Васіль Быкаў - Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маркін дастаў з палявой сумкі акуратна загорнутую ў кавалак газеты брытву, мыльніцу і круглае, трэснутае пасярэдзіне люстэрка. Камбат пачаў рыхтаваць мыла, а начштаба расслаблена сядзеў, няпэўна пазіраючы на яго падрыхтоўку.

— Дык я лягу, — паўзапытальна сказаў ён нарэшце, і Валошын пацвердзіў:

— Ага, кладзіцеся. Да чатырох.

Маркін адкінуўся на салому і вельмі хутка сціх, нібыта прытаіўся за скрынкамі. 3 глыбокім шумным дыханнем спаў на спіне Гутман, далёка выцягнуўшы ногі ў пацёртых са збітымі абцасамі кірзачах. У куце над скураным футаралам свайго апарата, часта прахопліваючыся, драмаў Чарнару-чанка, часам выклікаў «Волгу» і прадзімаў трубку. У печцы агняным водсветам дагарала рэшта вуголля, і слабыя водблескі ад іх ляжалі на цёмных жэрдках у столі.

Камбат сцягнуў з плеч шынель, падкасаў каўнер гімнасцёркі. Галіўся ён зусім не таму, што заўтра чакаў яго цяжкі бой, у якім магло здарыцца найгоршае з усяго, што здаралася з байцом на вайне. Проста ён адчуваў на шчоках шчацінне і ведаў, што заўтра часу ў яго не будзе. Цяпер жа настала самая ціхая часіна ночы, калі, апроч немцаў, наўрад ці яго хто патрывожыць, і ён супакоена расслабіўся на саломе, застаючыся ў гэтай цішы сам-насам са сваімі клопатамі.

Націраючы мыльнай вадой абсівераны падбародак, ён у каторы ўжо раз думаў, уздыхаючы, якой па-звярынаму труднай выдалася гэта вайна. Ці калі была яшчэ такая ў гісторыі? Ваенная ўдача на поўдні дала ўздыхнуць з палёгкай, Сталінград абнадзейваў, напэўна, цяпер там весялей. Але тут, у гэтых лясах і балотах, на гэтых пагорках і прасёлках, ля разбураных вайной вёсак па-ранейшаму жахліва цяжка. Па-ранейшаму вораг б'ецца да апошняй магчымасці, упарта абараняючы кожную вышыню ў полі і кожны будынак у вёсцы. Каб яго адолець, колькі патрэбна сілы і ўмельства, і калі чагосьці бракуе, увесь цяжар барацьбы кладзецца на шматпакутную матухну-пяхоту, якой трэба плаціць за ўсё сваёй уласнай крывёю. I часта тыя, хто плоціць па гэтым крывавым рахунку, не могуць сабе і ўявіць, што ў іх бедах можа быць хто вінаваты, што дзесьці не хапіла часу, не ўправіўся транспарт. Ад колькіх прычын залежыць, каб іхняя кроў аказалася меншай і не так катастрафічна таялі іхнія жыцці.

Гунько рабіў адпаведнае ўражанне сваёй пунктуаль-насцю, умеў ліха далажыць начальству і з усёй строгасцю спагнаць з падначаленых. Да таго ж ніхто ў палку з такім форсам не насіў ваенную форму, як яго камандзір, заўсёды апрануты ў форменны шынелак з мноствам рамянёў, планшэтак, абуты ў начышчаныя хромавыя боты пры шпорах. Выгляд яго быў бездакорны. А як ён паводзіць сябе з падначаленымі, як дзейнічае ў баі, гэта начальству не відаць, на полі бою яно з ім не сутыкаецца. Затое гэта вядома ім, камандзірам яго батальёнаў. Просячы перанесці атаку на раней, Валошын напэўна ведаў, што камандзір палка не згодзіцца, бо цэлая сістэма мерапрыемстваў у плане прывязана менавіта да вызначанага тэрміну, які цяпер кампалка сваёй уладай змяніць не мог. Для таго яму давялося б званіць камандзіру дывізіі, дабівацца, каб той нешта перайначыў, даў новыя каманды, нешта адмяніў і нешта ўвёў новае. Але ў такім выпадку камдыву трэба было б пераглядаць нейкія ранейшыя свае рашэнні, вяртацца да таго, што ён ужо палічыў скончаным і да чаго, напэўна, не меў жадання вяртацца, тым болей што яго, безумоўна, чакала нямала іншых, не меней важных і яшчэ не вырашаных спраў. А шкада. Гадзін у шэсць або нават у палове шостай у перадсвітальным прыцемку батальён, мабыць, змог бы без стрэлу, паціху адолець балота і зачапіцца за схіл, да траншэі на гары засталося б менш, тады, можа б, і ўварваліся ў яе, хоць бы і пад агнём. Але тады

рабілася непатрэбнай артпадрыхтоўка, яе трэба было б адмяніць, а хто гэта дазволіць? Каму разбірацца, што замест сапраўднай артпадрыхтоўкі будзе адно яе падабенства, якое не шмат дапаможа батальёну сваімі сарака снарадамі, выпушчанымі за дзесяць хвілін на світанні, калі ўсе немцы будуць сядзець у абсталяваных за два дні бліндажах і ў траншэі застануцца адны назіральнікі.

11

Звыкла і нявесела разважаючы і адначасна ўслухоўваючыся ў шорхат ветру наверсе, камбат пагаліўся, агледзеў у люстэрка свой падкаўнерык, падумаў, што не шкодзіла б падшыць новы, але падкаўнерык падшываць не стаў. Ён на ўсе гузікі зашпіліў гімнасцёрку, надзеў шынель, пацёрты, прастрэлены, папэцканы ў зямлі, але звыклы і яшчэ нават чымсь франтаваты яго шынелак, які ён пашыў на заказ у час фарміроўкі ў Свярдлоўску. Рэмень і партупея дасталіся яму з поля бою ад колішняга ягонага намесніка старшага лейтэнанта Сарокіна, забітага ў студзені пры разведцы боем, — свой, даваенны, прапаў пасля яго цяжкога ранення пад Ржэвам. Але і гэты яшчэ быў някепскі — пашкрэбаны, але каляны, з камсастаўскай палявой спражкай, дзвюма партупеямі і нават свістком у маленькім футаральчыку на левым партупейным рэмені. Камбат пасунуў на дзязе і расшпіліў пацёртую і абшкрэбаную ў траншэях кабуру, з якой выцяг свой пісталет ТТ выпуску 1939 года з ладнай пластмасавай рукаяткай. Пасля ўжо пластмасавыя не выпускалі — рукаяткі рабілі з дрэва. У абодвух яго магазінах было па сем штук патронаў — восьмы ён звычайна дасылаў у патроннік, каб аслабіць спружыну. Пісталет гэты быў для яго тым, чым можа быць на вайне толькі найлепшы сябар, які не раз дасведчыў камбату сваю нямую адданасць. Апошні выпадак усё яшчэ выклікаў у Валошына лёгкія дрыжыкі пры ўспаміне аб тым, як гэта здарылася і чым магло скончыцца. Неяк тыдзень назад у часе ашалелай сутычкі ў нямецкай траншэі Валошына збіў з ног дужы малады эсэсавец, у руцэ каторага бліснуў перад яго вачмі нож. Падаючы, камбат паспеў стрэліць, на якую долю секунды раней, чым той апусціў руку, і эсэсаўскі нож па самую рукаятку ўвайшоў у зямлю ў якіх-небудзь двух сантыметрах ад яго пляча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x