Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось габрэй сядзіць перад ім, але сытуацыя зусім супрацьлеглая: ня «юдэ» ў руках у «арыйца», а «арыец» — у поўнай яго ўладзе. Досыць габрэю, даведаўшыся, што гэта немец глядзіць на яго, ткнуць у яго бок пальцам, і зь немцам зробяць тое ж, што заслугоўваюць, паводле перакананьня салдат фюрэра, габрэі.

А тым часам нешта зьмянілася ў сцэне, што разыгралася ў лесе. Дагэтуль закручвалася вакол камандзіра ў скуранцы, якога вінавацілі ў нядаўняй бядзе, пагрозьліва лаялі за неразумныя распараджэньні і, падобна, за трусасьць. Скураны падышоў да седака на рэчмяшку, паглядзеў бессэнсоўна, як бы нешта кемячы, і раптам спытаў гучна:

— Чакай, а дзе дыскі да кулямёта?

— Што дыскі, калі кулямётчыка страцілі, кулямёт, — здалёк азваўся паранены ў галаву.

— Усё роўна. Дыскі я даручыў вось яму, Фуксону.

— Якія дыскі, якія дыскі? — азіраючыся, як бы шукаючы падтрымкі, закрычаў чалавек, што сядзеў на мяшку.

— Што значыць «якія»? — не адставаў скураны. — Табе было даручана насіць запасныя. Што, згубіў, кінуў?

— Нехта нешта ня так зрабіў, пабег першы, а вінаваты Фуксон! — непрыемна высокім голасам выкрыкваў, адбіваўся гаспадар мяшка.

— Ты за другіх не хавайся, — умяшаўся паранены ў руку, крывячыся, мабыць, ад ныючага болю, — кожны за сябе адказвай.

— Што ў цябе там, чым мяшок набіты? — усё болын рашуча наступаў скураны. Здаецца рады, што пра яго віну забыліся. — Вось гэта ён ня кінуў? Ану, разьвяжы!

I яшчэ нечы голас прагучаў, далучаючыся да камандзірскага:

— За згубленую зброю, ведаеш, што ў нас бывае?

Скураны схапіў мяшок за шлейкі і вырваў з-пад седака, той сьмешна па-бабску заваліўся на бок. Зь мяшка вываліліся скруткі скуры, што зіхацела на сьвятле, новыя чаравікі.

— Хром, глядзіце, колькі з той машыны загатовак нагроб! — узрадаваўся скураны. — Нябось, скуру ня кінуў.

— Што хром, што нагроб! Калі другія пакідалі, значыць, і я павінен…

— Пра дыскі гаворка, куды іх падзеў?

— А што яны без кулямёта? Самі ж потым папрасілі б: Фуксон, боты трэба пашыць, Фуксон, абцас знасіўся!

— А ты і кінуўся рабіць! Ведаем мы цябе! — гэта той, з ныючай рукой.

— Што тут зь ім базар разводзіць? Ану! — скураны забраў з рук Фуксона вінтоўку, і той аддаў. — Адыдзем туды.

Накіраваліся ў бок невялікай паляны, але скураны раптам азірнуўся на Франца:

— I ты! Пайшлі з намі. «Што, чаму?» — Франц разгубіўся. Аніяк не чакаў.

У яго бок ніхто нават не глядзеў, а тут раптам… Паліна загаласіла:

— Навошта ён вам? Ён хворы, ён немы, ён…

— Ён, ён, ён! — акрысіўся скураны. — Ну што заенчыла? Нічога ня зробіцца з тваім нямым.

— А нашто ён вам, а Божа ж, а што гэта робіцца? — на ўсякі выпадак выкрыквала Паліна, але і разумела: нельга перабаршчыць. Раптам тут ёсьць нехта, хто ведае ўсё пра Франца, успомніць, скажа — вось тады і сапраўды паенчыш. Пабегла ўсьлед, не выпускаючы ні на міг з выгляду, гатовая зноў узьняць бабскі лямант.

Выйшлі зь лесу на паляну, і тут Франц блізка разгледзеў чалавека ў скуранцы, яго вузкі і непрыгожы твар, воўчыя зморшчакі на пераносьсі, нешта знаёмае падалося яму ў бессэнсоўна злым паглядзе, у рэзка апушчаных кутках белагубага роту. Менавіта такім лёгка падпарадкоўваюцца: злосьць, што ідзе ад іх, заўсёдная, як атмасфэрны слуп. Яна і цябе пачынае спавіваць, спачатку няпрыязьзю да яго ж. Але затым ты сам зараджаесься яго незразумелай, незразумела да каго злосьцю — ад неспакою, трывогі, страху.

Куды ён і навошта вядзе ўсіх, і ўсе ідуць? Як быццам ведаюць — нават Фуксон — разумны сэнс і мэту гэтага паходу. Карычневая, пачварна даўгая скуранка зь белымі праплешынамі і трэшчынамі на камандзіры вісіць, як на вешаку, у руцэ ў яго пісталет, а ў другой — вінтоўка арыштаванага. Навошта паклікаў Франца, што ад яго хочуць? Вочы скуранога, здавалася, бессэнсоўна шныраць навокал, але не, пабачыў некалькі бярозак наводшыбе і тут жа скіраваў да іх. Паказаў Францу на белае стройнае дрэва:

— Ты самы высокі, бярыся, гні. Чаго не разумееш? Вось так — гні! Вышэй, вышэй забірай.

Франц паспрабаваў — дрэва толькі пашумела ўжо зжоўклай і парадзелай кронай, не паддаецца. Сапраўды, давялося прыўстаць на дыбачкі і схапіць прыгажуню вышэй, як за горла, зьвіснуўшы, пацягнуў уніз. Перабіраючы рукамі бліжэй да вершаліны, змусіў упартую, што плаўна слабела, прыгнуцца, наваліўся зьверху на яе, локцямі, усім целам, нехта поруч павіс, схілілі, як трэба. Хаця як трэба і што трэба, вядома тут, здаецца, адзінаму чалавеку. Ад яго патаемнай незразумелай думкі ідзе пагроза.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x