Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чычыкаў падхапіўся з крэсла са спрытам амаль ваеннага чалавека, каромыслам падставіў ёй руку, і павёў яе парадна цераз два пакоі ў сталовую, дзе ўжо на стале стаяла супавая міска і, пазбаўленая накрыўкі, разлівала прыемную пахкасць супу, насычанага свежай зелянінай і першым карэннем вясны. Усе селі за стол. Слугі, жвава паставілі на стол усе стравы разам, у закрытых соусніках, і ўсё што трэба, і зараз-жа вышлі: Кастанжогла не любіў, каб лакеі слухалі панскія размовы, а яшчэ больш, каб глядзелі яму ў рот, калі ён есць.

Насёрбаўшыся супу і выпіўшы чарку нейкага выдатнага пітва, падобнага да венгерскага, Чычыкаў сказаў гаспадару так: «Дазвольце, паважанейшы, зноў вярнуць вас да прадмета спыненай размовы. Я пытаў вас пра тое, як быць, як зрабіць, як лепш узяцца» [ 103 103 Пасля гэтага страчана з сшытка адна чвэртка, або дзве старонкі. У першым выданні другога тома «Мёртвых душ» С. П. Шэвырэў зрабіў да гэтага месца такую заўвагу: «Тут у размове паміж Кастанжогла і Чычыкавым пропуск. Трэба думаць, што Кастанжогла прапанаваў Чычыкаву набыць пакупкай маёнтак суседа яго, памешчыка Хлабуева». ].

... «Маёнтак, за які калі-б ён запрасіў і 40 тысяч, я яму зараз-жа адлічыў-бы».

«Гм!» Чычыкаў задумаўся: «А чаму-ж вы самі», прамовіў ён з некаторай нясмеласцю: «не купляеце яго?»

«Ды, трэба ведаць нарэшце межы. У мяне і апрача таго многа клопату каля сваіх маёнткаў. Да таго-ж у нас дваране і так ужо крычаць на мяне, быццам я, карыстаючыся з крайнасцей і са збяднелага іх становішча, скупляю зямлю за бесцань. Гэта мне ўжо нарэшце надакучыла».

«Як наогул людзі здольны да зласлоўнасці!» сказаў Чычыкаў.

«А ўжо як у нашай губерні, — не можаце сабе ўявіць: мяне інакш і не называюць, як сквалыгам і скнарай першай ступені. Сабе яны ўсё прабачаюць. «Я», кажа «вядома ўсё прашэйгаў, але таму, што жыў вышэйшымі патрэбамі жыцця, заахвочваў прамыслоўцаў [шэльмаў, гэта значыць, якія тру...]; а гэтак, бадай што, можна пражыць свіннёй, як Кастанжогла».

«Хацеў-бы я быць такой свіннёй!» сказаў Чычыкаў.

«I лухта. Якія вышэйшыя патрэбы? Каго яны ашукваюць? Кнігі хоць ён і завядзе, але-ж іх не чытае. Справа скончыцца картамі ды... I ўсё таму, што не наладжваю абедаў ды не пазычаю ім грошай. Абедаў я таму не наладжваю, што гэта мяне-б абцяжвала: я да гэтага не прывык. А прыязджай да мяне есці тое, што я ем, — калі ласка, просім. Не пазычаю грошай — гэта глупства. Прыязджай да мяне той, каму сапраўды патрэбны, ды раскажы мне грунтоўна, які ўжытак ты дасі маім грашам: калі я ўбачу з тваіх слоў, што ты скарыстаеш іх разумна і грошы прынясуць табе відавочны прыбытак, — я табе не адмоўлю і не вазьму нават процантаў».

«Гэта, аднак-жа, трэба прыняць да ведама», падумаў Чычыкаў.

«I ніколі не адмоўлю», гаварыў далей Кастанжогла. «Але кідаць грошы на вецер я не буду. Няхай ужо мне гэта прабачаць! Чорт вазьмі! Ён ладзіць там які-небудзь абед для каханкі, або з шалёнай раскошай прыбірае мэбляй дом, ці з распусніцай у маскарад, юбілей там які-небудзь у памяць таго, што ён марна пражыў на свеце, а яму грошы пазычай!»

Тут Кастанжогла плюнуў і ледзь-ледзь не сказаў некалькі непрыстойных і брыдкіх слоў у прысутнасці жонкі. Суровы цень цёмнай іпахондрыі сцьмяніў яго твар. Уздоўж ілба і ўпоперак яго сабраліся зморшчкі, выкрыкваючы гнеўны рух усхваляванай жоўці.

«Дазвольце мне, глыбокапаважаны мной, вярнуць вас зноў да прадмета спыненай размовы», сказаў Чычыкаў, выпіваючы яшчэ чарку малінаўкі, якая сапраўды была выдатная. «Калі-б, скажам, я набыў той самы маёнтак, пра які вы прыгадвалі, дык за які час і як хутка можна разбагацець у такой ступені...»

«Калі вы хочаце», падхапіў сурова і адрывіста Кастанжогла, апанаваны благім настроем, «разбагацець хутка, дык вы ніколі не разбагацееце; калі-ж хочаце разбагацець, не пытаючыся пра тэрмін, дык разбагацееце хутка».

«Вось яно як!» сказаў Чычыкаў.

«Так», сказаў Кастанжогла адрывіста, нібы сапраўды ён злаваў на самога Чычыкава: «патрэбна мець любоў да працы: без гэтага нічога нельга зрабіць. Трэба палюбіць гаспадарку, — так! I паверце, гэта зусім не нудна. Выдумалі, што ў вёсцы нуда... ды я памёр-бы ад нуды, калі-б хоць адзін дзень правёў у горадзе так, як праводзяць яны ў гэтых бязглуздых сваіх клубах, тракцірах, ды тэатрах. Дурні, дурні, аслінае пакаленне! Гаспадару нельга, няма часу нудзіцца. У жыцці яго і на поўвяршка няма пустаты — усё паўната. Адна гэта рознастайнасць заняткаў, і прытым якіх заняткаў! — заняткаў, ісцінна ўзвышаючых дух. Як-бы там ні было, але-ж тут чалавек ідзе поруч з прыродай, з порамі года, саўдзельнік і суразмоўнік усяго, што адбываецца ў тварэнні. Разгледзьце вось кругавы год працы: як, яшчэ раней, чым надыйдзе вясна, усё ўжо напагатове, і чакае яе: падрыхтоўка насення, пераборка, перамерка ў свірнах збожжа і перасушка; устаноўка новых цяглаў [ 104 104 Сялянская сям’я, якая прымалася за рабочую адзінку (размяркоўваліся абавязкі па «цяглах»). ]. Усё аглядаецца раней і ўсё разлічваецца напачатку. А як паломіцца лёд ды пойдуць рэкі, ды высахне ўсё і пойдзе ўскопвацца зямля — у гародах і садах працуе рыдлёўка, на палях саха і бароны; пасадка, сяўба і засевы. Ці разумееце, што гэта? Дробязь! будучы ўраджай сеюць! Вялікае шчасце ўсёй зямлі сеюць! Харчаванне мільёнаў сеюць! Надыйшло лета... А тут касьба, касьба... І вось закіпела раптам жніво; за жытам пайшло жыта, а там пшаніца, а там і ячмень, і авёс. Усё кіпіць; нельга прапусціць хвіліны; хоць дваццаць вачэй май, усім ім работа. А як адсвяткуецца ўсё, ды пойдзе звозіцца ў гумны, складацца ў сцірты, ды ворыва на зіму, ды падлада свірнаў да зімы, гумнаў, двароў для жывёлы і ў той-жа час усе бабскія работы, ды падаб’еш усяму вынікі і ўбачыш, што зроблена, — ды гэта-ж... А зіма!.. Малацьба ва ўсіх гумнах; перавозка перамалочанага збожжа з гумнаў у свірны. Ідзеш у млын, ідзеш і на фабрыкі, ідзеш зірнуць і на рабочы двор, ідзеш і да мужыка, як ён там на сябе завіхаецца. Ды для мяне, проста, калі цясляр добра валодае тапаром, я дзве гадзіны гатоў прастаяць перад ім: так весяліць мяне работа. А калі бачыш яшчэ, што ўсё гэта з нейкай мэтай творыцца, як навокал цябе ўсё намнажаецца ды намнажаецца, прыносячы плён ды прыбытак, — ды я і расказаць не магу, што тады ў табе робіцца. I не таму, што растуць грошы, — грошы грашамі, але таму, што ўсё гэта справа рук тваіх; таму што бачыш, як ты ўсяму прычына, ты тварэц, і ад цябе, як ад якога-небудзь чарадзея, сыплецца дастатак і дабро на ўсё. Ды дзе вы знойдзеце мне роўную асалоду?» сказаў Кастанжогла, і твар яго прыўзняўся ўгору, зморшчкі зніклі. Як цар, у дзень урачыстага вянчання свайго, ззяў ён увесь, і, здавалася, нібы праменне выходзіла з яго твару. «Так, у цэлым свеце не адшукаеце вы падобнай асалоды! Тут іменна наслядуе богу чалавек: бог узяў сабе справу тварэння, як вышэйшую з усіх асалод, і патрабуе ад чалавека таксама, каб ён быў падобным тварцом благадзенства навокал сябе. I гэта называюць нуднай справай!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x