Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён не пасьпеў яшчэ зьявіцца перад нашымі вачыма, а мы ўжо ведалі: адыходзіў з Бабруйску чамусьці па кантраляванай «варшаўцы», яго, вядомаж, цапнулі паліцаі (профіль!), пераправерылі першае падазрэньне «нямецкім спосабам» — прымусілі штаны спусьціць. I вось нейкім дзівам змог зь іх падвалу ўцячы. Праўда, пасьпелі зь яго выцягнуць, выбіць адрас жанчыны, у якой ад яго дзеці.

Гісторыя, зразумела, сама па сабе неардынарная, ніхто ня стаў бы адмаўляць. Але ў залежнасьці ад таго, як яе пераказваць, на чым рабіць акцэнты, будзеш глядзець на гэтага чалавека. Па-рознаму глянеш. Для нас акцэнт адразу ж зьбіўся на адзін бок: выдаў добрую жанчыну, якая яго выратавала. Цяпер усё залежала, якім ён нам здасца жывы, як павядзе сябе. I хто зь ім распачне размову. 3 ротай ішоў Васіль Емяльянавіч, камісар (далей паедзе на сваім кані: разьведчыкі прыгналі з атраду) — вось яму і накіроўваць размову.

Зьявіўся наш госьць у самым няўдзячным для сябе вобразе. Усё ў ім, як знарок, з выклікам і неўпапад. Неўпапад з агульным настроем роты, з уражаньнем ад папярэдняга расказу пра яго (тая жанчына і выданыя ўласныя дзеці!), з чаканымі паводзінамі яго. Яму б з выразам гора-бяды, віны зьявіцца, а ня з гэтай шыракаротай шчасьлівай усьмешкай на ўвесь габрэйскі твар. Не спадабалася хлопцам нават тое, што звычайна іх цешыць: як радасна кідаюцца нам насустрач тыя, хто доўга і зь вялікай рызыкай шукаў партызан. На шчасьлівае яго «добры дзень» камісар — пытаньнейка:

— Два гады, кажаш, хаваўся? А чаму раней не прыходзіў? Ну прыдумаў бы нешта, а то:

— Лепей позна, чым ніколі.

Жартаўнік! Ён што, вораг сабе самому? Знайшоў што сказаць!

— За гэтыя два гады — ведаеш, колькі хлопцаў галовы паклалі! Адказ горш няма куды:

— Камусьці і жыць трэба.

Ён што, нахабнік? Ці гэта ад разгубленасьці, ад нечакана непрыязнай сустрэчы? Ці проста дурны гэты падпольны шавец? Вунь як па-дурному сам жа апавядаў жыхарам пра тое, што выдаў сваю выратавальніцу.

Як бы праверыўшы агульны настрой (і адначасова накіроўваючы яго), камісар задаў яшчэ пытаньне:

— Значыць, ты ў партызаны сабраўся? А што можаш рабіць, кім хочаш быць?

— Я-то наогул шавец. Але і поварам магу. Усім магу.

— Усім можаш, — камісар хмурна зірнуў на нас, як бы запрашаючы палюбавацца на гэтага разумніка, — ну а чаму ня кажаш: магу кулямётчыкам, магу аўтаматчыкам?

— Калі трэба, калі ласка.

— Ласка твая нікому не патрэбна. Не за нас (мы самі), за сябе паваюй! Досыць усім на дурніцу ехаць!

Калі ў камісара была свая нейкая мэта, дык ён яе дасягнуў цалкам, ані не рызыкуючы парушыць формулу нашага інтэрнацыянальнага выхаваньня. А як яшчэ з такою нахабаю гаманіць?! Але было і такое пачуцьцё: з нас вывернулі наверх нешта нячыстае, пра што не хацеў бы нават ведаць, што яно ў табе тоіцца. Ці не таму так ахвотна паверылі, што ён сапраўды выдаў тую жанчыну? I як бы нават узрадаваліся такому факту, які апраўдваў, растлумачваў нашы да яго адносіны.

Рота пастроілася ісьці, навічок наважыўся стаць ззаду, да яго пад’ехаў на сваім прыгажуне кані Васіль Емяльянавіч:

— А ты куды сабраўся?

— 3 вамі.

— У нас повары-шаўцы ёсьць. Ня маем патрэбы.

Здавалася, з ротай у камісара поўная згода. Ды і ў мяне зь ім таксама. Таму я крыху зьдзівіўся, калі празь месяц ці два ў пасёлку Акцябарскі з возу, гружанага абрэзкамі дошак, нехта радасна мне крыкнуў:

— Добры дзень! I як бы жадаючы ўзрадаваць:

— А я ў пякарні ў Міцькі!

«Міцька» — суседні атрад нашай жа брыгады. Самае дзіўнае: як ён мог пазнаць аднаго з паўсотні, што яго адверглі, не прынялі? Няўжо ў мяне неяк адрозьніваўся тады твар, позірк, што ён мог бы ўспрыняць як спачуваньне яму?

12

Блякада — такая штука, не дазваляе доўга на адным нечым затрымлівацца, спыняцца. Гоніць бязьлітасна наперад, нават калі і бегчы ўжо няма куды. I для Франца з Палінай, для тых, хто поруч, такі момант надышоў — бегчы няма куды, шчыльная страляніна навокал, зусім блізка, поруч. Іх узялі. Франц слухае, чуе, як людзі ў плашчах, плямістых накідках па-нямецку перамаўляюцца: што рабіць з злоўленымі бандытамі? Цягнуць іх цераз балота ці лепш — пакласьці на месцы. Тоўсты, у акулярах, яфрэйтар зь нечаканай упартасьцю пярэчыць етаршаму афіцэру: зброі пры іх няма, іх трэба загнаць у лягер! Франц выгляду не падае, што разумее. Не хацеў, каб і Паліна ведала, аб чым змаўляюцца.

Так яны апынуліся ў лясным лягеры. Што за лягер, дзе гэта, ня ведалі, дрэнна арыентаваліся, але часта чулася, гучала слова: Азарычы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x