Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дай хоць чалавеку паляжаць. Да чаго прыставучыдзед.

Каб гэтыя людзі раптам зрабілі Паліне нават вялікае зло, яна не змагла б ім не дараваць — за тыя кружачкі малака, што прыносілі Францу. На ўвесь «цывільны лягер» было дзьве ці тры каровы, каб дабрацца да іх, трэба ажыцьцявіць небясьпечнае падарожжа па балотных купінах, і вось кроплямі малака, што прызначаліся адным толькі дзецям, дзяліліся зь немцам.

А Бязвухі ўсё намагаўся нешта сваё даказаць Францу. I выклікаць яго на спрэчку. «Дзеду-ўсяведу» (яшчэ і так клічуць Бязвухага глумлівыя падлеткі) трэба абавязкова атрымаць пацьвярджэньне, што гэта немцы прыдумалі калгасы. I зрабілі знарок, каб гэтыя дурні на ўсходзе развучыліся і працаваць, і ваяваць. Армія заўсёды трымалася на самастойным гаспадары, а з калгасьніка — што спытаць? Які работнік, такі і воін. А надумаў, зрабіў так усё ўнук «Карлы Маркса», ён пры Гітлеры галоўны дарадца. У Франца галава ішла кругам ад несакрушальнай упэўненасьці Быязвухага. Бабы ж папярэдзілі свайго дзеда:

— Ой, глядзі, адрэзалі табе вушы, і язык адрэжуць!

Хто адрэжа, не казалі, але, мяркуючы па ўсім, ведалі і яны, і сам стары. Таму што гаварун на нейкі час змаўкаў, сыходзіў да сваіх справаў. Але неўзабаве вяртаўся.

— А вось скажыце вы мне!.. — і зноў раскручваў Францавы мазгі, але ўжо ў зваротным накірунку: а ці праўда, што Гебэльс у Маскве вучыўся, там школа адмысловая ёсьць для такіх?..

Узгадваючы меркаваньні свайго бацькі пра Расею, пра ўсё, што ў ёй адбылося пасьля рэвалюцыі, Франц таксама ня супраць быў сёе-тое пераправерыць, а раптам зможа потым бацьку пераказаць. Ці праўда, што калгасы задумваліся як вяртаньне да камунаў, абшчын раньніх хрысьціян? Сумесная праца, агульны стол, роўнасьць, няхай і не пры вялікім дастатку. «Капіталіст — во! — Франц зграбаў да сваіх ног усё сьмецьце, шыгдкі. — А камуніст…» — раздаваў тыя ж шышкі: «Табе, табе і табе!» Рэакцыя была нечаканая. Не, здаецца, ніхто не аспрэчваў, але нават старыя бабы глядзелі на Франца як на блазна, хворага. «Дзед-усявед» уеё-ткі адкамэнтаваў:

— Бязвухі ня я, а вось хто! — і ўрачыста паказаў на Франца. — Можа, самі вы, немцы, яшчэ пасмакуеце, што гэта за мёд.

На ўсе пярэчаньні (Паліна таксама зь ім спрачалася) дзед сьцьвярджаў адно:

— Ну а чаму Гітлер калгасы не распускае? Адно шыльду зьмяніў. Тое і яно! Што гэты, што Напалеон — спужаліся мужыцкай волі.

Паліна чула, як збоч бабы так гэта абгаворвалі.

— Мо ён камуніст? Ня ўсіх жа Гітлер пасадзіў.

— Кажа так пра калгасы, думае, нам гэта спадабаецца.

— Бедны, кожнаму жыць ахвота.

Паліну мучыць неспакой: зьявяцца партызаны, і нехта абавязкова пахваліцца немцам. Ня ў кожнага ёсьць свой немец. Каб жа можна было ведаць, што яны зробяць. Ты ж ня ведаеш, якія трапяцца партызаны.

Што асабліва ўражвала Франца, дык гэта тактоўнасьць, зь якой гэтыя людзі абыходзілі размовы, што гучалі б, як абвінавачаньне яму — усё-ткі немец. Калгасы — гэта так, анэкдот. Чакаў, што загавораць пра выбітыя вёскі, пра тое, што ім вось тут трэба хавацца зь дзецьмі. Ані слова. Нават фюрэра амаль ня ўзгадваюць. Але аднойчы рабаціністы падлетак, боязка азірнуўшыся на жанчын, прашыпеў:

— Ну што, капут твайму Гітлеру? Кажы: капут! Адказалі за Франца:

— Трэба будзе — скажа. Чаго ты чэпісься?

— Ён што, пытаў, гэты Гітлер, у Франца, ваяваць ці не?

Не падымалі размову Бязвухага пра тое, сустракаліся ці не сустракаліся — Сталін з Гітлерам.

— Не чапай ты ліха, пакуль ціха.

Не ўдакладнялі: тычыцца гэта аднаго фюрэра ці і іх уласнага правадыра таксама. Паліна Францу растлумачыла пра сарочку: беларуская прымаўка з адваротным сэнсам — «нарадзіцца ў сарочцы», г. зн. «дабра б яму ня знаць». I зноў жа, каму?

Ці не таму не загаворваюць пра Гітлера, каб не зачапіць і Сталіна. Знаёма гэта Францу, у Германіі, асабліва да вайны, пажылыя людзі паводзілі сябе падобна.

Ну а ў Паліны іншы клопат, куды важнейшы за праблемы — чый правадыр лепшы. Яе непакоіць затрымка з жаночымі справамі. Няўжо тое, што паміж ёю і Францам адбылося, можа быць прычынай? Ды нічога ж і не было, акрамя болю і крыўды. Хіба такое магчыма? Хутчэй за ўсё перанапружаньне адбіваецца: асабліва тыя трое сутак, калі цягала вазок з паўжывым Францам. Ведаў бы ён, які быў цяжкі! А яшчэ ўсё ногі звальваліся, хоць сьмейся, хоць плач!

Узгадваючы вясковыя бабскія гаворкі пра самаадчуваньне цяжарнай, пераправярала — што і як зь ёю адбываецца. Вось ужо смыліць унутры — ці не яно самае? А яшчэ ўзьнікае неадольнае жаданьне, гэта вядома. Зьесьці што-небудзь, асабліва салёнае. Ці такое, што і ў горадзе не знайсьці. Маме, калі «хадзіла Палінай», зажадалася раптам беламорканальнай баланды з гнілымі селядцамі. Ці гэта выдумка бацькі, ён любіў зь яе пажартаваць. Пакуль Паліна гадала-разгадвала, наклікала на сваю галаву: захацелася, хоць забі, чаго-небудзь халоднага. Усё ўзгадвала марожанае, якім бацька пачаставаў калісьці ў чыгуначным буфэце: жоўтае, на сьлізкай мэталічнай чашы, а ад гэтага яшчэ халаднейшае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x