак, ён яшчэ не дабрыў — не ведаў нават, ці далёка да іх засталося, — як на нейкай імшарыне сярод ельніку згледзеў журавіны. Густы россып чырвоных кропелек у дробнай, глянцавітай лістоце, здаецца, нікім не чапаны, бы знарок чакаў яго тут. І Хведар кінуўся ў ягады, пачаў зграбаць іх прыгаршчамі. Ён і еў іх, не дужа выбіраючы, — з лісцем і смеццем, і сыпаў у кішэні, поўзаючы на каленях у сыраватай, але не дужа балоцістай імшарыне. Канешне, журавіны кепска спатольвалі голад, ды іх смак быў прыемны — звыклы ягадны смак, вядомы яму з дзяцінства і не забыты на Поўначы. Там таксама калі-нікалі ён дарываўся да гэтага ласунку, які неаднойчы ратаваў яго, як і сотні такіс самых небарак, ад голаду і хваробы. Толькі там не часта выпадала тое, што тут — бяры хоць кашамі. Шкада, што ў яго цэлыя ўсяго тры кішэні — у штанах і паддзёўцы, — ці многа набярэш у іх. Калі кішэні былі поўныя, ён пачаў грэсці ягады ў шапку і так поўзаў на каленях па імшарыне, аж пакуль не сказаў сабе: годзе! Усяго не з'ясі, а ўзяць з сабою ўжо не было як. На ўсялякі выпадак ён пастараўся прыкмеціць шчаслівую імшарынку — за вялікім ельнікам у бок Чазлякоў. Мо яшчэ спатрэбіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аблава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аблава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Аблава»

Обсуждение, отзывы о книге «Аблава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x