Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Гм!» падумаў Чычыкаў: «якраз як насавую хустачку!» Кастанжогла паказаўся ў дзвярах гасцінай. Ён яшчэ больш здзівіў Чычыкава смуглявасцю твару, жорсткасцю чорных валасоў, дзе-ні-дзе заўчасна пасівелых, жывым выразам вачэй і нейкім жоўчным адбіткам палкага паўднёвага паходжання.

Ён быў не зусім рускі. Ён сам не ведаў, адкуль вышлі яго продкі. Ён не займаўся сваім родаслоўем, лічачы, што гэта не належыць да справы і ў гаспадарцы рэч непатрэбная. Ён думаў, што ён рускі, дый мовы іншай не ведаў, апрача рускай.

Платонаў прадставіў Чычыкава. Яны пацалаваліся.

«Я, каб вылечыцца ад хандры, надумаў, Канстанцін, праехацца па розных губерніях», сказаў Платонаў: «і вось Павел Іванавіч прапанаваў ехаць з ім».

«Цудоўна», сказаў Кастанжогла. «У якія-ж месцы?» гаварыў ён далей, прыветліва звяртаючыся да Чычыкава: «мяркуеце цяпер накіравацца?»

«Прызнаюся», сказаў Чычыкаў, прыветліва нахіліўшы галаву набок і ў той-жа час пагладжваючы рукой ручку крэсла: «еду я, пакуль што, не столькі па сваёй патрэбе, колькі па патрэбе другога: генерал Бетрышчэў, блізкі прыяцель, і, можна сказаць, дабрадзей, прасіў наведаць сваякоў. Сваякі, вядома, сваякамі, але, з другога боку, так сказаць, і для самога сябе; таму што, сапраўды, не кажучы ўжо пра карысць, якая можа быць у гемараідальных адносінах, пабачыць свет, колазварот людзей — ёсць, так сказаць, жывая кніга, тая-ж навука».

«Так, завітаць у некаторыя куткі не шкодзіць».

«Надзвычай добра мелі ласку заўважыць: іменна ісцінна, сапраўды не шкодзіць. Бачыш рэчы, якіх-бы не бачыў; сустракаеш людзей, якіх-бы не сустрэў. Размова з некаторым той-жа чырвонец, як вось, напрыклад, цяпер трапіўся выпадак... Да вас звяртаюся, паважанейшы Канстанцін Фёдаравіч, навучыце, навучыце, напаіце прагу маю ўразуменнем ісціны. Чакаю, як манны, салодкіх слоў вашых».

«Чаму, аднак-жа?.. чаму навучыць?» сказаў Кастанжогла, збянтэжыўшыся. «Я і сам вучыўся на мядзяныя грошы».

«Мудрасці, паважанейшы, мудрасці, — мудрасці кіраваць цяжкім стырном сельскай гаспадаркі, мудрасці здабываць прыбыткі пэўныя, набыць маёмасць не ў лятунках, а ў сапраўднасці, выконваючы гэтым абавязак грамадзяніна, заслужваючы павагу суайчыннікаў».

«Ці ведаеце што», сказаў Кастанжогла, гледзячы на яго ў разважанні: «застаньцеся на дзень у мяне. Я пакажу вам усё кіраўніцтва і раскажу пра ўсё. Мудрасці тут, як вы ўбачыце, ніякай няма».

«Вядома, застаньцеся», сказала гаспадыня і, звяртаючыся да брата, дадала: «Брат, заставайся: куды табе спяшацца?»

«Мне ўсёроўна. Як Павел Іванавіч?»

«Я таксама, я з вялікай прыемнасцю... Але вось акалічнасць: сваяк генерала Бетрышчэва, нейкі палкоўнік Кашкароў...»

«Ды ён-жа вар’ят».

«Гэта так, вар’ят. Я-б да яго і не ехаў, але генерал Бетрышчэў, блізкі прыяцель і, так сказаць, дабрадзей...»

«У такім выпадку ведаеце што?» сказаў [Кастанжогла]: «едзьце, да яго і дзесяці вёрст няма. У мяне стаяць гатовыя пралёткі—едзьце да яго зараз-жа. Вы паспееце да чаю вярнуцца назад».

«Надзвычай добрая думка!» ускрыкнуў Чычыкаў, узяўшы капялюш.

Пралёткі былі яму пададзены і за поўгадзіны прыімчалі яго да палкоўніка. Уся вёска была раскідана: пабудовы, перабудовы, кучы вапны, цэглы і бярвення па ўсіх вуліцах. Пабудаваны былі нейкія дамы, накшталт прысуцтвенных месцаў. На адным было напісана залатымі літарамі: Дэпо землярабочых прылад; на другім: Галоўная рахункавая экспедыцыя; далей: Камітэт сельскіх спраў; Школа нармальнай асветы сялян. Адным словам, чорт ведае чаго не было!

Палкоўніка ён застаў за пульпітрам стаячай канторкі, з пяром у зубах. Палкоўнік прыняў Чычыкава выключна ласкава. На выгляд, ён быў вельмі добры, вельмі абыходлівы чалавек: пачаў яму апавядаць пра тое, колькі працы яму каштавала ўзняць маёнтак да цяперашняга дабрабыту; з спачуваннем скардзіўся, як цяжка даць зразумець мужыку, што ёсць вышэйшыя пабуджэнні, якія дае чалавеку адукаваная раскоша, мастацтва і майстэрства; што баб ён да гэтага часу не мог прымусіць надзець карсет, у той час як у Германіі, дзе ён быў з палком у 14-м годзе, дачка млынара ўмела іграць нават на фартэпіяно; што, аднак-жа, не гледзячы на ўсю ўпартасць з боку невуцтва, ён абавязкова дасягне таго, што мужык яго вёскі, ідучы за плугам, будзе ў той-жа час чытаць кнігу пра громаадводы Франкліна [ 100 100 Амерыканскі палітычны дзеяч і вучоны. ], або Віргіліевы Георгікі [ 101 101 Паэма, якая апявае земляробчыя работы. ], ці Хімічнае даследаванне глебы.

«Дзіва што!» падумаў Чычыкаў. «А вось я да гэтага часу яшчэ «Графіні Лавальер» не прачытаў: усё няма часу».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x