• Пожаловаться

Рычард Бах: Чайка па імені Джонатан Лівінгстан

Здесь есть возможность читать онлайн «Рычард Бах: Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чайка па імені Джонатан Лівінгстан: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта самая галоўная кніга Рычарда Баха Ён не прыдумаў « Ён пачуў яе цалкам і запісаў і гэта цалкам змяніла яго жыццё і вось зараз вы можаце прачытаць гэтую цуда як ніякая іншая кніга на свеце адказвае на пытанні « « тут робім « мы ідзем « змяніць і ваша жыццё таксама.

Рычард Бах: другие книги автора


Кто написал Чайка па імені Джонатан Лівінгстан? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чайка па імені Джонатан Лівінгстан — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У апошні раз ён акінуў доўгім позіркам гэтае неба, гэтую вялізную серабрыстую зямлю, дзе ён гэтак шмат чаго даведаўся.

— Я гатовы, — сказаў ён урэшце.

І Джонатан Лівінгстан узняўся разам з дзвюма зіхатлівымі, нібы зоркі, чайкамі і знік у непраглядна цёмным небе.

ЧАСТКА ДРУГАЯ

«Дык, значыцца, гэта і ёсць неба», — падумаў ён і ўсміхнуўся сам сабе. Мабыць, гэта не вельмі пачціва — разважаць, якое яно, неба, не паспеўшы яшчэ пабыць на ім.

Узняўшыся над зямлёю і воблакамі, летучы ў цесным шыхце з зіхоткімі чайкамі, ён заўважыў, як і яго цела становіцца гэткім жа зіхатлівым, як і ў іх. Ён нібы быў тым сама маладым Джонатанам-Чайкай, які заўсёды жыў у яго залацістых вачах, але знешне ён змяніўся.

Яго цела засталося целам чайкі, але ляцеў ён куды хутчэй, чым калі-небудзь раней. «Дзіўна, — думаў ён, — я трачу ў два разы менш намаганняў, а лячу ў два разы хутчэй, чым у найлепшыя свае дні на Зямлі!»

Яго пер'е зіхацела сляпучай белізной, а крылы былі гладкія і роўныя, як з адпаліраванага срэбра. Узрадаваны, ён узяўся вывучаць і даследаваць свае новыя магчымасці і з усяе сілы замахаў крыламі. Пры двухстах пяцідзесяці мілях у гадзіну ён адчуў, што гэта максімальная хуткасць для гарызантальнага палёту. Пры хуткасці дзвесце семдзесят тры мілі ён парашыў, што ляцець хутчэй ужо не здолее, і быў нават трошкі расчараваны. І новае цела таксама мела мяжу магчымасцей, якая, хоць і намнога перавышала яго колішні рэкорд, усё роўна была мяжой, і, каб перасягнуць яе, былі патрэбны велізарныя намаганні. «А на небе, — думаў ён, — не павінна быць ніякіх межаў».

Раптам заслона воблакаў разышлася, абедзве чайкі, што суправаджалі яго, крыкнулі: «Шчаслівай пасадкі, Джонатан!» — і быццам расталі ў паветры.

Ён ляцеў над морам да зрэзанага гарыстага берага. Некалькі чаек практыкаваліся ў адначасовым узлёце са скалаў. Далёка на поўнач ад іх, каля самага гарызонта, лятала яшчэ некалькі чаек. Новыя далячыні, новыя думкі, новыя пытанні: «Чаму так мала чаек? На небе іх павінны быць вялізныя чароды! І адкуль у мяне нечакана такая стома? Чайкі ж на небе не павінны ніколі ні стамляцца, ні адпачываць».

Дзе ён пра гэта чуў? Памяць пра зямное жыццё страчвалася. Само сабой зразумела, Зямля была месцам, дзе ён шмат чаму навучыўся, але паасобныя дэталі распадаліся — штосьці звязанае з ежай, з выгнаннем.

З берага ўзняўся тузін чаек, каб прывітаць яго, усе яны маўчалі. Але ён адчуў, што яму рады тут і што ён трапіў дадому. Гэты дзень быў у яго вельмі доўгі, такі доўгі, што світання яго ён ужо не памятаў.

Ён зрабіў разварот для пасадкі на беразе, узмахнуў крыламі, замёр у паветры за дзюйм ад зямлі і мякка апусціўся на пясок. Астатнія чайкі таксама прызямліліся, але ніводная з іх не ўзмахнула пры гэтым і перцам. Яны шырока распасцерлі свае беласнежныя крылы, павярнуліся супроць ветру і нейкім адмысловым спосабам так наставілі перцы, што спыніліся ў той самы момант, як толькі лапкі дакрануліся да зямлі. Дзівоснае валоданне сваім целам! Але Джонатан занадта стаміўся, каб паспрабаваць паўтарыць іх манеўр. Так і не прамовіўшы ні слова, ён заснуў, стоячы на беразе.

У наступныя дні Джонатан зразумеў, што тут яму давядзецца даведацца пра палёты не менш новага, чым ён даведаўся за ўсё сваё ранейшае жыццё. Але тут была і розніца. Побач з ім тут былі чайкі-аднадумцы. Сама галоўным у жыцці кожнай з іх было дасягнуць дасканаласці ў палёце, бо палёт — гэта якраз тое, што яны любілі больш за ўсё на свеце. Усе яны, дзівосныя птахі, дзень пры дні, гадзіна за гадзінай трэніраваліся ў палётах, выконваючы складаныя фігуры найвышэйшага пілатажу.

Джонатан нібыта забыўся пра той свет, адкуль ён прыйшоў, пра зямлю, на якой жыла Чарада, што моцна зажмурвала вочы перад радасцю палёту і карысталася крыламі толькі дзеля таго, каб здабываць ежу і біцца за яе. Але час ад часу да яго на імгненне вярталася памяць, і ён успамінаў.

Аднойчы раніцай, калі разам са сваім настаўнікам яны адпачывалі на беразе пасля некалькіх імклівых бочак, зробленых са складзенымі крыламі, ён спытаўся:

— Саліван, а дзе ўсе астатнія? — спытаўся ён бязгучна, бо к гэтаму часу ён цалкам авалодаў не дужа складанымі прыёмамі тэлепатыі, якой карысталіся тут чайкі замест крыку і ляманту. — Чаму нас тут гэтак мала? Там жа, адкуль я прыляцеў, жылі...

— ...тысячы і тысячы чаек. Я ведаю. — Саліван паківаў галавой. — Адно магу сказаць, Джонатан. Ты — птушка адна на мільён. Большасць з нас ішла сюды куды марудней. Мы пераходзілі з аднаго свету ў другі, амаль гэтакі ж, як і колішні, і адразу забываліся, адкуль прыйшлі, не думалі, куды ідзём далей, і жылі жыццём толькі гэтай хвіліны. Уяўляеш, праз колькі жыццяў трэба было нам прайсці, каб зразумець, што існуём мы не толькі дзеля яды і бойкі за ўладу ў Чарадзе? Праз тысячу жыццяў, Джон, праз дзесяць тысяч! А потым яшчэ сто жыццяў, перш чым мы пачалі спасцігаць, што ёсць дасканаласць, і яшчэ сто, каб нарадзілася думка: мэта жыцця — знайсці гэтую дасканаласць і паказаць яе ўсім. Ну і, вядома, гэтага ж правіла мы прытрымліваемся і цяпер: выбіраем сабе наступны свет, зыходзячы з таго, што даведваемся ў гэтым. А калі нічога не даведваемся, дык наступны свет будзе такі самы, як і гэты, з тым самым свінцовым цяжарам абмежаванняў, якія трэба пераадолець.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Анеля Катковіч: Успаміны
Успаміны
Анеля Катковіч
Отзывы о книге «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан»

Обсуждение, отзывы о книге «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.