Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Добры дзень, брат! Ну, як-жа я рада, што ты прыехаў. А Канстанціна няма дома; але ён хутка будзе».

«Дзе-ж ён?»

«У яго ёсць справа ў вёсцы з якімісьці купцамі», казала яна, уводзячы гасцей у пакой.

Чычыкаў з цікавасцю разглядаў жытло гэтага незвычайнага чалавека, які атрымліваў 200 тысяч, думаючы адшукаць у ім уласцівасці самога гаспадара, як па пакінутай ракавіне мяркуюць аб устрыцы або слімаку, што калісьці ў ёй сядзеў і пакінуў свой адбітак. Але нельга было скласці ніякага меркавання. Пакоі ўсе простыя, нават пустыя: ні фрэскаў [ 98 98 Насценная жывапісь. ], ні карцін, ні бронзы, ні кветак, ні этажэрак з фарфарам, ні нават кніг. Адным словам, усё паказвала, што галоўнае жыццё істоты, якая тут бытуе, праходзіла зусім не ў чатырох сценах пакояў, а ў полі, і самыя думкі не абдумваліся загадзя сібарыцкім чынам каля агню, перад камінам, у выгодных крэслах, але там-жа, на месцы справы, прыходзілі ў галаву, і там-жа, дзе прыходзілі, там і ператвараліся ў справу. У пакоях мог толькі заўважыць Чычыкаў сляды жаночага гаспадарання: на сталах і крэслах былі пастаўлены чыстыя ліпавыя дошкі і на іх пялёсткі нейкіх кветак, падрыхтаваныя да сушкі...

«Што гэта ў цябе, сястра, за дрэнь такая панастаўляна?» сказаў Платонаў.

«Якая дрэнь!» сказала гаспадыня. «Гэта лепшы сродак ад трасцы. Мы вылечылі ім у мінулым [годзе] усіх мужыкоў; а гэта для настоек; а гэта для варэння. Вы ўсё смяецеся над варэннямі ды над саленнямі, а потым, калі ясцё, самі-ж хваліце».

Платонаў падышоў да фартэпіяно і пачаў разбіраць ноты.

«Божа! што за старызна!» сказаў ён. «Ну, ці не сорамна табе, сястра?»

«Ну, ужо выбачай, брат, музыкай мне тым больш няма часу займацца. У мяне васьмігадовая дачка, якую я павінна вучыць. Здаць яе на рукі чужаземнай гувернантцы для таго толькі, каб самой мець вольны час для музыкі, — не, выбачай, брат, гэтага вось не зраблю».

«Якая ты, дапраўды, зрабілася нудная, сястра!» сказаў брат і падышоў да акна. «А вось ён! ідзе, ідзе!» сказаў Платонаў.

Чычыкаў таксама памкнуўся да акна. Да ганка падыходзіў чалавек год сарака, рухавы, смуглявы з твару, у сурдуце з вярблюджага сукна. Пра вопратку сваю ён не дбаў. На ім была трыпавая [ 99 99 Гатунак аксаміта. ] шапка. З абодвух бакоў яго, скінуўшы шапкі, ішлі два чалавекі ніжэйшага саслоўя, — ішлі, размаўляючы, пра штосьці мяркуючы з ім, адзін—просты мужык, другі—нейкі заезджы кулак і прайдзісвет, у сіняй сібірцы. Паколькі спыніліся яны ўсе каля ганку, дык і гутарка іх была чуваць у пакоях.

«Вы вось што лепш зрабіце: вы адкупіцеся ў вашага пана. Я вам, бадай, дам пазыку: вы потым мне адпрацуеце».

«Не, Канстанцін Фёдаравіч, што ўжо адкупляцца? Вазьміце нас. Ужо ў вас розуму навучышся. Ужо такога разумнага чалавека нідзе ў цэлым свеце нельга адшукаць. А цяпер-жа бяда тая, што сябе ніяк не ўсцеражэш. Шынкары такія завялі цяпер настойкі, што з адной чаркі так пачне задзіраць у жываце, што вядро вады выпіў-бы: не паспееш апомніцца, як усё спусціш. Многа спакусы. Нячысцік, ці што, варочае светам, дальбог! Усё заводзяць, каб збіць з толку мужыкоў: і табаку, і розныя такія... Што-ж рабіць, Канстанцін Фёдаравіч? Чалавек — не ўтрымаешся».

«Паслухай: ды справа-ж вось у чым. У мяне-ж усё-такі няволя. Гэта праўда, што адразу ўсё атрымаеш—і карову, і каня; ды справа-ж у тым, што я так патрабую з мужыкоў, як нідзе. У мяне працуй—першае; ці мне, ці сабе, але ўжо я не дам заляжацца нікому. Я і сам працую як вол, і мужыкі ў мяне, таму што зазнаў брат: уся дрэнь лезе ў галаву таму, што не працуеш. Дык вы аб гэтым усе падумайце грамадой і памяркуйце паміж сабой».

«Ды мы ўжо меркавалі пра гэта, Канстанцін Фёдаравіч. Ужо гэта і старыя кажуць: што гаварыць! у вас-жа кожны мужык багаты: гэта ўжо не дарма; і свяшчэннікі такія спагадлівыя. А ў нас-жа і тых забралі і хаваць няма каму».

«Усё-ж ідзі і перагавары».

«Слухаю».

«Дык ужо таго, Канстанцін Фёдаравіч, ужо зрабіце ласку... скіньце крыху», гаварыў заезджы кулак у сіняй сібірцы, які ішоў з другога боку.

«Ужо я сказаў: таргавацца я не ахвотнік. Я не тое, што іншы памешчык, да якога ты пад’едзеш пад самы тэрмін выплаты ў ламбард. Я-ж вас ведаю ўсіх: у вас ёсць спісы ўсіх, каму калі належыць плаціць. Што-ж тут цяжкага? Яму прыспічыць, ну, ён табе і аддасць за поўцаны. А мне што твае грошы? У мяне рэч хоць тры гады ляжы: мне ў ламбард не трэба плаціць».

«Праўду кажаце, Канстанцін Фёдаравіч. Ды я-ж таго вось, таму толькі, каб і далей мець з вамі дачыненне, а не дзеля якой карысці. Тры тысячы задатачку прыміце, калі ласка». Кулак дастаў з-за пазухі пук засаленых асігнацый. Кастанжогла вельмі абыякава ўзяў іх і, не пералічваючы, запхнуў у задні кішэнь свайго сурдута.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x