Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён спорна крочыў між соснаў да рова, і ў ім усё расла, падступала да сэрца туга па самым звычайным, шэранькім, як ва ўсіх ці ў большасці, мірным сялянскім жыцці пад дахам, сваёю сям’ёй, з такой вось порсткай маладзічкай побач, каб без страху, вайны — у добрасці і міры.

Але ён толькі безнадзейна ўздыхнуў — так гэта было далёка і так недасяжна. Добра гэтак марыць таму, у каго ёсць хоць якая-небудзь гарантыя адносна жыцця наогул — у яго ж не было жаднай гарантыі наогул. Ён ні на што не спадзяваўся, бо ведаў, што не сёння, дык заўтра гарачая куля распластае яго на снежнай траве і справе канец.

Добра яшчэ, калі пахаваюць па-людску. А то ніхто і не знойдзе, і ён будзе ляжаць пад снегам да самай вясны. Калі згаладнелыя за зіму ваўкі і лісіцы не парасцягваюць ягоныя доўгія косці па сваіх лясных схованках.

Зоську ён згледзеў яшчэ здалёку, тая цярпліва чакала яго на ўзроўку, дзе ён пакінуў яе, і Антон, прыпыніўшыся, махнуў два разы рукой — давай, ідзі сюды!

7

Яны трошкі збочылі ад рова і неўзабаве прытупалі да нешырокай лесавой дарожкі, прысыпанай свежым, не кратаным нагамі снегам. Антон зірнуў у адзін бок дарогі, у другі, саней адсюль не было відаць, і ён упэўнена павярнуў направа, пакідаючы ззаду шырокія сляды на снезе, у якіх зажаўцеўся дарожны пясок.

— Во, разжыўся, — сказаў Антон, дастаючы з кішэні абкрышаны кавалак хлеба. — Халера на яе, баба не хацела даваць, ледзьве выцыганіў.

Зоська міжволі праглынула сліну, атрымаўшы ў рукі палову кавалка свежага сялянскага хлеба з вузенькаю паскай сала.

— Смачна як пахне! — панюхала яна хлеб. — Любіла такі, на кляновых лістках. Мама пякла.

— Еш, — проста сказаў Антон, са смакам адкусіўшы сам.

— Зоська нарэшце ўгрэлася, ісці па роўнай дарозе было куды лягчэй, чым прадзірацца праз калючы гушчар, яна расшпіліла верхні гузік свайго плюшавага сачка і адпусціла вузел хусткі на шыі. Хвойны аснежаны бор ледзь чутна шумеў угары, зверху паволі плылі-ападалі рэдкія прыгожыя сняжынкі. Было ціха. Дзесь чуўся дробненькі стукат дзятла, але Зоська не звяртала на яго ўвагі, яна ўвесь час пазірала наперад, дзе знікала пакручастая лесавая дарожка. Туды ж кіраваў позірк і Антон, які проста і натуральна ўзяў на сябе частку яе дарожнага клопату і звязанай з ім небяспекі. Усё гэта іншы раз магло б толькі парадаваць Зосысу, але цяпер яна мала радавалася, хутчэй наадварот, — усё яшчэ не магла вызваліцца ад сваіх трывожных сумненняў. Праўда, за сябе яна менш баялася — яна трывожылася за Антона.

— Слухай, вяртайся назад. Тут ужо я сама прайду, — сказала яна, ідучы ззаду, і Антон крута азірнуўся.

— Нашто? Я правяду.

— Што, да самага Нёмана?

— Там будзе відаць, — няпэўна адказаў Антон, і яна не стала пярэчыць — адчула, што ён яе не паслухае. Яна разумела, якімі непрыемнасцямі пагражала абодвум гэта яго ўпартасць, але пярэчыць яму не магла. А можа, і не хацела нават.

— Там прыехалі па сасну. На падрубу, — кіўнуў ён галавой, трошкі стрымліваючы свой крок. — Прымачок адзін з дзеўкай. Вайна вайной, а яны будуюцца.

— Ды хіба мала такіх! Думаюць, адседзяцца, перачакаюць. Хай за іх другія ваююць, — зласліва сказала Зоська, і Антон уважліва паглядзеў на яе.

— Гэта так, — пагадзіўся ён. — Ды ўсім жыць хочацца.

Жыць хочацца ўсім, падумала яна, але, мабыць, справа не ў гэтым. Хіба не хочацца жыць тым, хто гіне са зброяй у руках, каго арыштоўваюць і знішчаюць за сувязь з партызанамі, нарэшце, тым няшчасным, ні ў чым не вінаватым, якіх нішчаць толькі за іх паходжанне? Хіба не хацеў жыць яе швагер Леанід Міхайлавіч, выкладчык матэматыкі ў местачковай школе, чалавек зусім бяскрыўдны і безадмоўны, затузаны сваёй уладарнай жонкай, роднай сястрой Зоські. Некалі здавалася Зосьцы, якая ціха недалюблівала швагра за гэтую яго бесхрыбетнасць, што ён з лёгкасцю пражыве пры ўсякай уладзе, сцерпіць усё, нікому не скардзячыся і нават ні на каго не пакрыўдзіўшыся. Але вось не ўдалося пражыць Леаніду Міхайлавічу нават першую ваенную зіму — у сакавіку яго ўжо арыштавала гестапа.

Зоська дагэтуль не магла сабе ўявіць, якую віну перад немцамі меў Леанід Міхайлавіч і завошта яны яго расстралялі. Але, мабыць, штось было, інакш бы ён так не развітваўся з жонкай, дзецьмі і Зоськай пры арышце — развітваўся назаўжды, са спакойным усведамленнем непазбежнасці кары і свайго злога лёсу.

Тым часам вузкая лясная дарожка вывела іх на шырокі прагал з бальшаком і лініяй сувязі, якія пад вострым вуглом перасякалі іх шлях. Там яшчэ здалёку былі прыкметны нейкія сляды ад палазоў ці колаў, па ўзбочыне нехта нядаўна прайшоў, пакінуўшы неглыбокія ямкі ў снезе. Антон толькі выйшаў з-за прыдарожных дрэў і адразу ж павярнуў назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x