Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спачатку вярнуліся ў тую ж зямлянку, адкуль іх нядаўна пагналі забіваць. Паліне туды вяртацца было страшна, але некуды трэба было схавацца з параненым. Ня дзень, ня два патрэбны, каб ён акрыяў. Яна цягнула Франца, слухаючы рэдкую страляніну аддаленага бою, кожны іх крок пакутаю, болем люстраваўся на сшарэлым твары параненага. Паліна прыціскала да параненага боку Франца камяк альховае лістоты, што зьліплася ад крыві, разумела, што гэта бессэнсоўна, кроў гэтым не супыніш, але тым мацней уцісквала руку, як бы затрымліваючы ў абмяклым целе рэшту сіл, жыцьця.

Дні пакаціліся бязь ліку, зьліпаючыся з трывожнымі начамі, падсьвечанымі пажарамі, зь неспакойнымі, дрыготкімі ад далёкіх і блізкіх выбухаў сьвітанкамі — зьліваліся ў нешта суцэльнае, як сьпіцы ў коле, што імкліва коціцца. Ужо праз тыдзень давялося пакінуць сваё сховішча. На шчасьце, Паліне трапілася на вочы кімсьці кінутая двухколка (на такіх калгасьнікі вазілі сена з балота, на сабе, вядома, каня мець ім было забаронена). Уклаўшы параненага — то ногі, то галава яго занадта зьвешваліся, даводзілася бясконца спыняцца, папраўляць, — Паліна ўцякала ад неадступнай бяды. Часам здавалася, што ня нейкія там карнікі — немцы ці паліцаі іх перасьледуюць, а ўся Германія, тая самая «праклятая», як пра яе сьпяваюць, помсьліва кінулася ў пагоню. Не пасьпявала дацягнуцца да якой-небудзь вёскі ці хутара, дзе разьлічвала адпачыць, перахапіць што-небудзь, пад’есьці, як змушаная была разам з жыхарамі бегчы далей: зноў страляніна, ірвуцца міны, зьверху абстрэльвае самалёт. Франтавыя часьці, адступаючы з усходу, ярасьць сваю абрушвалі на ўсё жывое. Неўзабаве давялося кінуць і вазок, а Францу ўстаць на ногі, хаця паранены бок яго ўсё яшчэ сьцякаў гноем, крывёю. Іх загналі ў гнілыя балоты, якія ўжо там вазкі. Даводзілася ня тое што ісьці, а паўзьці на пузе. Былі моманты, калі ад страху з галавой праваліцца, ад нечаканкі, што ў Франца вырываліся нямецкія словы — ускрыкі, і тут ён раптам прыкмячаў побач твар дзіцяці ці жанчыны з расшыранымі ад жаху вачыма: як калі б поруч зь імі загыркаў, узьняў поўсьць воўк ці, болын дакладна, клацнуў зяпай кракадзіл. А калі выбраліся на «дальнія», як тут называюць, «астравы» («Камар-мох») і ўжо можна было стаяць і нават ляжаць, перадыхнуць, Франца раптам закалаціла ліхаманка, жар зваліў, як і многіх, — тыф! Мала ўсяго, дык яшчэ і гэта. Пачаў трызьніць, выкрыкваць скрозь нямецкія фразы. А побач людзі, што ўцякаюць ад немцаў. Паліне давялося выдумаць легенду. Гэта італьянец, ён уцёк з іхнай арміі, многія ўцякаюць пасьля таго, як Італія выйшла з вайны. Немцы іх заганяюць у лягеры. Але Паліне верылі нядоўга: нават дзеці добра ведаюць, чые гэта словы: «хальт» ды «ком». Жанчыны і суровыя падлеткі пачалі нядобра касіцца на Паліну і яе «італьянца», нічога не заставалася, як распавесьці ім праўду. Чуцьцё падказвала Паліне: трэба расказваць падрабязна, з усімі перажываньнямі, як яно насамрэч адбывалася. I Паліна пастаралася: пра тое, як Франц выратаваў іх з маці, як разам хавалі вёску, а мама памерла, як Франца ледзь не зарэзаў уласавец і яны цудам выратаваліся. А калі пра той вазок стала апавядаць, расплакалася. Колькі ж гэта дзён, начэй яна цягнула такі цяжэразны вазок, уцякаючы ад пагібелі і зноў трапляючы ў лапы сьмерці. Сьлёзы ўжо і на вачах у іншых жанчын: усё гэта і яны перажылі, ёсьць каго і што аплакваць кожнай. Але, вядома, і спрэчка ўзьнікла. Паліна правільна зрабіла, што замоўкла. Няхай, няхай жанчыны нагаворацца, колькі ім пажадаецца.

— А, усе яны добрыя! Адных ратаваў, а другіх, можа, караў, мучыў.

— Дзеўка ж казала: ён толькі што з Германіі, калі ён мог пасьпець?

— Ужо нагледзеліся мы на іх! На ўсякіх.

— Не, не, бывае, не кажэце! Вось адна жанчына на гарышчы схавалася, цыбуля там сушылася, дык яна пад яе зашылася. А ён: рып па лесьвіцы, рып-рып… Узьлез, падышоў, адкрыў твар ёй, паглядзелі адно на аднаго, назад паклаў вянок і пайшоў, не чапіў.

— А то расказвалі… Афіцэр адзін, таксама немец, ня вытрываў, як яны тых дзяцей, баб забіваюць, адышоў убок і сабе ў галаву…

— А гэты, калі ён праўда застрэліў свайго, хто ж яго цяпер памілуе, калі ня мы?

Калі пал і сьмяротная слабасьць адступіліся, і Франц стаў пазнаваць Паліну, убачыў людзей каля сябе, ён раптам павітаўся:

— Добры дзень!

— Нічога, можаш гаварыць, — супакоіла Паліна, — людзі ўсё ведаюць.

— А ён па-нашаму гавора! — абрадаваліся бабы.

А калі пераканаліся, што і гаворыць, і разумее добра, распачаліся сапраўдныя палітразмовы. Завадатар гэтых бясконцых размоваў — стары, якога ўсе называюць Бязвухі. Ён без вушэй насамрэч. Калі такімі не лічыць кароткія агрызкі, прыкрытыя рэдзенькім касмыльком валасоў. Бабы, тыя ўсе ведаюць, паведамілі Паліне: у грамадзянскую вайну так удружылі дзеду, адно вуха адрэзалі чырвоныя, другое — балахоўцы, белыя. Не дагадзіў ні тым, ні другім. Мабыць, ім таксама дакучаў, назаляў сваёй асобай, сялянскай праўдай, як зараз во Францу. Бабы ўжо гоняць яго, як авадня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x